Малахоўскі Рагнед

Малахоўскі Рагнед Юр’евіч нарадзіўся 5 верасня 1984 года ў пасёлку Сяймчан, Магаданскай вобласці (РФ) у сям’і мастака. У 1987 годзе разам з бацькамі і старэйшым братам вярнуўся на Радзіму ў Беларусь у Нарачанскі край (Мінская вобласць). Жыве ў в. Нарач.

Па нацыянальнасці – беларус. Веравызнанне – грэка-каталіцкае.

У 2002 годзе скончыў беларускамоўную Нарацкую СШ№2 (11 класаў).

У 2009 годзе скончыў факультэт фінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

Працаваў грузчыкам, вадзіцелям-экспедытарам, выхавацелям у інтэрнаце, ахоўнікам гандлёвага цэнтра, фасадчыкам на будоўлі…

З 14 год займаецца лёгкай атлетыкай.

З 2006 года піша электронную музыку (гучала ў эфіры некаторых FM-радыёстанцый).

3 2006 года займаецца фотамастацтвам (праводзіліся фотавыставы ў Мінску і Лодзі (Польшча), фотапрацы публікаваліся ў перыядычных выданнях).

З 2003 года рэгулярна выступае з літаратурнымі творамі ў рэспубліканскай перыёдыцы (часопісы “Полымя”, “Дзеяслоў”, “Маладосць”, газеты “ЛіМ”, “СБ” і інш.), калектыўных зборніках і анталогіях. Вершы перакладаліся на рускую, балгарскую і інш. мовы.

Аўтар паэтычнага зборніка “Беражніца” (Мн., “Мастацкая літаратура”, 2005г.).

З 2006 года член ГА”Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

У 2007 годзе ўзнагароджаны дыпломам Саюза пісьменнікаў Беларусі “за вялікі ўклад у развіццё культуры і літаратуры Беларусі”.

У цяперашні час падрыхтаваныя да выхаду паэтычныя зборнікі “Клічнікі дажджу” і “Памяць вады”, а таксама фотаальбомы з вершамі “Маё Нарочча” і “Ragned”.

 

Малахоўскі Рагнед :: Выданьні

pdf
Малахоўскі Рагнед, Жыві!

Жыві!

Малахоўскі Рагнед

Рагнед Малахоўскі – сучасны малады паэт, які працуе ў рэчышчы класічных літаратурных традыцый. У зборніку “Жыві!” аўтар гарманічна сумяшчае тэмы кахання і любові да роднага краю, філасофскую лірыку і тэму творчасці. Яскрава выражанае пачуццё рытму і мелодыкі, гарманічная кампазіцыя зборніка не пакінуць чытача абыякавым да паэтычнага радка Болей »


pdf
Малахоўскі Рагнед, У дзённай мітусні

У дзённай мітусні

Малахоўскі Рагнед

Кароткія філасофскія імпрэсіі Рагнеда Малахоўскага, створаныя “ў дзённай мітусні”, з’яўляюцца інтымнымі, асабістымі думкамі і перажываннямі маладога паэта. Нягледзячы на нетрадыцыйны стыль пісьма, кожны твор лёгка чытаецца, выразна зразумелы і пабуджае да роздуму. Ва ўяўленні чытача абавязкова з’явіцца тое адметнае, што натхніла аўтара. Усе імпрэсіі, змешчаныя ў гэтым зборніку, у свой час друкаваліся на старонках часопісаў “Полымя” і “М... Болей »


pdf
epub
Малахоўскі Рагнед, Беражніца

Беражніца

Малахоўскі Рагнед

Ці існуе сучасная беларуская літаратура, ці зьявіся маладыя беларускія паэты пасьля цэлай плеяды велічных творцаў? Такія пытаньні паўстаюць пасьля таго, як пабачым тыя падручнікі што прапануюць сёньняшнія “адукатары”. Зборнік вершай Рагнеда Малахоўскага адказ на заявы пра “напісаньне ўсяго лепшага ў мінулым. Малады паэт са шмат якімі творчымі зацікаўленьнямі запрашае ў свій сьвет выршадзены ў вершаваных вязанках. Паэзія Рагнеда Малахо... Болей »


pdf
Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад., Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце»

Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад.

Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі, чые імёны добра знаёмыя аматарам беларускай літаратуры. Болей »


pdf
Маладосць, 3 (748) 2016

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

3 (748) 2016

Найпершае — гэта радзіма, маці, парог роднае хаты і падворак каля яе, зарослы пругкім румянкам, на які ўпершыню ступілі твае босыя ногі; малады садок у ружовай кіпені цвету, з гудам пчолаў у кронах і жоўтымі цёплымі сонейкамі малачаю ўнізе, каля самага твару. Найпершае — гэта адкрыццё роднага свету, калі, па словах Гуардзіні, «усё яшчэ жыло ў невымоўнай чысціні пачатку». Гэта высокая і непаўторная паэзія пачатку, якая застаецца з чалаве... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 77

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

77

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Маладосць, 6 (715) 2013

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

6 (715) 2013

Зноўку паглядаю ў сваё сэрца — часам са страхам, часам з агідай, але звычайна — з маладушнасцю дый безнадзейнасцю. «Усе мы, хрышчаныя ў Ісуса Хрыста, у смерць Ягоную хрысціліся», — кажа апостал Павел. Што значыць хрысціцца ў смерць Хрыстову? Гэта значыць ісці за Ім «туды, куды б Ён ні пайшоў». А куды вядуць Яго ступні ўсіх нас? Да смерці. Так, да смерці, таму што без яе няма і не можа быць ўваскрасення. «Я кожны дзень паміраю», — зноў с... Болей »


pdf
Полымя, 12 (998) 2012

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

12 (998) 2012

Напярэдадні навагодніх святаў у офісе фірмы «С…жань» было ажыўлена. Але гэтае ажыўленне паходзіла не так ад напружанай працы, як ад прадчування святочнага застолля, якое меліся наладзіць супрацоўнікі. Яны ўзрушана бегалі з кабінета ў кабінет, жартавалі, твары іх свяціліся. На ганку нехта несу-пынна курыў — па двое і па трое, з выкрыкамі, з бестурботным рогатам. Дырэктар фірмы Глеб Сіўцоў, мужчына гадоў трыццаці пяці, ужо не раз рабіў за... Болей »


pdf
Маладосць, 09 (706) 2012

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

09 (706) 2012

Большасць людзей ідэю існавання машыны часу не прымае. Ну і няхай сабе. А вось аўтарка артыкула пра Талачынскі Свята-Пакроўскі жаночы манастыр, сеўшы майскім ранкам 2012-га ў цягнік з эмблемай рэгіянальных ліній, праз дзве гадзіны апынулася ў зусім іншым часе. Ад 1604-га і да нашых дзён, пра ўніятаў і Напалеона, пра сутарэнні і алтары… Болей »


pdf
Полымя, 2 (988) 2012

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

2 (988) 2012

АЎДЗЕЕНКА Генадзь, Апантаным рыфы не страшныя ВЫСОЦКІ Юліян, Двое з пякельнага бамбардзіроўшчыка. Дакументальная аповесць ГАРДЗЕЙ Віктар, Лань — рака паэтычная ГІГЕВІЧ Кацярына, Сваё слова дзецям і дарослым ЖУРАЎЛЁЎ Аркадзь, Салдацкая зорачка. Апавяданне КАРПАВА Людміла, Прызнанне ў любові КОНЕЎ Ягор, Лепшае, што дорыць нам гісторыя ЛІПСКІ Уладзімір, Ідзі і радуйся. Лісты да ўнука. Заканчэнне МАКА... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя