Паплаўская Ася

Ася Паплаўская - літаратурны журналіст, крытык, кніжны аглядальнік, радыёвядучая.

Нарадзілася 17 траўня 1988 г. у горадзе Таржок (Расія). У тры гады пераехала ў Менск.

Студэнтка факультэта журналістыкі Інстытута Журналістыкі БДУ. Друкуецца ў газэтах "Літаратура і мастацтва", "Літаратурная Беларусь", часопісе "Дзеяслоў", "Верасень" і іншых выданнях. Вядзе аўтарскую перадачу СучБелЛіт на NETradio.

Лаўрэат гарадской навукова-практычнай канфэрэнцыі (секцыя руская філялогія). Перамагла з навукова-практычнай працай "Дуэль" в "одном из мрачных мест России" (А.П. Чехов)" (даследванне сахалінскага пэрыяду ў жыцці й творчасці Чэхава, аналіз кнігі нататак "Востраў Сахалін", аповесці "Дуэль", параўнанне творчасці дасахалінскага пэрыяду з паслясахалінскім). Прызёр шэрагу алімпіядаў па рускай мове й гісторыі.

У 2009 годзе перамагла ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых працаў студэнтаў і магістрантаў вышэйшых навучальных установаў (2-ая катэгорыя) з навуковай працай "Суб'ектыўны фактар у пісьменьніцкай крытыцы (на прыкладзе Леаніда Галубовіча, крытыка газэты 'Літаратура і мастацтва')".

Укладальнік і дызайнер календара на 2009 год "Бацькі дзяржаўнасьці Беларусі".

У 2009 годзе была адзначаная ў ТОП-7 беларуских журналистов-блоггеров.

У 2010 годзе заняла першае месца ў конкурсе моладзевай журналістыкі Твой стыль (намінацыя “Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай).

Вядзе блог paplauskaja.net.

 

Паплаўская Ася :: Выданьні

pdf
Новы Час, 41 (125) /2008

Новы Час

41 (125) /2008

У рамках праграмы для журналістаў беларускіх незалежных СМІ ў Бруселі адбылося некалькі сустрэч з чыноўнікамі ЕС, якія вядуць таемныя перамовы з Мінскам. Я таксама быў адным з удзельнікаў гэтай праграмы, і хацелася б падзяліцца з чытачамі «НЧ» сваімі ўражаннямі. «Гэта не для друку. Маё імя не павінна фігураваць у вашых матэрыялах», — так звычайна пачынаюцца размовы з прадстаўнікамі апарату ЕС, якія адказваюць за перамоўны працэс з Мінск... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 2 (28)

Літаратурная Беларусь

культурна-асветніцкі праект ГА Саюз беларускіх пісьменнікаў і газета Народная воля

2 (28)

«Катэгарычна аб'яўляю: я - пісьменнік беларускі» Гутарка Юрася Залоскі з Васілём Быкавым. Думкі і словы вялікіх людзей не спазняюцца, бо існуюць і ў сваім часе, і па-над ім... «Ь» прапануе фрагменты неапублікаванай раней размовы з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым, якія былі запісаны ў чэрвені 1995 г. Цалкам невядомыя тры гутаркі будуць надрукаваныя ў часопісе 'Дзеяслоў'. - Вы доўгі час былі адарваны ад роднай мовы, пачал... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 32

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

32

* «Групавы партрэт з Бабай Броняй», «Іn Вільня veritas» Размова пра кнігі твораў фіналістаў конкурсаў маладых літаратараў, прысьвечаных 75-годдзю У. Караткевіча і 100-годдзю “Нашай Нівы” * «Жыцьцё ёсьць няспынны мастацкі працэс» Гутарка Галіны Дубянецкай з Алесем Пушкіным * «Так ужо на нябёсах запісана» Перапіска Васіля Быкава і Алеся Адамовіча * Акулін Эдуард, Бой з сабой * Барадулін Рыгор, Чмяліны мёд * Блакіт... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 33

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

33

* «Крыві не павідна быць відна», «Рыбін горад» Размова пра кнігі Наталкі Бабінай * «Я адкрыла Беларусь яшчэ тады…» Гутарка Галіны Дубянецкай з Верай Рыч * Дзесяць сьвечак. Вершы Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Някляева, Алега Мінкіна, Анатоля Вярцінскага, Эдуарда Акуліна, Віктара Шніпа, Людмілы Рублеўскай, Паўла Зьмітрука, Сержука Сыса, Сьвятланы Раманавай * Спазнаць сябе... Анталогія сучаснай аўстрыйскай літаратуры: Маркус... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 39

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

39

* “Катэгарычна аб’яўляю, што я — пiсьменьнiк беларускi...” . Гутарка Юрася Залоскі з Васілём Быкавым * Люблю Беларусь. Размова пра кнігу Паўла Севярынца * Шлюб з сонцам. Падарожжа ў славенскую паэзію. Іван Добнік. Анюша Белехар. Цьветка Беўц. Марчэла Патоцца. Мірыям Дрэф. Станка Храстэль * Алейнік Лада, Гульня сьвядомасьці, альбо Праблема “Тэрміналагічнай атрыбуцыі” * Бабіна Наталка, Нячэсная кава * БАБКОЎ ІГАР,... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 40

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

40

* “Мой час наперадзе, яшчэ ён прыйдзе…” Гутарка Андрэя Масквіна з Нілам Гілевічам * Калевала. Карэла-фінскі эпас. Асобныя руны * На птушыных правах літоўскага паэта. Сучасная літоўская паэзія Уладас Бразюнас Антанас А. Ёнінас Альвідас Шляпікас Эўгеніюс Алішанка Вітаўтас Дэкшніс * Астравец Сяргей, Флот каўчэгаў. Аповед пра пакінуты рай * Барадулін Рыгор, На мове камянёў... * Быкаў Васіль, Прыклад далёкага сябра ... Болей »


pdf
Новы Час, 40

Новы Час

40

Самакіраванне: горы паперы і страчаныя нервы. Праз паўгода мусяць адбыцца выбары ў мясцовыя cаветы дэпутатаў. Ужо пачалося абмеркаванне магчымага ўдзелу ў ім прадстаўнікоў ад розных палітычных структур. Але ці салодкі хлеб народнага абранніка, і ці ёсць сэнс увогуле ісці ў дэпутаты? Адказ на гэта пытанне мы спрабавалі высветліць у асобаў, якія маюць практычны досвед удзелу ў органах самакіравання краіны. Бадай адным з самых вядомых дэпу... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 42

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

42

* “Вера ўмацавала маю душу...” Гутарка Андрэя Масквіна з Рыгорам Барадуліным. * “Полацкія лабірынты яшчэ падораць нам сенсацыйныя адкрыцьці!” Гутарка Асі Паплаўскай з Уладзімерам Арловым. * Рэцэнзіі Марыны Весялухі, Алены Карп і Вітаўта Мартыненкі на кнігі Тацяны Нілавай, Андруся Белавокага і Севярына Квяткоўскага. * Вераціла Сяргей, Такое сямейнае шчасьце. * Вішнёў Зміцер, Замак пабудаваны з крапівы. * Гілевіч ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 43

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

43

* “Адолець звычку жыць” Гутарка Андрэя Масквіна з Уладзімірам Някляевым * “Знайсьці свой шлях” Гутарка пісьменьніка Уладзіміра Сіўчыкава і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Генрыка Літвіна * “Ілюзіі былі даволі моцныя...” Размова Андраніка Антаняна з Лявонам Луцкевічам * Размова пра кнігу Уладзіміра Някляева “Цэнтр Еўропы” * Усё трэба, усё важна?.. Рэцэнзіі Алены Карп і Асі П... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 4 (42)

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

4 (42)

Вяртанне дадому, адкуль ніколі і не сыходзіў. Дзесьці там на ўскрайку неба, над чорным шчарбатым лесам вісела ўсім знаёмая, але ад гэтага не менш таямнічая поўня. Спрадвечнае жыццё кацілася пад гэтым лупаватым нябесным вокам як тое кола «Сансары». Дробненькія зорачкі, як мізэрныя дзіркі ў чорным радне, слязліва імглелі, і не было ім ніякага клопату аб тым, што робіцца ўнізе, як і чым жывуць там людзі. Магчыма, неба, якое паэты называюць... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя