Смалянчук Алесь

Алесь Смалянчук нарадзіўся ў Слоніме напрыканцы вясны 1959 г. Там жа скончыў сярэднюю школу. Вучыўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага ўніверсітэта. Каля дзесяці гадоў працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Горадні. У 1991 г. паступіў у завочную аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (навуковы кіраўнік прафесар Міхась Біч). У 1995 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз сем гадоў — доктарскую. Якая была прысвечана польскаму руху на беларускіх і літоўскіх землях у апошнія 50 гадоў гісторыі Расійскай імперыі.

Аўтар некалькіх кніг, болей як сотні навуковых публікацыяў, рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі “Homo Historycus”, альманаха “Горад Святога Губерта”, навуковы кіраўнік онлайн-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, адзін з кіраўнікоў навуковага праекта па сацыяльнай гісторыі “Гарадзенскі Палімпсест” ды інш.

Лаўрэат дыплома Беларускага гістарычнага таварыства “За лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі ў 2000—2001 гг.”.

Жыве ў Горадні.

 

Смалянчук Алесь :: Выданьні

pdf
Смалянчук Алесь, Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй

Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй

Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях

Смалянчук Алесь

Манаграфія гарадзенскага даследчыка прадстаўляе даследаванне развіцця польскай нацыянальнай меншасці на вызначаных тэрыторыях. Даследаванне польскага руху на беларускай і літоўскай землях – далёка не першыя крокі дадзенага гісторыка. Некаторыя фрагменты яго працы выклікаюць спрэчкі і дыскусіі. Асабліва тыя, якія тычыцца “краёўцаў”, іх ўдзелу і ўплыву на польскі рух. Нягледзячы на сыпярэчлівасць тэмы і падыходу да яе аўтар давоі падрабяз... Болей »


Смалянчук Аляксандр, Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905-1907 гг.

Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905-1907 гг.

Смалянчук Аляксандр

Манаграфія прысвечана польскаму руху ў Беларусі і Літве напярэдадні і ў перыад першай расійскай рэвалюцьгі 1905-1907 гг. Аўтар аналізуе грамадска-палітычную і культурную дзейнасць польскіх арганізацый, характарызуе асноуныя плыні польскага руху. Разглядаецца развіццё польска-беларускіх і польска-літоўскіх адносін. Кніга разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, на ўсіх, каго цікавіць гісторыя Беларусі. Болей »


pdf
Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд., Гарадзенскі палімпсест, 2008

Гарадзенскі палімпсест

ХІІ – ХХ стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Горадня, 7 лістапада 2008 г.

Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.

Выданьне Гарадзенскі палімпсест узьнікла як вынік супраць стаяньня гістарычнай навукі Беларусі і кіруючай ідэалёгіі. Калі ў 2008 годзе гістарычны факультэт ГрДУ разам з Гарадзенскім гарвыканкамам зладзіў канфэрэнцыю, з ліку выступоўцаў былі выкрэсьленыя прозьвішчы знаных дасьледчыкаў гісторыі Гародні Алеся Смаленчука і Аляксандра Краўцэвіча. У знак пратэсту каля 40 удзельнікаў канфэрэнцыі з Менску, Гародні, Варшавы ды Беластоку збайката... Болей »


pdf
Смалянчук Аляксандр, укладальнік, навуковы рэдактар, Гісторыя Беларусі канца XVIII – пачатку XX ст. у дакументах і матэрыялах

Гісторыя Беларусі канца XVIII – пачатку XX ст. у дак...

Хрэстаматыя

Смалянчук Аляксандр, укладальнік, навуковы рэдактар

"Гісторыя Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст. у дакументах і матэрыя-лах" – гэта зборнік гістарычных дакументаў, многія з якіх друкуюцца ўпершыню, а таксама фрагментаў навуковых даследаванняў і публіцьістьічньіх твораў. Хрэстаматыя дазваляе пазнаёміцца з заканамернасцямі і асаблівасцямі гісторыі Беларусі ў перыяд яе знаходжання ў складзе Расійскай імперыі. Ук-ладальнік імкнуўся паказаць значэнне як унутраных, так і знешніх фактараў гі... Болей »


pdf
Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд., Гарадзенскі палімпсест, 2009

Гарадзенскі палімпсест

Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV - XX ст.

Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.

Матэрыялы зборніка прысвечаныя гісторыі Гродна. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзейнасці гарадскіх і дзяржаўных органаў улады, а таксама палітычнае жыццё. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі і мінулае яе гарадоў. Болей »


pdf
Кравцевич Александр, Смоленчук Александр, Токть Сергей, Белорусы: нация Пограничья

Белорусы: нация Пограничья

Кравцевич Александр, Смоленчук Александр, Токть Сергей

В коллективной монографии предпринята попытка увидеть влияние цивилизационного Пограничья («Запад»/«Восток» Европы) на судьбы белорусской нации. В контексте этого Пограничья авторы рассматривают основные вехи политической и культурной истории белорусских земель до конца XVIII в., анализируют особенности формирования белорусской нации в XIX – начале XX в. и затрагивают проблему культуры памяти на примере Второй мировой войны. Болей »


pdf
Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд., Гарадзенскі палімпсест, 2010

Гарадзенскі палімпсест

Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, ХVІ–ХХ стст.

Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.

Матэрыялы зборніка прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як феномена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзяржаўных і судовых устаноў часоў Вялікага княства Літоўскага, антрапалагічныя аспекты гістарычнай урбаністыкі ХІХ – ХХ ст. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя гарадоў Беларусі. Болей »


Смалянчук Алесь, Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй

Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй

Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях 1864-1917 г.

Смалянчук Алесь

Манаграфія гарадзенскага даследчыка прадстаўляе даследаванне развіцця польскай нацыянальнай меншасці на вызначаных тэрыторыях. Даследаванне польскага руху на беларускай і літоўскай землях – далёка не першыя крокі дадзенага гісторыка. Некаторыя фрагменты яго працы выклікаюць спрэчкі і дыскусіі. Асабліва тыя, якія тычыцца “краёўцаў”, іх ўдзелу і ўплыву на польскі рух. Нягледзячы на сыпярэчлівасць тэмы і падыходу да яе аўтар давоі падрабяз... Болей »


pdf
Смалянчук Алесь - рэд., Гарадзенскі палімпсест, 2012

Гарадзенскі палімпсест

Людзі даўняй Гародні. XV – XX стст.

Смалянчук Алесь - рэд.

Матэрыялы чарговага зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга адрасаваная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »


pdf
Смалянчук Алесь, Беларуская гісторыя

Беларуская гісторыя

знайсці чалавека

Смалянчук Алесь

Тэксты кнігі тычацца беларускай гісторыі штодзённасці, біяграфістыкі ды вуснай гісторыі. Іх лучыць аўтарскае імкненне зразумець Чалавека ў айчыннай гісторыі, матывы яго паводзінаў, каштоўнасныя арыенціры. “Бібліятэка “Беларускі калегіюм” рэпрэзентуе тэксты вядомых беларускіх інтэлектуалаў. Гэта эсэі, аналітыка, даследаванні і дыялогі пра Беларусь, грамадства, культуру і час. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-6]   Наступная   Апошняя

Смалянчук Алесь :: Іншыя выданьні

Беларускі нацыянальны рух ч. 2 (0)

05-02-2009, 22:50

Ад “культурнага накаплення” да барацьбы за дзяржаўнасць. Пачатак ХІХ ст. – 1918 г. Хутка развівалася новая беларуская літаратура, цэнтральнымі фігурамі якой былі Янка Купала (Іван Луцэвіч), Якуб Колас (...) Болей »

Беларускі нацыянальны рух ч. 1 (0)

05-02-2009, 22:45

Ад “культурнага накаплення” да барацьбы за дзяржаўнасць. Пачатак ХІХ ст. – 1918 г. Нацыянальнаму руху як з’яве грамадска-палітычнага і культурна-рэлігійнага жыцця папярэднічаў працяглы этап “культурнага (...) Болей »

Нацыя ў пошуках гісторыі, ч. 2 (0)

05-02-2009, 22:12

Хутка развівалася новая беларуская літаратура, цэнтральнымі фігурамі якой былі Янка Купала (Іван Луцэвіч), Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), Максім Багдановіч, Карусь Каганец, Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч), (...) Болей »

Нацыя ў пошуках гісторыі, ч. 1 (0)

05-02-2009, 22:09

Нацыянальнаму руху як з’яве грамадска-палітычнага і культурна-рэлігійнага жыцця папярэднічаў працяглы этап “культурнага накаплення”, вынікам якога было станаўленне беларускай культурнай традыцыі. На (...) Болей »

Ліцвінства, заходнерусізм і беларуская ідэя. ХІХ – пачатак ХХ ст. (0)

05-02-2009, 22:06

Адным з прыярытэтных накірункаў гістарыяграфіі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца даследаванне беларускага руху і фармавання нацыянальнай ідэі. Намаганні беларускіх даследчыкаў рубяжа ХХ ст. – ХХІ (...) Болей »

< Previous 123 Наступная