Каўка Аляксей

Каўка (Каўко, Кавко) Аляксей Канстандінавіч нарадзіўся 20 верасня 1937 годзе ў вёсцы Равецкі Бор (цяпер Машчаліна), на Чэрвеньшчыне (Ігуменьшчыне). Скончыў Мінскі біблятэчны тэхнікум, філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

Працаваў загадчыкам сельскай бібліятэкі, у Групе Савецкіх войск у Германіі, сакратаром Чэрвеньскага райкама, Мінскага абкама ЛКМБ, у міжнародным аддзеле ЦК ВЛКСМ, у Інстытуце эканомікі сусветнай сістэмы сацыялізма, прадстаўніком Саюза Савецкіх Таварыстваў Дружбы і Культурных Сувязей з замежжам (ССОД), саветнікам Пасольства СССР у ПНР, галоўным рэдактарам часопіса “Советское словяноведение”, у Інстытуце сусветнай літаратуры АН СССР, РАН.

Сузаснавальнік Маскоўскага Таварыства Беларускай культуры імя Ф .Скарыны, Маскоўскага рэгіянальнага аб'яднання беларусістаў. Аўтар кніг і брашур: «Польша: отечество и социализм», «Letter to a Russian Friend». Письмо русскому другу», «Тут мой народ», «Жывом!», «Будам жыць», «От Скорины до Купалы», “Каб не забыцца”, “Людзі добрыя” і ішп.; складальнік зборнікаў, прысвечаиых спадчыие Ф.Скарыны, Я.Купалы, М. Улашчыка, літаратурна-навуковых альманахаў “Скарьшіч”. Адзначаны медалём Францішка Скарыны. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, ганаровы сябра Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. З 1965 г. жыве ў Маскве.

 

Каўка Аляксей :: Выданьні

pdf
Каўка Аляксей, Будам жыць

Будам жыць

Пра тое самае

Каўка Аляксей

Кніга Аляксея Каўкі, што пабачыла сьвет ў 1998 стала зборам твора аўтара розных па тэматыцы, але аб’яднаных адной тэмай любоўю да роднай Беларусі. У сваіх публікацыях, што друкаваліся ў розных выданьнях як самой Беларусі, гэтак і ўсходняй суседкі спадар Аляксей спрабуе адкрыць і наблізіць да нас постаці нашай, часам і прызабытай гісторыі. Пачэснае месца заўмаюць развагі пра мову і беларускую літаратуру. Знайшлося мейсца і асобам вядомым... Болей »


Каўка Аляксей, Жывом!

Жывом!

Старонкамі беларускага самапазнання

Каўка Аляксей

На матэрыяле гісторыі, літаратуры, асабістага вопыту аўтар разважае над праблемамі нацыянальнаесвядомасці, духоўна-культурнае тоеснасці сваіх суродзічаў. Болей »


Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, Выпуск 3

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

У чарговым выпуску "Скарыніча" змешчаны унікальныя архіўныя і мемуарныя матэрыялы, рэдкія публікацыі, прысвечаныя жыццю і творчасці дзеячаў беларускай навукі і культуры В.Ластоўскага, Я.Лёсіка, У.Ігнатоўскага, М.Улашчыка. Пададзены матэрыял адлюстроўвае ўзнёсла-драматычную эпоху Беларускага Адраджэння 20-х гадоў. Выданне зацікавіць кожнага чытача, прасякнутага ідэямі нацыянальнай духоўнай спадчыны, беларускага патрыятызму Болей »


pdf
Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 10

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Чытачу прапануюцца творы беларускай літаратурнай класікі, прысвячэнні М. Багдановічу, Ул. Караткевічу, малавядомыя старонкі спадчыны М. Лабойкі, І. Грыгаровіча, І. Насовіча, П. Шпілеўскага, В. Ластоўскага, Я. Хлябцэвіча, Б. Тарашкевіча, Ул. Дубоўкі, М. Улашчыка; скарыназнаўчыя матэрыялы, архіўныя сведчанні пра адраджэнне беларускай дзяржаўнасці, пра эміграцыю - БНР 1920-х. Доўжыцца тэма прысутнасці Беларусі, беларуса ў расійскай, маскоў... Болей »


pdf
Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, Выпуск 7

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Попыт на беларускае ў маскоўскім, расійскім абсягу апошнім часам прыкметна падвышаецца. Краіна сінявокая выявамі «неизвестной», «удивительной» што раз часцей прываблівае расійскага чытача. Хаця - пераважна прапагандова-пафаснымі публікацыямі кшталту «общего корня», «общей истории», «общей судьбы», а нават «общего государства». Нельга не запярэчыць: «у нас судьбы разные», розныя гістарычныя лёсы, нацыянальна-культуровыя тоеснасці, інакшы... Болей »


Каўка Аляксей, Тут мой народ

Тут мой народ

Францішак Скарына і беларус.літ.ХVI- пач.ХХ стст.

Каўка Аляксей

Аляксей Канстанцінавіч КАЎКА (нар. 20 верасня 1937, в Машчаліна, Чэрвеньскі раён Мінскай вобл.) — беларускі гісторык і літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1991), кандыдат гістарычных навук (1971). Скончыў БДУ (1961). Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1971). 3 1954 на культурна-асветніцкай і камсамольскай рабоце. У 1971-79 і 1983-87 у Інстытуце эканомікі сусветнай сацыялістычнай сістэмы АН СССР, у 1979-82 п... Болей »


pdf
Каўка Аляксей, Мае беларусы

Мае беларусы

Сустрэчы-ростані. Допісы. Прысвячэнні

Каўка Аляксей

Шаноўны чытач, Перад Табою кніга пра Беларусь, беларусаў, як іх убачыў, зразумеў і адчуў сэрцам Аляксей Каўка – руплівы працаўнік на ніве беларушчыны, чалавек цікавага лёсу, якому ў канцы 80-х гадоў выпала гуртаваць беларускую дыяспару ў Маскве праз створанае разам з групай аднадумцаў маскоўскае Таварыства беларускай культуры імя Ф.Скарыны (снежань 1988 г.), юбілей якога і адзначаны гэтым выданнем. Праца, на маё меркаванне, удала спалуч... Болей »


pdf
Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 11

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі. Болей »


pdf
Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 1

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

У зборніку разглядаюцца праблемы вывучэння творчай спадчыны Ф. Скарыны. Асобнымі раздзеламі вылучаны ўспаміны і архіўныя дакументы пра жыццё і творчасць выдатных дзеячаў беларускай навукі і культуры М. М. Улашчыка, Б. I. Эпімаха-Шыпілы, a таксама матэрыялы Маскоўскага Таварыства Беларускае Культуры імя Ф. Скарыны. Выданне разлічана на творчую, навуковую, настаўніцкую інтэлігенцыю, студэнцтва, на шырокага, кожнага пабуджанага чытача. Болей »


pdf
Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 2

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

У чарговым «Скарынічы» змешчаны матэрыялы пра Ф. Скарыну, Ганну і Адама Бабарэкаў, Я. Станкевіча, з рукапіснае або малавядомае спадчыны М. Улашчыка, А. Смоліча, Я. Лёсіка, I. Луцкевіча, з дыскусій на ўгодкі Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., Ф. Багушэвіча, палемічныя артыкулы аб нацыянальнай свядомасці, адраджэнні народаў Беларусі, Украіны. Выданне зацікавіць кожнага чытача, дапытлівага нескажоных старонак мінулага Бацькаўшчын... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя