be

Куляшоў Аркадзь

Куляшоў Аркадзь

Куляшоў Аркадзь (06.02.1914-04.02.1978), нарадзіўся ў вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. Вучыўся ў Саматэвіцкай сямігодцы, у 1928 г. паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. У 1930 г. пераехаў у Менск, дзе працягваў вучобу на літаратурным факультэце Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута (1931-1933). Быў членам БелАПП. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», на Беларускім радыё (1934-1936), літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР (1936-1937). У 1941-1943 гг. - на фронце ў армейскай газеце «Знамя Советов», потым у Беларускім штабе партызанскага руху. У 1945-1946 гг. - рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1958-1967 гг. - начальнік сцэнарнага аддзела, галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». У 1961 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVІ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947-1978). Член СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Народны паэт Беларусі (1968), заслужаны работнік культуры Ўкраіны (1973).

Першы верш надрукаваў у 1926 г. у клімавіцкай акруговай газеце «Наш працаўнік». У рэспубліканскім друку першыя вершы з'явіліся ў 1927 г. у часопісе «Чырвоны сейбіт». Выйшлі кнігі паэзіі «Росквіт зямлі» (1930), «Па песню, па сонца!..», «Медзі дождж» (абедзве - 1932), паэмы «Аманал» (1933), «Гарбун» (1935), зборнікі «Мы жывём на граніцы» (1938), «У зялёнай дуброве» (1940), «Добры чалавек» (1941), паэмы «Баранаў Васіль» (1941), «Сцяг брыгады» (1943), «Прыгоды цымбал» (1945), зборнікі «На сотай вярсце» (1945), «Вершы» (1947), «Паэмы» (1947), паэмы «Простыя людзі» (1949), «Новае рэчышча» (1951), «Граніца» (1954), «Грозная пушча» (1956), зборнікі «Новая кніга» (1964), «Сасна і бяроза» (1970), паэма «Далёка да акіяна» (1972), кнігі паэзіі «Мая Бесядзь» (1973), «Хуткасць» (1976), «Крылы» (1984), «Профілі» (1987), «Маналог» (1989) і інш. Выдадзены Зборы твораў у 2-х (1957), 4-х (1966-1967), 5-і (1974-1977) тамах.

Сааўтар сцэнарыяў фільмаў «Чырвонае лісце» (з А.Кучарам, пастаўлены ў 1958), «Першыя выпрабаванні» (паводле трылогіі Якуба Коласа «На ростанях», з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1960-1961) і «Запомнім гэты дзень» (з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1967).

У яго перакладзе выйшлі паэма А.Пушкіна «Цыганы» (1937) і раман у вершах «Яўгеній Анегін» (1949), паэма А.Парніса «Сказанне пра Белаяніса» (1959), «Выбраная паэзія» М.Лермантава (1969), паэма «Энеіда» І.Катлярэўскага (1969), «Спеў аб Гаяваце» Г.Лангфела (1969), зборнік вершаў К.Куліева «Кніга зямлі» (1974), «Выбранае» С.Ясеніна (з Р.Барадуліным, 1976), асобныя творы Т.Шаўчэнкі, У.Маякоўскага, А.Твардоўскага, М.Ісакоўскага, А.Пракоф'ева, М.Рыльскага, А.Малышкі, М.Нагнібеды, Р.Гамзатава і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) за паэму «Сцяг брыгады», Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) за паэму «Новае рэчышча», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1970) за пераклады вершаў і паэм М.Лермантава, «Энеіды» І.Катлярэўскага і «Спеву аб Гаяваце» Г.Лангфела, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968).

Крыніца: Аркадзь Куляшоў. Дарогі. Менск, Мастацкая літаратура, 2003.

Куляшоў Аркадзь. Выданьні

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Куляшоў Аркадзь

Паэзія Аркадзя Куляшова (1914-1978) гэта вечная захопленасць жыццём і творчас гарэнне, яркасць пачуццяў, нястомнае напружанне душы і думкі, пазyаyyе сябе і людзей. У кнігу ўвайшло найлепшае з творчай спадчыны паэта, паэмы «Цунамі», «Варшаўскі шлях».... Болей »

Птушка залатая
pdf

Птушка залатая

песні
Куляшоў Аркадзь, Яцкоў Мікола

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. ў в. Самацэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Першы верш апублікаваў у 1926 г. у клімавіцкай акруговай ґазеце «Наш працаўнік». Вучыўся ў Мсціслаўскім педтэхнікуме, на літаратурным факультэце Беларускага вышэйшага... Болей »

Паміж наступным i былым
pdf

Паміж наступным i былым

Вершы, паэмы
Куляшоў Аркадзь

У гэтай кнізе народнага наэта Беларусі Аркадзя Куляшова (1914—1978) чытач знойдзе лепшае з творчай спадчыны выдатнага пісьменніка, які ўзбагаціў нашу літаратуру рамантычна адухоўленай, высокаметафарычнай, напоўненай багаццем філасофскіх вобразна-асацыятыўных сувязей i адначасова ў найвышэйшых сваіх праявах... Болей »

Маналог
pdf epub

Маналог

Вершы, паэмы
Куляшоў Аркадзь

«Куляшоўская паэзія з вялікай мастацкай сілай і пераконлівасцю даводзіць нам, што духоўнае станаўленне і існаванне чалавека ў свеце немагчыма без неспакою, пошуку, драматычнага пераадолення жыццёвых перашкод, пачуцця вялікай адказнасці за, сябе і за свой час, без плённай стваральнай дзёйнасці» (Варлен... Болей »

Збор твораў у пяці тамах
pdf

Збор твораў у пяці тамах

Вершы і паэмы розных гадоў. Крытычныя нататкі
Куляшоў Аркадзь

Пяты том Збору твораў Аркадзя Куляшова складаюць вершы і паэмы розных гадоў, а таксама крытычныя нататкі. Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў (1914—1978), беларускі паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў в. Саматэвічы Касцюковіцкага раёна. Першы верш надрукаваў у 1926 г. у клімавіцкай акруговай газеце "Наш працаўнік".... Болей »

Хуткасць
pdf epub

Хуткасць

Кніга паэзіі
Куляшоў Аркадзь

«Хуткасць» — новая кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу і спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня і незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам і даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных і акрыленых радках.... Болей »

Збор твораў у пяці тамах
pdf

Збор твораў у пяці тамах

вершы
Куляшоў Аркадзь

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў належыць да тых выдатных і сапраўдных мастакоў слова, чыя творчасць і лёс шматлучна і неадрыўна звязаны з лёсам свайго народа і сваёй Радзімы. Шматлікія чытачы добра ведаюць і творчасць паэта і пройдзены ім праз гады і дзесяцігоддзі вялікі шлях. На гэтым шляху ўсё галоўнае... Болей »

Мая Бесядзь
pdf

Мая Бесядзь

Лірыка
Куляшоў Аркадзь

Кніга выбранай лірыкі народнага паэта БССР Аркадзя Куляшова “Мая Бесядзь”, якая ў серыі “Бібліятэчка беларускай паэзіі”, - яркая творчая біяграфія аўтара з яго светапоглядам, глыбокім асэнсаваннем жыцця, высокім паэтычным майстэрствам.... Болей »

Далёка да акіяна
pdf

Далёка да акіяна

Паэма
Куляшоў Аркадзь

«Далёка да акіяна» — новая паэма народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Героі паэмы — сучаснікі паэта, жыццёвы і творчы шлях якога прыпадае на гады ломкі царскай машыны прыгнёту і сцвярджэння сацыялістычнага ладу на беларускай зямлі.... Болей »

Сцяг брыгады
pdf

Сцяг брыгады


Куляшоў Аркадзь

Гераічнаму подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны прысвяціў сваю паэму народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org