Нікалаеў Мікола

Мікалай Нікалаеў (нар. 21 лютага 1955, Шчучын) — беларускі гісторык і грамадзкі дзяяч. Доктар філялягічных навук (1997).

М. Нікалаеў — адзін з заснавальнікаў і чальцоў прэзыдыюму Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, адзін з стваральнікаў і чалец Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу.

Скончыў БДУ, спэцыяльнасьць «гісторыя, археалёгія» (1977). Працаваў у Ленінградзкім аддзяленьні Інстытуту археалёгіі АН СССР, удзельнічаў у раскопках старажытнага Наваградку, Старой Ладагі. 3 1978 у Расейскай Нацыянальнай бібліятэцы — навуковы супрацоўнік, загаднік аддзелу.

У 1988 у Санкт-Пецярбургу абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Славянская рукапісная кніга на беларускіх землях у XIV—XVIII стст.», у 1997 — доктарскую дысэртацыю «Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага».

Дасьледуе гісторыю культуры Беларусі, беларускае мастацтва, гісторыю праваслаўнай царквы ў Беларусі.

Пераклаў на беларускую мову працу І. Грыгаровіча «Беларуская ярархія» (1992). Аўтар манаграфіі «Палата кнігапісная» (1993), прысьвечанай пытаньням традыцыяў кніжнай культуры Беларусі, гісторыі старажытная кірылічнай кнігі, богаслужбовых кніг на лацінскай мове, беларускай рукапіснай кнігі.

Крыніца: be-tarask.wikipedia.org

 

Нікалаеў Мікола :: Выданьні

Нікалаеў Мікола, Палата кнігапісная

Палата кнігапісная

Рукапісная кніга на Беларусі ў X-XVIII стагоддзях

Нікалаеў Мікола

Кніга маладога даследчыка-кнігазнаўцы ўводзіць чытача ў багаты і амаль невядомы нам свет беларускай рукапіснай кнігі X — XVIII стст. У кнізе напісанай на матэрыялах даследавання раскіданай па свеце спадчыны нашай кніжнай культуры, разглядаюцца а6ставіны ўзнікнення, рэпертуар, мастацкае афармленне рукапіснай кнігі Беларусі, асяроддзе чытачоў і заказчыкаў. Багаты ілюстрацыйны матэрыял дае ўяўленне пра высокі ўзровень мастацкага выканання ... Болей »


pdf
Нікалаеў Мікола, Беларускі Пецярбург

Беларускі Пецярбург

Нікалаеў Мікола

Кніга апавядае пра жыццё і дзейнасці выхадцаў з беларускіх земляў у Санкт-Пецярбургу на працягу больш як 300 гадоў. Раздзелы згрупаваны па храналогіі, а таксама прафесійнай прыналежнасці больш як 2000 выдатных і ардынарных асобаў. У гістарычнай частцы свайго апавядання аўтар прыходзіць да высновы, што Пецярбург XIX стагоддзя, будучы па колькасці жыхароў-беларусаў самым вялікім у свеце гарадскім паселішчам, выконваў функцыю культурнай і ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 10-11

Літаратурная Беларусь

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

10-11

Пакаяльная вечарына, абавязковая для нацыі 14 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йяханэса Рау прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны памяці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў з прэзентацыяй «Выбраных твораў» колішняга сталінскага зэка Сяргея Грахоўскага (кніга выйшла ў залатой серыі «Беларускі кнігазбор»). Арганізавалі мерапрыемства аргкамітэт Года Памяці, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Міжнароднае грамадскае аб’ядн... Болей »


pdf
ARCHE, 09(49)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

09(49)2006

Асноўная публікацыя нумару — "Разгон. Успаміны дэпутатаў Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня". Яна складаецца з запісаных гісторыкам Яўгенам Анішчанкам успамінаў дэпутатаў Вярхоўнага савета 12 скліканьня, якія ўзялі ўдзел у галадоўцы пратэсту ў знак пратэсту супраць плянаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму (адбыўся 14 траўня 1995 году). Галадоўка была гвалтоўна спынена супрацоўнікамі міліцыі і спэцслужб у Доме ўраду ў ноч з 11 на 12... Болей »


pdf
Спадчына, 5-6/2002

Спадчына

5-6/2002

Шаноўныя чытачы! Выконваючы свае абяцанні, рэдакцыя працягвае рухацца абраным шляхам выпуску тэматычных нумароў і прапануе вашай увазе чарговы здвоены нумар павялічанага аб’ёму. У выпуску 5—6 за 2002 г. эпізоды гісторыі і здабыткі культуры беларускага народу разглядаюцца ва ўзаемадачыненнях з нашымі суседзямі. Воляй лёсу дзелячы свой дзяржаўны дом цягам стагоддзяў з украінцамі, летувісамі, палякамі, латышамі, расійцамі мы выпрацоўвалі а... Болей »


pdf
ARCHE, 01(21)2002

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

01(21)2002

У гэтым нумары: "Амэрыканскі дзёньнік" Славаміра Адамовіча, вершы Алеся Разанава і Усевалада Гарачкі, апавяданне Уладзімера Арлова "Маша і Мядзьведзі" і г.д. Сярод аўтараў нумара — Аляксандр Надсан, Мікалай Букчын, Сямён Букчын, Іван Міцін, Мікола Рабчук, Сяргей Балахонаў і інш. Болей »


pdf
ARCHE, 05(28)2003

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

05(28)2003

Тэма нумару: Віленская анталёгія. Сярод яго аўтараў – Даніла Жукоўскі, Чэслаў Мілаш, Віталь Зайка, Андранік Антанян, Сакрат Яновіч, Алесь Аркуш, Мікола Нікалаеў, Аляксандар Фрыдман, Кшыштаф Чыжэўскі). У нумары публікуецца анталёгія беларускай паэзіі XX ст., прысвечаная Вільні, укладзеная Сяргеем Дубаўцом. Болей »


pdf
ARCHE, 01(30)2004

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

01(30)2004

У гэтым нумары: крытычныя артыкулы Валера Булгакава, Віталя Сіліцкага, аналітычныя артыкулы Данілы Жукоўскага, Аляксандра Батуры, эсэ Ганефа Курэйшы , Міларда Павіча і інш. Сярод аўтараў нумара — Робэрт Котрэл, Сяргей Прытыцкі, Аліса Бізяева, Альгерд Бахарэвіч, Тацяна Барысік, Віктар Корбут, Анатоль Трафімчык і інш. Болей »


pdf
ARCHE, 05(45)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

05(45)2006

Нумар выйшаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году і разглядае іх вынікі (стэнаграма круглага стала ў рэдакцыі ARCHE "Ідэалёгія спажывецтва і палітычнага бандытызму", артыкул Пётры Рудкоўскага "Тры пасьлярэвалюцыйныя сындромы", эсэ Андрэя Хадановіча "Кожны чацьверты — прэзыдэнт, альбо Плошча Элегантнай Перамогі", нататкі Андрэя Баранава "3 дні, 3,5 ночы і 10 сутак, альбо Як я стаў аптымістам" і інш.)ю Таксама ў выданні публікуецца раман... Болей »


pdf
ARCHE, 02(25)2003

ARCHE

02(25)2003

Цэнтральная тэма нумару — Туманнасьці беларускай гісторыі. У выданні публікуюцца: вынікі апытання "З чаго, на Вашую думку, пачалася (пачынаецца) нацыянальная гiсторыя Беларусi й чым яна скончыцца?", стэнаграма круглага стала па праблемах беларускай гістарыяграфіі "Між айчынным чытачом і замежным калегам" (удзел бралі Генадзь Сагановіч, Захар Шыбека, Юрась Ліхтаровіч, Вацлаў Арэшка, Алесь Смалянчук, Павал Церашковіч, Аляксей Хадыка, Валя... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя