![]() |
![]() |
Укладальнік – старшыня Гарадзенскай гарадской арганізацыі ТБМ, сябар Рады ТБМ, прафесар Аляксей Пяткевіч. Каляндар утрымоўвае ўсе найважнейшыя даты з гісторыі Беларусі і Гарадзеншчыны, а таксама массу фактычнага матэрыялу для краязнаўцаў і аматараў Беларушчыны. Болей »
Зборнік складаецца з артыкулаў, рэцэнзій, літаратурных партрэтаў, большасць з якіх друкавалася апошнім часам. У іх раскрываюцца праблемы культурнага жыцця заходняга рэгіёну Беларусі, пераважна Гродзеншчыны, паказваюцца значныя з'явы і постаці гэтага жыцця. Болей »
У даследаванні прасочваецца гісторыя рукапіснай i друкаванай кнігі, выдавецкай справы, перыёдыкі ў гродзенскім рэгіёне ад XIII да пачатку XX стагоддзя. Інфармацыя будзе карыснай для краязнаўцаў, гісторыкаў культуры i ўсіх, хто цікавіцца духоўнай спадчынай Гродзеншчыны. Рэцэнзентам працы выступіў кандыдат культуралогіі, дацэнт кафедры беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Трацяк Іван Іванавіч. Болей »
Даведнік складаецца з артыкулаў-персаналій пра вядомых людзей культуры, якія нарадзіліся на Гродзеншчыне. Выданне адрасуецца краязнаўцам, работнікам музеяў, бібдіятэк, настаўнікам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца культурай гродзенскага рэгіёну. Болей »
Прафесар Гродзенскага універсітэта Аляксей Пяткевіч напісаў надзвычай багатую на факты і імёны кнігу пра літаратараў Прынёманскага краю, якія яшчэ са старажытных часоў пакідалі прыкметны след у шматнацыянальнай культуры Беларусі, цікава сцвярджаюць сябе ў творчасці і ў наш час. Гэтае выданне будзе цікава і карысна студэнтам і вучням, філолагам і гісторыкам, краязнаўцам і работнікам культуры, адукацыі, усім, хто цікавіцца гісторыяй, неа... Болей »
Выданне прысвечана памяці Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско) (1912-1999), беларускага паэта, журналіста і публіцыста, удзельніка Другой сусветнай вайны. У кнізе праз успаміны сяброў, літаратараў, землякоў раскрываецца непаўторная і таленавітая асоба, цікавая творчая біяграфія аднаго з выдатных людзей Слонімшчыны. Болей »
Чарговы выпуск гадавіка доўжыць традыцыйную тэму Беларускага нацыянальнага адраджэння, прадстаўленую творчасцю паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, а таксама адпаведнай эпісталярыяй цягам, пераважна, XX стагоддзя. Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры Гродзеншчыны. Болей »
Постаць Адама Міцкевіча неразрыўна звязана з Беларуссю. У Наваградку пяшчотна захоўваецца памяць пра паэта і пісьменніка. У Польшчы памятаюць Адама Міцкевіча і лічаць нацыянальным героем, параўноўваюць мастака з Пушкіным у Расеі, захапляюцца рамантызмам у Літве. Цяпер Адам Міцкевіч, безумоўна, творца сусветнага маштабу. Усе вышэй пералічаныя краіны былі роднымі для Адама Міцкевіча. Зборнік матэрыялаў канферэнцыі "Адам Міцкевіч і нацыяна... Болей »
У нумары — падрыхтаванае Аляксеем Дзермантам апытаньне "Каму належыць спадчына ВКЛ?" з удзелам Алеся Белага, Зігмаса Зінькявічуса, Вячаслава Насевіча і Ёнаса Трынкунаса, развагі Алеся Белага "Як разьмежаваць Літву ад Русі?", аналітыка Віталя Сіліцкага "Беларусь: анатомія прэвэнтыўнага аўтарытарызму" і інш. Болей »