Семянчук Генадзь

Семянчук Генадзь нарадзіўся 6 кастрычніка 1963 у Ваўкавыску. Беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1993), дацэнт.

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1985), аспірантуру па спецыяльнасці «Археалогія» (пад кіраўніцтвам Г. Штыхава) Інстытута гісторыі НАН Беларусі (1990).

У 1990-91 супрацоўнік Інстытута гісторы НАН Беларусі. З 1991 у Гродзенскім універсітэце, з 1994 дацэнт кафедры беларускай культуры. У 1998 выкладаў ва Універсітэце імя А. Міцкевіча ў Познані. Звольнены з Гродзенскага ўніверсітэта ў студзені 2015.

Асноўныя тэмы даследаванняў: палітычная і сацыяльная гісторыя Беларусі 6—16 ст., археалогія сярэднявечнага перыяду Беларусі, культура Гродзенскага рэгіёна (пераважна горадабудаўніцтва, культавая і свецкая архітэктура).

Падчас працы ш Кракаве з 2004 па 2007 гады разам са студэнтамі Ягелонскага ўніверсітэта арганізоўваў (быў лідарам) „Дні беларускай культуры ў Кракаве”. Гэта было палітычнае, навуковае і культурна-асветніцкае мерапрыемтсва. У межах якога праводзіліся:
палітычныя дэбаты па актуальных пытаннях унутранага жыцця Беларусі, удзельнічалі - Юрась Хадыка, Вінцук Вячорка, Станіслаў Шушкевіч, Валерка Булгакаў, Андрэй Скурко і інш. З беларускага боку; Алег Латышонак, Яўген Мірановіч, Яўген Ваппа, Богдан Кліх, Мар’юш Машкевіч, Януш Онышкевіч і інш. с польскага боку
навуковыя дыскусыйныя панэлі – удзельнічалі Алег Латышонак, Яўген Мірановіч, Гжэгаж Пшэбінда, Гжэгаж Бабіньскі, Чэслаў Рабатыцкі і інш.;
прамоцыі сучаснай беларускай літаратуры – удзельнічалі Андрэй Хадановіч, Віктар Шалкевіч, Юрась Пацюпа, Юрась Гумянюк, Зміцер Бартосік
прамоцыя беларускай рок-музыкі – удзельнічалі Н.Р.М., Троіца, Таварыш Маўзер, Зміцер Вайцюшкевіч
прамоцыя Гарадзенскага тэатра лялек з п’есай Янкі Купалы “Тутэйшыя”, фільмаў Юрыя Хвашчавацкага “Звычайны прэзыдэнт” і “Плошча”.

Генадзь Семянчук даўні “сябра” падляшскіх Беларусаў. Сталы аўтар “Białoruskich Zeszytów Historycznych”, „Бельскага гасціньца” (сябра рэдкалегіі); адзін з аўтараў калектыўнай манаграфіі „Historia Białorusinów Podlasia”; актыўны ўдзельнік навуковых канферэнцый арганізаваных Białoruskim Historycznym Towarzystwem; актыўны ўдзельнік ў навуковых і культурных мерапрыемствах арганізаваных Музеем Малой Бацькаўшчыны з Бельска-Падляскага. Часты госць на хвалях Беларускай рэдакцыі Польскага радыя, і Радыя Рацыя.

 

Семянчук Генадзь :: Выданьні

Фіонік Дорофіей, Семянчук Генадзь, Біел'скі Соjм Велікі року божого 1564

Біел'скі Соjм Велікі року божого 1564

Фіонік Дорофіей, Семянчук Генадзь

Сойм быў галоўным прадстаўнічым органам у Вялікім Княстве Літоўскім ў XV - першай палове XVI стст. Гэтая інстытуцыя прайшла доўгі шлях станаўлення ад агульназемскіх сходаў да з’ездаў, якія прадстаўлялі прывілеяваныя станы. У аснове шляхецкіх з’ездаў ляжала разуменне аб роўнасці ўсёй шляхты, бо князёў, паноў і іншае рыцарства аб’ядноўвала права ўласнасці на зямлю на рыцарскім праве. Змена з’ездаў ваеннаслужылых людзей у прадстаўнічы орга... Болей »


Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеячнне (XV-XVIII стст.)

Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеячнне (XV-XVIII ...

зборнік навуковых прац.

Зборнік навуковых прац складаецца з дапрацаваных і пашыраных тэкстаў дакладаў, прачытаных на міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Мінску і Міры 6-8 чэрвеня 2013 г., а таксама артыкулаў, прысвечаных разнастайным аспектам развіцця і функцыянавання магнацкіх двароў у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай у перыяд ранняга Новага часу. Разлічаны на навукоўцаў, выкладчыкаў, музейных спецыялістаў, студэнтаў, а таксама на ўс... Болей »


Янушкевіч А. М. - складальнік, Валовічы ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XV-XVIIІ стагоддзяў

Валовічы ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XV-X...

Unus pro omnibus

Янушкевіч А. М. - складальнік

Калектыўная манаграфія прысвечана разнастайным аспектам гісторыі знакамітага шляхецкага роду Валовічаўу Вялікім княстве Літоўскім XV—XVIII стст. У яе аснову ляглі матэрыялы, агучаныя на навуковай канферэнцыі «Род Валовічаў у гісторыі і культуры ВКЛ у XV—XVIII стст.» (г. Гродна, 15—16 кастрычніка 2011 г.), а таксама іншыя навуковыя працы вядомых даследчыкаў. Разгледжаны такія праблемы як радаводы Валовічаў, гербы і пячаткі роду, палітычн... Болей »


pdf
Смалянчук Алесь - рэд., Гарадзенскі палімпсест, 2012

Гарадзенскі палімпсест

Людзі даўняй Гародні. XV – XX стст.

Смалянчук Алесь - рэд.

Матэрыялы чарговага зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга адрасаваная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »


pdf
Castrum, urbis et bellum

Castrum, urbis et bellum

Зборнік навуковых прац

Зборнік складаецца з артыкулаў, прысвечаных гісторыі, археалогіі і культуры Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў сярэднявечны перыяд і новыя часы. Пераважная большасць матэрыялаў датычыцца разнастайных праблем мінулага Беларусі. Зборнік рэкамендуецца спецыялістам - гісторыкам, археолагам, мастацтвазнаўцам, а таксама шырокаму колу чытачоў - студэнтам, настаўнікам, краязнаўцам. Болей »


pdf
Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа

Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ...

Зборнік навуковых прац

У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры Гродзеншчыны. Болей »


Гарадзенскія запісы, Выпуск 3

Гарадзенскія запісы

Старонкі гісторыі і культуры

Выданне “Гарадзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры” з прыхільнасцю сустрэлі спецыялісты розных галінаў гуманітарнай навукі: філолагі, гісторыкі, культуролагі, фалькларысты і інш. Два выпускі выдання з зацікаўленасцю выкарыстоўваюцца не толькі навукоўцамі, але і студэнтамі, навучэнцамі гуманітарных каледжаў, гімназіяў, старшакласнікамі агульнаадукацыйнай школы як на Гарадзеншчыне, так і ў іншых рэгіёнах Беларусі. (Прадмова, фрагм... Болей »


pdf
Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік, 51

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычн...

51

Sławomir Karp — Rodzina Karpiów Prowotarowiczów Arcimowiczów do połowy XVII wieku. Przyczynek do dziejów drobnej szlachty brasławskiej # Наталля Сліж — Інвентар Старога замка ў Гародні 1675 г. # Viktar Korbut — Etnogeneza Białorusinów w świetle ustaleń Wacława Łastowskiego # Вячеслав Меньковский — Столетие революции 1917 года: почему Российская Федерация и Республика Беларусь отметили юбилей различно # Мікола Мязга — Узнікненне польска-... Болей »


pdf
Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў, 4

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў

Rocznik Centrum Studiów Białoruskich

4

„Rocznik Centrum Studiów Białoruskich” / „Hadawik Centra Bielaruskich Studyjau” to wydawnictwo stworzone przez badaczy białoruskich, którzy pracują w Centrum Studiów Białoruskich, utworzonym przy Studium Europy Wschodniej UW. Celem powstania Centrum jest umożliwienie pracy i rozwoju białoruskim naukowcom, których działalność ograniczono na Białorusi. Jest to grupa zwolnionych z pracy z przyczyn politycznych – publikacji materiałów uznan... Болей »


pdf
Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў, 3

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў

Rocznik Centrum Studiów Białoruskich

3

„Rocznik Centrum Studiów Białoruskich” / „Hadawik Centra Bielaruskich Studyjau” to wydawnictwo stworzone przez badaczy białoruskich, którzy pracują w Centrum Studiów Białoruskich, utworzonym przy Studium Europy Wschodniej UW. Celem powstania Centrum jest umożliwienie pracy i rozwoju białoruskim naukowcom, których działalność ograniczono na Białorusi. Jest to grupa zwolnionych z pracy z przyczyn politycznych – publikacji materiałów uznan... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя