Ляхновіч Павал

Ляхновіч Павал, нарадзіўся ў 1954 годзе на поўначы Мінскай вобласьці. Дзяцінства і юнацтва прайшлі на ракаўшчыне і ў Ракаве, Валожынскага раёну, Мінскай вобласьці. Адукацыю атрымаў у Ракаўскай сярэдняй школе і Вышэйшай Ваенна-марской вучэльні ў г. Баку (Азэрбайджан). Служыў на Паўночным флоце на падводных і надводных караблях. Празаік, журналіст і перакладчык. Аўтар зборнікаў апавяданьняў “Пачатак сезона” і “Золата князёўны”, аўтар перакладу з польскай кнігі В. Цішэка “З Богам у Расеі”. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Жыву ў Пінску. Жанаты, маем дарослую дачку.

 

Ляхновіч Павал :: Выданьні

pdf
epub
Ляхновіч Павел, Золата князёўны

Золата князёўны

Апавяданні. Байкі

Ляхновіч Павел

“Золата князёўны” – чарговая кніга пісьменніка, перакладчыка, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. У зборнік увайшлі апавяданні і байкі. Большасць апавяданняў – гэта гісторыі з уласна перажытага, перадуманага. Аўтар, былы паводнік добра ведае і доўгае расстанне з домам, і сум па бацькоўскай хаце, і радасці вяртання, і шчаслівыя моманты сяброўскіх, сямейных сустрэч. Апавяданні, сабраныя ў зборніку, рознапланавыя, рознаколерныя і шматкуль... Болей »


pdf
epub
Ляхновіч Павел, Пачатак сезона

Пачатак сезона

Ляхновіч Павел

Паляўнічыя сабакі бываюць розных парод. І з кожнай пародай палююць па-рознаму. Вось ганчакі. Ах, якое гэта задавальненне – паляваць з ганчакамі! Вы яшчэ зацемна выходзіце ў лес ці поле. На шворцы ў вас выжлец і выжлоўка, гэта па-паляўнічаму “смычок”. Напяўшы павадок, душачыся ў ашыйніках, яны валакуць вас па перасечанай мясцовасці аж пакуль вы не стамляецеся супраціўляцца. Вызваліўшыся, яна адразу знікаюць з вачэй. Гэта называецца “пала... Болей »


pdf
Ляхновіч Павел, Зялёны дуб

Зялёны дуб

аповесць, апавяданні, навелы

Ляхновіч Павел

У новым зборніку Паўла Ляхновіча сабраныя розныя па жанры творы, у асновуякіх пакладзены багаты жыцьцёвы досвец аўтара, ягоны светапогляд і, натуральна, фантазія! Чытач знойдзе і аповесць, і апавяданні, і ваенна-марскія мініяцюры-навелы. Сур’ёзныя драматычныя тэксты тут суседнічаюць з прыгодамі і гумарам. Менавіта яскравы гумар таленавітага расказчыка стаў той "разынкай", з-за якой чытачы і слухачы аповедаў "дзядзькі Паўла" назаўжды ста... Болей »


pdf
epub
Цішэк Вальтэр, Ляхновіч Павал - пераклад, З Богам y Расеі

З Богам y Расеі

Цішэк Вальтэр, Ляхновіч Павал - пераклад

Аўтар гэтай кніжкі, Вальтэр Цішэк — амэрыканскі езуіт польскага паходжаньня, які практыкаваў у візантыйскім абрадзе. Пачуўшы аднойчы Божае пакліканьне — дапамагаць людзям адчыняць свае сэрцы Богу ён, пераадольваючы нечалавечыя выпрабаваньні і сьмяртэльную небясьпеку, ніколі не здрадзіў ні Творцы ні людзям. Пэўны час Цішэк выконваў сваю місію і на беларускай зямлі. Пасьля Беларусі, дзе ён быў пробашчам у Альбярціне, каля Слоніма, была Р... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 11

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

11

* Багдановіч Ірына, ТОЙ САМЫ ГОСЬЦЬ * Бензярук Расціслаў, СЛОВА * Буйнюк Юрка, У НОТАХ БОЛЮ * Дашына Ярына, ВОПІСЬ ЖЫЦЦЯ * Друк Галіна, З жывых крыніц народных сказаў * Дубоўка Уладзімір, “Я казаў вам шчырую праўду пра той час” * Каско Алесь, ХВІЛІНЫ АДЧАЮ І ГНЕВУ * Конан Уладзімір, Талент настаўніка – ад Бога і для народа * Ліс Арсень, Як малітва аб волі * Ляхновіч Павел, ПАЭТЫЧНЫ ПРАКТЫКУМ ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 23

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

23

* Дух часу... Новыя выданьні на кніжных паліцах "Дзеяслова" * Бакач Алесь, "О, тонкі майстра...". Памяці паэта, празаіка, мастака Венанцыя Бутрыма * Бураўкін Генадзь, Толькі б не канчалася дарога... * Бутрым Венанцы, ...Першы сьнег, беспрычынная радасьць! * Быкаў Васіль, Аўтабіяграфічныя дадаткі да "Доўгай дарогі дадому" * Гілевіч Ніл, Між роспаччу і надзеяй. Абрыс пройдзенага шляху ў сьвятле адной мары * Д... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 12-13

Літаратурная Беларусь

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

12-13

Даследнік рэчаіснасці Разанаў — загадка. Разанаў — разэнкрэйцэр. Разанаў — і камень, і скульптар. Ствараючы новыя формы, ён разбурае нормы і парушае законы. Пачынаючы з «Каардынатаў быцця», любы ягоны зборнік — дастатковы для дысертацыі. Разанаў — Крэпасць, аб якую ламаюцца паэталагічныя дзіды… Пра Алеся Разанава гаворыцца шмат. Тры дзесяцігоддзі ягонае імя не сыходзіць з вуснаў неабыякавых да паэзіі. І яшчэ — невядома колькі — не будзе... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 35

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

35

* “Я шчасьлівы чалавек...” Гутарка пісьменьніка Уладзіміра Сіўчыкава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Генрыкам Літвінам * «Малая падарожная кніжка па горадзе Сонца». Размова пра кнігу Артура Клінава * «Самая каштоўная ўзнагарода за працу – шчасьлівыя твары дзяцей». Гутарка Усевалада Сьцебуракі з выдаўцамі кнігі “Карлсан-з-даху” Настасьсяй Мацяш і Алесем Яўдахам * Дні шведскай лі... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 29

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

29

* Проза жыцьця. З сучаснай шведскай прозы. Біргіта Тротцыг. Сьціг Класан. Аляксандра Крунквіст * Размова пра новую кнігу Валянціна Акудовіча "Код адсутнасьці" * Фарбы Беларусі зьнітаваныя з небам. Гутарка Анатоля Мяльгуя з Леанідам Шчамялёвым * АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, "Песьня пра зубра" як паляўнічы сімулятар * Барадулін Рыгор, Вечаровая малітва * Бортнік Леаніла, "Божа, як жа цяжка было на душы!" Мая проза жыцьця ... Болей »


pdf
Жырандоля, № 1, 2008

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 1, 2008

Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных літаратараў, чыя творчасць знаная не адно ў Беларусі, а й за яе межамі, так і меней спрактыкаваных у пісьменніцкім майстэрстве зд... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя

Ляхновіч Павал :: Іншыя выданьні

Павал Ляхновіч, Здрадная сьвіньня (0)

22-08-2011, 23:52

Стаіць у Нарвегіі, непадалёк ад мяжы з Расеяй высокая сопка. Ці то насупраць Печангі, ці то Ліінахамары, а можа Нікеля. Гэта зараз ня вельмі важна. Важна тое, што на сопцы гэтай вельмі магутны тэлескоп (...) Болей »

Павал Ляхновіч, Адно толькі слова (0)

06-11-2010, 08:26

Ішоў па прычальнай сьценцы Кацярынінскай гавані начпо, і думаў аб вялікай і магутнай расейскай мове. Вось, напрыклад слова “вы..баць”. Гэта і аб’явіць спагнаньне, і правесьці выхаваўчую працу з падначаленым, (...) Болей »

< Previous 1 Next >