Сіўко Франц

Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст.

Літаратурную працу сумяшчае з выкладчыцкай. З'яўляецца ўласным карэспандэнтам каталіцкага часопіса "Ave Maria" па Віцебскай вобласці. Аўтар сямі кніг прозы. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча. Сталы аўтар тыднёвікаў "Наша Ніва", "Новы час", часопіса "Дзеяслоў", іншых незалежных беларускіх выданняў.

У 1999 - 2009 гг. -- старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і кароткіх запісаў-эсэ.

 

Сіўко Франц :: Выданьні

pdf
Сіўко Франц, Дзень бубна

Дзень бубна

првыпавесьці

Сіўко Франц

Франц Сіўко нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст. Літаратурную працу сумяшчае з выкладчыцкай. З'яўляецца ўласным карэспандэнтам каталіцкага часопіса "Ave Maria" па Віцебскай вобласці. Аўтар сямі кніг прозы. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча. Сталы аўтар тыднёвікаў "Наша Ніва", "Новы час", часопіса "Дзеяслоў", іншых незалежных беларускіх выданняў. У 1999 - 2009 гг. -- стар... Болей »


pdf
Сіўко Франц, Асіметрыя

Асіметрыя

Сіўко Франц

Нібыта ўчора ўсё тое было, так выяўна бачыцца. Кляштар апусцелы на ўскрайку мястэчка, сцюжа ўначы – ногі ажно дранцвеюць пад пакуллем замест коўдры. Аднае ўцехі, што айцец Міхал упобачкі, сама дабрыня. Вось за клямку бярэцца, каб выпусціць мяне, вось адпускае яе, напужаны згукамі, што знадворку даносяцца. – Стой, ці не пасы* зноў… Гэтым разам, аднак, едуць не конна: да цокату капытоў прымешваецца тарахценне рэдаляў, дробнае, дрыготкае, ... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Сіўко Франц, Бялячык

Бялячык

Казкi i апавяданнi

Сіўко Франц

У адным горадзе жылi блiзняты, брат i сястра. Дзяўчынку звалi Валяй, хлопчыка — Колем. Абое хадзiлi ў другi клас, сядзелi побач за партаю, разам рабiлi ўрокi. Неяк задала настаўнiца дзецям хатняе заданне: вывучыць алфавiт. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Сіўко Франц, Удог

Удог

Аповесці і апавяданні

Сіўко Франц

I тут, у гэтым пляскатым, падобным на блiн стозе, на якi ўзбiлiся выпадкова надвячоркам, не было спакою. Сякач доўга не мог заснуць, усё тоўк Юрку нагамi ў спiну, то мармытаў нешта няскладнае, то падхоплiваўся як апараны з месца, сцiснуўшы ў руцэ тронак страпарэза, тупа азiраўся наўкола. Ад аднаго ягонага цяжкога, звераватага позiрку ў Юркi мiжволi замiрала сэрца. Лежачы на спiне, ён рабiў выгляд, што спiць, а сам тым часам пiльна сачыў... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Сіўко Франц, Ягня ахвярнае

Ягня ахвярнае

Прыпавесці, аповесць

Сіўко Франц

Апрычнікі наляцелі ўначы. Агаласілі пустыя вулкі страхавітымі воклічамі і гіканнем, паўрываліся ў хаты, павыцягвалі сонных местачкоўцаў на пляц перад управаю. Там, акружыўшы з усіх бакоў і весела пазвэнькваючы шаблямі ў чаканні хуткай забавы, пратрымалі на марозе да раніцы. А як толькі небасхіл заірдзеўся і заіскрыўся пад промнямі сонца снег на вежах касцёла і царквы, пачалася калатнеча.(Угліс - фрагмент) Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Сіўко Франц, Апошняе падарожжа ў краіну ліваў

Апошняе падарожжа ў краіну ліваў

Аповесці

Сіўко Франц

Гэта ўжо другая кніжка маладога празаіка. Пісьменкіку не ўскружыла галаву першая ўдача, ён напружана працаваў, адточваў пяро i зараз у сваіх дэтэктыўных аповесцях выяўляе сябе як добры майстра сюжэтнай інтрыгі, удумлівы аналітык чалавечых узаемаадносін. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Сіўко Франц, Выспы

Выспы

Сіўко Франц

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправі... Болей »


Сіўко Франц, Раз — шкілет, і два — шкілет

Раз — шкілет, і два — шкілет

Аповесці

Сіўко Франц

Праз асэнсаванне калізій і ўчынкаў мінулага да ўсведамлення ўласнай экзістэнцыйнай сутнасці ў дні сённяшнім — так можна вызначыць лейтматыў змешчаных у гэтым зборніку чатырох аповесцей. Аб’яднаныя агульным месцам дзеяння, займальнасцю фабулы і наяўнасцю дэтэктыўнай інтрыгі, усе яны вылучаюцца дасканаласцю моўнага складніка, вынаходлівасцю ў пабудове сюжэта, адметнасцю аўтарскага падыходу да выкарыстання сродкаў мастацкага адлюстравання ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 09

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

09

* Быкаў Васіль, "Ганаруся Вашай "залатой" паэтычнай нітачкай...". Лісты Васіля Быкава да Ларысы Геніюш * Быкаў Васіль, Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве * Васючэнка Пятро, Пятрогліфы і філалагемы * Голубеў Дзяніс, Адпускаю на волю Любоў... * Грыль Франц Салес, Мастак магічнага рэалізму * Гумянюк Юры, У рэжыме ультрафіялету... * Зуёнак Васіль, Жытнёвая памяць * Івашчанка Анатоль, Флейта дажджу *... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 18

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

18

* Творы пераможцаў і удзельнікаў конкурсу, прысьвечанага 75-годзьдзю з дня нараджэньня У. С. Караткевіча * Аблажэй Алег, Броўнаўскія думкі * Арлоў Уладзімер, Ці засынаюць жоўтыя гарлачыкі? * Барадулін Рыгор, Верасовае * Бураўкін Генадзь, На беразе Дняпра * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Вальтар Віктар, Роджаныя пад Сатурнам * Вераціла Сяргей, Яна ўся такая. Амаль вянок амаль ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя