![]() |
![]() |
Нарадзіўся 1 сакавіка 1963 г. у Лідзе.
У 1985 г. скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (зараз энергетычны факультэт Беларускага Нацыянальнага Тэхнічнага ўніверсітэта).
Займаецца краязнаўствам і гісторыяй прыродазнаўчых навук на Беларусі.
Аўтар 7 кніг і каля 200 артыкулаў.
Стваральнік і адміністратар аднаго з найстарэйшых беларускіх гістарычных сайтаў Павет ( з’явіўся ў сеціве ў 1999 г.)
Жыве ў Лідзе. Жанаты, мае сына
У кнізе, грунтуючыся на шматлікіх друкаваных і архіўных матэрыялах, распавядаецца пра шматеотгадовую гісторыю аднаго з унікальных храмаў Беларусі - Маламажэйкаўскай (Мураванкаўскай) царквы. У дадатку прыводзяцца дакументы і матэрыялы ХVІ-ХХ стст. па гісторыі царквы. Кніга прызначана для чытача, які цікавіцца беларускай мінуўшчынай: настаўнікам і вучням аіульнаадукацыйных школ, краязнаўцам, навукоўцам, выкладчыкам гісторыі і студэнтам. Болей »
У кнізе, грунтуючыся на шматлікіх ужо раней друкаваных і архіўных матэрыялах, а таксама на мемуарах таго часу, расказваецца пра падзеі 1812, 1831, 1863 гг. на Лідчыне. Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца беларускай мінуўшчынай: настаўнікам і вучням агульнаадукацыйных школ, краязнаўцам, навукоўцам, выкладчыкам гісторыі і студэнтам. Болей »
У кнiзе разглядаецца гiсторыя навуковай астраномii. У першай частцы гэтай кнiгi сiстэмна выкладзена развiццё астраномii ў Вiленскiм унiверсiтэце i ў дадатках да першай часткi зроблена спроба паказаць працу Вiленскай абсерваторыi ў кантэксце тагачаснай навукi. У другой частцы расказваецца аб астраномах XIX–XX стст. — выхадцах з Беларусi i iх унёску ў развiццё гэтай дасканалай навукi. Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца гісторы... Болей »
Кніга вядомага лідскага краязнаўца Леаніда Лаўрэша прысвечана гісторыі горада Ліды. Асаблівасць кнігі заключаецца ў спалучэнні гістарычных тэкстаў з выявамі горада з канца XVIII стагоддзя да нашага часу. Кніга напісана ў стылі гістарычных нарысаў, для напісання якіх прыцягнута вялікая колькасць літаратуры. Болей »
Кніга уключае матэрыялы па рэлігійнай гісторыі Лідчыны. Прысвечана складанай і трагічнай гісторыі грека-каталіцкай Царквы ў гэтым кутку Бацькаўшчыны. Разглядаецца релігійная гісторыя Лідчыны і ўсіх грэка-каталіцкіх прыходаў, якія існавалі да 1839 г. Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца беларускай мінуўшчынай: настаўнікам і вучням агульнаадукацыйных школ, краязнаўцам, навукоўцам, выкладчыкам гісторыі і студэнтам. Болей »
Зараз мала хто ведае пра асобы, якія выступілі супраць камуністычнай ідэі. Віхура пад назовам “сацыялістычная рэвалюцыя” змяла не толькі чалавечыя лёсы, але і важныя гістарычныя падзеі. Горш за ўсё, канешне, што пацярпелі мільёны нявінных грамадзян. Хто быў не згодны з новай уладай 1917 году - павінен быў знікнуць, падвяргаўся астракізму. Шматлікія генералы расейскай арміі выступілі супраць новай улады. Сярод іх быў і беларускі генерал ... Болей »
Дзіўная сіла фотамастацтва! Яна лёгка вяртае нас у мінулае, дазваляе станавіцца саўдзельнікамі жыцця продкаў і перажываць моцныя пачуцці. Нездарма краязнаўцы Леаніл Ляўрэш і Уладзмір Круцікаў выканалі ўнікальную працу: сабралі больш ста выяваў Ліды на старых малюнках, паштоўках і фотаздымках, каб сучасныя жыхары горада, людзі, каранямі звязаныя з лідскім краем, а таксама ўсе, хто любіць радзіму, убачылі як выглядаў горад у розныя эпохі.... Болей »
У пятым выпуску альманаха «Асоба і час» чытач сустрэнецца з Янам Баршчэўскім, Напалеонам Ордам, Зоськай Верас, Міхасём Стрельцовым, Кастусём Акулам ды іншымі вядомымі беларусамі. Асобны раздзел прысвечаны святарам — мітрапалітам Станіславу Богушу-Сестранцэвічу, Мелхіседэку, Мікалаю, а таксама ксяндзу Сыльвестру Бабіновічу. Сярод аўтараў — вядомыя даследчыкі гісторыі і культуры Беларусі Анатоль Сідарэвіч, Лявон Юрэвіч, Натальля Гардзіенк... Болей »
Увайшлі артыкулы ўдзельнікаў IV Румлёўскіх чытанняў, якія адбыліся ў Гродзенскай гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага. Матэрыялы зборніка звязаны з праблемаю тэарэтычнага асэнсавання і практычнага выкарыстання помнікаў гісторыі і прыроды. Адрасаваны навукоўцам, настаўнікам, краязнаўцам, студэнтам. Болей »
Да ўдзелу ў выданні гэтага нумара запрасілі вядучых беларускіх і літоўскіх даследнікаў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XIII—XIV стст. На жаль, далёка не ўсе з іх з-за вялікай занятасці здолелі адгукнуцца на прапанову, тым не менш, змешчаныя ў нумары тэксты збольшага даюць уяўленне пра сённяшні стан даследавання грунвальдскай праблематыкі як у Беларусі, так і ў Літве. У нумары багата ілюстрацыяў, таксама прыкладаецца мапа “Вялікая в... Болей »
У прэзентаваным мне зборніку " Вольныя муляры ў беларускай гісторыі (канец XVIII - пачатак XX ст) "на C. 133 у дадатку №16 заўважыў: "Прамоўца ложы Францішак Нарвойш (1742-1819), былы езуіт, матэматык, фізiк, вучыўся (...) Болей »
Ян Снядэцкі - рэктар Віленскага ўніверсітэта, вядомы астраном, матэматык і грамадскі дзеяч нарадзіўся 29 верасня 1756 г. у горадзе Жнін (недалёка ад Быдгашча). Яго бацька быў ўплывовым месцічам горада Жнін, (...) Болей »
Марцін Пачобут-Адляніцкі Быў рэктарам у нашай альма-матар Пачобут, ксёндз, вучоны і куратар Абсерваторыі універсітэцкай - Свяціла! … На жаль, пазней у навуковых колах Пачобута не стала: ён вярнуўся У (...) Болей »
Віленскі ўніверсітэт арганізаваны ў 1579 г. па ўказе Стэфана Баторыя. Працяглы час ён быў альма-мацер для шмат якіх пакаленняў беларускіх дзяржаўных дзеячаў, інтэлектуалаў, святароў т.д. 7 ліпеня 1578 (...) Болей »