Пракаповіч Ігар

Пракаповіч Ігар Міхайлавіч, нарадзіўся 9.12.1960 у г. Паставы Віцебскай вобласці. Закончыў геафак БДУ (1985) і аспірантуру Нацыянальнага Інстытута Адукацыі (1999). Працуе настаўнікам геаграфіі і астраноміі СШ №1 г. Паставы і Пастаўскай раённай гімназіі. Сфера інтарэсаў: літаратура, геаграфія, гісторыя, тапаніміка, педагогіка, краязнаўства. Выдаў зборнікі паэзіі: “Рэха малітваў”(1993), “Намагнічаны космас”(1996), “Шляхі наканаванага бязмежжа”(1999), “Я Вас каханнем растрывожу...” (2005), “Луска вечнасці” (2005), “Белая Панна” (2007), “Калядны ранак” (2007), “Хірургічная адысея дзядзькі Антона” (2009).

Аўтар кніг па краязнаўстве: “Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна”(1994), “Адкуль паходзяць назвы. Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна”(2000), “Крыжы і камяні”(2003), “Манькавічы” (з А. Вансовіч і І. Заяц) (2004), “Насельніцтва Пастаўскага краю” (2004), “Ваколіцы Паставаў” (2004), “Мястэчка каля пушчы: Груздава і ваколіцы” (з І. Собаль) (2005), “И край родной откроет тайны..»(2006), «Мястэчка над возерам: Задзеўе і ваколіцы» (з І. Заяц) (2006), «Гута-Голбія» (з М. Арэхам) (2007), “Чароўны край – Пастаўшчына: (гісторыка-краязнаўчы курс “Паставазнаўства”)” (2009). Укладальнік кнігі “Дзе Мядзелка песні пяе...”(Пастаўшчына літаратурная) (2006) і фотаальбому “Паставы” (2006).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член-карэспандэнт міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і упраўленчых навук. Член Вучонага савета беларускага геаграфічнага таварыства. Старшыня раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Пераможца Віцебскага абласнога конкурсу “Настаўнік года-95”. Пераможца рэспубліканскага конкурсу Таварыства беларускай школы “Беларускі настаўнік года 2009”, лаўрэат звання “Чалавек года Віцебшчыны 2009”.

 

Пракаповіч Ігар :: Выданьні

pdf
epub
Пракаповіч Ігар, Адкуль паходзяць назвы

Адкуль паходзяць назвы

Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна

Пракаповіч Ігар

Збор матэрыялаў для кнігі ішоў праз краязнаўчую дзейнасць (вандроўкі, экспедыцыі), працу ў архівах, выкарыстанне слоўнікаў і тапаграфічных карт, геаграфічнага аналізу водных аб'ектаў. Кніга складаецца з двух асноўных частак. У першай даецца сціслае апісанне найбольш характэрных рысаў назваў рэк і азёр у межах Пастаўскага раёна. У другой частцы кнігі падаецца "Гідранімічны слоўнік Пастаўшчыны", у якім у алфавітным парадку называюцца рэкі... Болей »


pdf
Пракаповіч Ігар, Шляхі наканаванага бязмежжа

Шляхі наканаванага бязмежжа

Вершы

Пракаповіч Ігар

Паэтычны голас Ігара Пракаповіча, можа, не такі ўжо гучны, але гэта свой, непаўторны голас. Сведчанне таму - гэта кніга. Яна найперш заклікае чытач не толькі любіць родную зямлю, але і імкнуцца душою ў Божы храм, як самую найвялікшую нашу надзею... Болей »


pdf
Пракаповіч Ігар, Чароўны край - Пастаўшчына

Чароўны край - Пастаўшчына

Краязнаўчыя артыкулы

Пракаповіч Ігар

На планеце Зямля ёсць шмат прыгожых і разнастайных мясцін, але нам выпаў лёс жыць на прыгожай і шчырай беларускай зямлі, у яе невялічкім куточку, які завецца Пастаўшчына. Пастаўскі край — тыповая беларуская глыбінка, правінцыя, у якой няма вялікіх гарадоў і буйных прадпрыемстваў, якая не стала месцам перасячэння гістарычных гандлёвых шляхоў альбо цэнтрам глабальных гістарычных падзей. Але подых гісторыі адчуваецца тут амаль у кожнай вёс... Болей »


pdf
Пракаповіч Ігар, Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна

Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна

геаграфічнае даследаванне

Пракаповіч Ігар

У кнізе даецца апісанне характэрных фізіка-геаграфічных асаблівасцяў аднаго з маляўнічых куткоў Беларусі — Пастаўскага раёна. Падрабязна разглядаецца геаграфічнае становішча, геалагічная будова, рэльеф, клімат, воды, глебы, расліннасць, жывёльны свет, ландшафты, ахова прыроды і рэкрэацыйны патэнцыял. Падаецца шмат схем, табліц і фотаздымкаў. Разлічана на географаў, настаўнікаў, студэнтаў, вучняў, турыстаў — усіх, хто цікавіцца геаграфі... Болей »


pdf
Арэх Мікалай, Пракаповіч Ігар, Гута-голбія

Гута-голбія

гісторыка-геаграфічны нарыс Галбейскага краю

Арэх Мікалай, Пракаповіч Ігар

Сумесная кніга гісторыка М. Арэха i географа I. Пракаповіча распавядае пра маляўнічы куточак Пастаўшчыны — Галбейскі край, дзе азёры, рэкі, лясы i палеткі ў спалучэнні з легендамі i паданнямі, мясцовымі гісторыямі i ўспамінамі людзей ствараюць запамінальныя вобразы-краявіды i чароўнай сілай вабяць да сябе тых, хто хоць аднойчы пабываў тут. Выданне будзе карысным для гісторыкаў, краязнаўцаў настаўнікаў вучняў i ўсіх, хто цікавіцца прырод... Болей »


pdf
Пракаповіч Ігар, За смугою мінулых часоў

За смугою мінулых часоў

Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю

Пракаповіч Ігар

У кнізе прадстаўлена старажытная гісторыя Пастаўшчыны з каталогамі-апісаннямі ўсіх выяўленых на сёння археалагічных помнікаў, якія падзелены на групы: гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі, капішчы. Значная частка гістарычных помнікаў адкрыта вучнямі – удзельнікамі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента», кіраўніком якога з’яўляецца аўтар кнігі. Выданне будзе карысным для вучняў, настаўнікаў, турыстаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто ці... Болей »


pdf
Пракаповіч Ігар, Пошукі забытага шляху

Пошукі забытага шляху

Пракаповіч Ігар

У новай кнізе пісьменніка і краязнаўцы Ігара Пракаповіча распавядаецца пра аўтарскую гіпотэзу старадаўняга воднага шляху, які праходзіў праз рэкі Дзвіна, Дзісна, Мядзелка, Нарачанка, Вілія і сістэму Нарачанскіх азёр. Прыводзяцца гістарычная доказы яго існавання, апісваецца школьная экспедыцыя па вывучэнню волакаў на водападзеле ля азёр Мядзел і Мястра, падаюцца звесткі пра цікавыя мясціны на маршруце. Кніга будзе цікавай і карыснай вучн... Болей »


pdf
Пракаповіч Ігар, Ваколіцы Паставаў

Ваколіцы Паставаў

Помнікі прыроды, гісторыі і культуры з маршрутамі краязнаўчых вандровак

Пракаповіч Ігар

Пастаўшчына – прыгожы і своеасаблівы куточак беларускай зямлі, які мае цудоўныя прыродныя краявіды, складаную і поўнасцю яшчэ не раскрытую гісторыю, адметныя традыцыі, культуру, мову. Аднак пакуль што склалася так, што кніг, у якіх можна было б знайсці апісанне тутэйшых помнікаў гісторыі, культуры і прыроды, выдадзена вельмі мала. Гэта выданне ў нейкай ступені запоўніць белую пляму ў летапісанні Паставаў і ваколіцаў і стане асновай для ... Болей »


pdf
Пракаповіч Ігар, Калядны ранак

Калядны ранак

кніга вершаў

Пракаповіч Ігар

Мінорныя, настраёвыя вершы Ігара Пракаповіча прымушаюць задумацца пра высокае: пра час і вечнасць, чысціню душы, неабходнасць вернасці вытокам. Аўтару ўласціва тонкае адчуванне прыроды роднай Пастаўшчыны і хараства ўвогуле. Болей »


pdf
Пракаповіч Ігар, Белая Панна

Белая Панна

паэма

Пракаповіч Ігар

Край Нарачанскі! Айчына святая! // Свет покуль гэты стаіць, // Нібы дзяўчыну, цябе я кахаю, // Ў сэрцы маім будзеш жыць. // Подыхам вольным шырокіх прастораў, // Пахам смалістым сасновага бору, // Сном запаветным курганаў маўклівых, // Спевам-гульбой ручаёў гаманлівых, // Сенам духмяным стажкоў канюшыны, // Сінню валошак у полі жытнёвым, // Шчырай гаворкай – прадзедавым словам, // Полымем яркім калючай шыпшыны… // Але найперш, нібы з ма... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя