Партрэты віленчукоў

Партрэты віленчукоў


Партрэты віленчукоў – гэта сэрыя кніг пра беларускіх дзеячоў Віленшчыны, вынік працы Галіны Войцік над матар’яламі, якія рабіў у 90-х гадах для радыё "Свабода" Лявон Луцкевіч. Віленская беларуска Галіна Войцік – навукоўца, пэдагог, мэмуарыстка, аўтар унікальнай працы – сэрыі "Партрэты віленчукоў", галоўны рэдактар беларускай культурна-асьветніцкай праграмы на літоўскім нацыянальным радыё.

Фактычна, пачынальнікам сэрыі „Партрэты віленчукоў“ была Зоська Верас. Зоська Верас пачала зьбіраць біяграфіі заслужаных дзеячоў Вільні, няслушна забытых. Для яе пісалі свае аўтабіяграфіі Шнаркевіч, доктар Станкевіч, доктар Станіслаў Грынкевіч ды іншыя. А пасьля ўжо Лявон для радыё "Свабода" пісаў – 50 "партрэтаў" ён зрабіў,– прыгадвае Галіна Войцік.

А апошні, 51-шы "партрэт" з сэрыі пра віленскіх дзеячоў для радыё "Свабода" зрабіла ўжо Галіна Войцік – гэта быў партрэт Лявона Луцкевіча, сэрца якога перастала біцца 28 ліпеня 1997 году.

А далей – ідэя выдаць партрэты віленчукоў, якую ажыцьцявіў рэдактар віленскага выдавецтва "Рунь" Алег Мінкін. Партрэты пачалі выходзіць асобнымі кніжкамі, і для іх трэба было падрыхтываць іншыя тэксты – вось за гэта і ўзялася Галіна Войцік. І вось ужо ў гэтай сэрыі партрэт Лявона Луцкевіча быў першы.

Г.Войцік: "Выдаваць, так як было ў тэкстах для радыё "Свабода" – гэта быў бы такі кароценькі даведнік. Так што давялося пашыраць і распрацоўваць. І пачала я зь Лявона Луцкевіча, пасьля – Зоська Верас, і пасьля ўжо іншыя. З гэтых 50-ці, што меліся, я напісала 15 „партрэтаў“. Гэта быў крыху іншы стыль – лягчэйшы, больш дэталяў. Пішуцца партрэты па-рознаму, – бывае, лёгка, і матар'ялаў шмат, бывае цяжка і марудна. Шмат з тых, пра каго я пісала, я ведала асабіста – той жа кампазытар Канстанцін Галкоўскі, ці Антон Антановіч, які Аль-Кітабамі займаўся. Да прыкладу, адзін з першых партрэтаў – Зоські Верас – калі я напісала, сын вельмі раскрытыкаваў – за тое, што вельмі суха, акадэмічна, толькі факты. Давялося перапісаць.".

"Партрэты віленчукоў" выдадзеныя як сэрыя асобных невялікіх кніжак у віленскім выдавецтве "Рунь".

крыніца http://www.svaboda.org

Партрэты віленчукоў :: Publications

Войцік Галіна, Зоська Верас, Tрэцяе, дапоўненaе

Зоська Верас

Войцік Галіна

Зоська Верас (Людвiка Сiвiцкая-Войцiк), старэйшая нашая пiсьменьнiца й актыўная дзеячка на нiве беларускага адраджэньня першай паловы ХХ ст., пражыла доўгае жыцьцё (1892 – 1991). Зь сярэдзiны 60-х гг. зноў узяла рупны ўдзел у беларускім культурным i грамадзкiм жыцьцi. Ведаючы асабiста многiх выдатных прадстаўнiкоў папярэдняй, магутнай хвалi беларускага адраджэньня й валодаючы фэнамэнальнай памяцьцю й працаздольнасьцю, Зоська Верас вельм... More »


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна, Cтанiслаў Cтанкевiч

Cтанiслаў Cтанкевiч

Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

The book by Vilnius-based writers Lyavon Lutskevich and Halina Voytsik is a biography of Stanislau Stankevich (1907-1980), an outstanding Belarusian literature critic, a prominent public figure, editor of the Rukh magazine and the newspapers Batskaushchyna and Belarus. Stankevich was born in the village of Arlyanyaty, Ashmyany district, and died in New York. He lived in Vilnius, Navahrudak, Barysau, Germany and the United States. In V... More »»


Войцік Галіна, Барыс Кіт

Барыс Кіт

Войцік Галіна

Брашура Галіны Войцік, прысвечаная Барысу Кіту, адметна не толькі тым, што распавядае пра жыццёвы шлях нашага славутага земляка, беларуса, асветніка, даследчыка, але і тым, што даволі яскрава і падрабязна распавядае пра ўмовы, час і падзеі, з якімі звязаныя сталенне і рост Барыса. У сувязі з гэтым больш грунтоўна можна зразумець неабходнасць выбару, свядомага успрымання часу Барысам Кітом. Менавіта дзякуючы гэтаму даецца магчымасць чыта... More »


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна, Канстаньцiн Галкоўскi

Канстаньцiн Галкоўскi

Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Kanstantsin Halkouski By Lyavon Lutskevich, Voytsik Halina The book by the patriarchs of the Belarusian community in Vilnius, Lyavon Lutskevich and Halina Voytsik, is dedicated to Kanstantsin Halkouski (1875-1963), a Vilnius-born composer of Belarusian descent. Halkouski is regarded in Lithuania as one of the best national composers. He is also known for his services to Belarus. Halkouski is one of few Vilnius-based Belarusians... More »»


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна, Марыян Пецюкевіч

Марыян Пецюкевіч

Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Maryan Petsyukevich By Lyavon Lutskevich, Halina Voytsik Maryan Petsyukevich (1904-1983) was an ethnographer, a prominent cultural figure in Western Belarus and Vilnius, and an editor of the Shlyakh Moladzi magazine. The first half of the 20th century saw the rise of Belarusian nationalist movements, especially in Vilnius. Not surprisingly, the fates of many Belarusian activists are closely linked to the city. The Vilnius Belaru... More »»


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна, Aляксандар Уласаў

Aляксандар Уласаў

Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Alyaksandar Ulasau's name was banished from the press for many years. Few newspapers mentioned the journalists in articles full of factual errors. Ulasau, who edited the Belarusian-language newspaper Nasha Niva for many years, maintained contact with the Belarusian community in Vilnius. Connections with Belarusians helped him to win a seat in the Polish Sejm in 1922. It should be noted that this Belarusian identity revival advocate us... More »»


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна, Адам Станкевіч

Адам Станкевіч

Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Падзеі "нашаніўскага перыяду" ў гісторыі Беларусі да гэтага часу яшчэ не знайшлі свайго паўнавартаснага адлюстравання. Да гэтага часу беларусы не ведаюць прозвішчаў і імён сапраўдных адраджэнцаў, асветнікаў. Варта адзначыць з гэтай нагоды брашуру Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік, прысвечаную дзейнасці Адама Станкевіча. Гэты чалавек увайшоў у гісторыю як яскравы адраджэнец. Менавіта ён, з'яўляючыся каталіцкім святаром, выступаў за тое, к... More »


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна, Антон Антановіч

Антон Антановіч

Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Цікавасць да асоб, якія ўнеслі незвычайна важнае ў даследаванні гісторыі краіны - гэта асноўная тэма, якой займаюцца Лявон Луцкевіч і Галіна Войцік. Даследчыкі не абашлі ўвагай і Антона Антановіча, прафесара Віленскага Універсітэту. Асноўная заслуга даследчыка - бясцэнны ўклад у развіццё беларусістыкі, выяўленне спэцыфікі і ролі старабеларускай мовы - дзяржаўнай мовы ВКЛ. Антон Антановіч вёў даследаванне кітабаў - рукапісных помнікаў 16... More »


Войцік Галіна, Лявон Луцкевіч

Лявон Луцкевіч

Войцік Галіна

Ініцыятарам стварэньня "Партрэтаў віленчукоў" была пісьменьніца Зоська Верас. Яна пачала зьбіраць жыцьцяпісы людзей заслужаных для беларускай культуры, але няслушна забытых. Працу Зоські Верас падхапіў Лявон Луцкевіч. Ён падрыхтаваў 50 партрэтаў беларускіх дзеячоў, жыцьцёвы й творчы шлях каторых быў цесна зьвязаны зь Вільняй. "Дамалявала" партрэты ягоная жонка ды спадвіжніца Галіна Войцік. Апошні, пяцьдзесят першы, "партрэт віленчука", ... More »