Спрынчан Аксана

Пісьменніца. Дырэктарка Паэтычнага тэатра “Арт.С.”(art-s.by). Нарадзілася 23 жніўня 1973 года ў горадзе Лунінец Берасцейскай вобласці. Скончыла СШ № 28 г. Мінска, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1995), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1998), Беларускі Калегіюм (2005). З 1998 працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі. З 2006 у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. З 2007 у дэкрэтным адпачынку, гадуе дачку Альжбэту, дзякуючы чаму пачала пісаць творы для дзяцей. Рэдактар часопісаў “Паміж” № 4 і № 5 (з Вікай Трэнас). Была аўтарам рубрыкі “Паэтычны чацвер” (газета “Голас Радзімы”. З 2001 у аб’яднанні “Літаратурнае прадмесце”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2005).

Аўтар кніг паэзіі “Вершы ад А.” (2004), “ЖываЯ” (2008), SMS-п’есКІ з антрактам-размовай праз тэлефон “Дарога і Шлях” (2009, з Алесем Анціпенкам).

Пісаць вершы пачала 13 красавіка 2000 года. Першыя вершы надрукаваныя ў газеце “Сафійская крыніца” ў 2001 (пад псеўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч).

У 2007 у часопісе “Дзеяслоў” выйшла “беларуская энцыклапедыя пачуццяў” “Хата для Моўчы”, напісаная ў выглядзе энцыклапедычных артыкулаў з рэдакцыйнай калегіяй, навукова-рэдакцыйнай радай, навуковымі кансультантамі, са сваёй сістэмай спасылак, курсіваў і скарачэнняў, са сваёй літаратурай паводле тэмы і г.д. “Хата для Моўчы” ўвайшла таксама ў зборнік сучаснай жаночай прозы “Пакахай мяне, калі ласка” (2009).

Друкавалася ў часопісах “Архэ”, “Вожык”, “Дзеяслоў”, “Крыніца”, “Маладосць”, “Нёман”, “Паміж”, “Першацвет”, “Полымя”, “Тэрмапілы”, газетах “Голас Радзімы”, “Літаратура і мастацтва”, “Наша Ніва”, у калектыўных зборніках і інш.

Спецыяльны прыз журы пад кіраўніцтвам Палада Бюль Бюль Аглы міжнароднай прэміі “Садружнасць дэбютаў” “За філасофскую лірыку” (2008). Калекцыянуе жабак, якіх лічыць сімвалам Беларусі. Фотааматар. Гаспадыня Лысай Гары. ЗакаханаЯ.

 

Спрынчан Аксана :: Выданьні

pdf
Анціпенка Алесь, Спрынчан Аксана, Дарога і Шлях

Дарога і Шлях

SMS-п'есКА

Анціпенка Алесь, Спрынчан Аксана

Дарога і Шлях жывуць у чаканні таго, хто імі пройдзе. Скрыжоўваючыся і разбягаючыся, яны лучаць і аддаляюць. Яны натхняюць і стамляюць. Урэшце, робяць прысутнымі кожнага з нас. SMS-п'есКА “Дарога і Шлях” — дыялог філосафа і паэткі, у якім па-за чаканнямі і думкамі, пачуццямі і каханнем хаваецца “спакуса быць жывым”. Гэта новая форма тэатра, у якім ролю дзейнай асобы можа выканаць толькі яна сама. Болей »


pdf
Спрынчан Аксана, ЖываЯ

ЖываЯ

вершы

Спрынчан Аксана

Вершы ў новай кнізе Аксаны Спрынчан вызначаюцца істотнасцю перажытай і ў той жа час лёгкай, у пэўным сэнсе летуценнай думкі, гарманічным спалучэннем традыцыйнага і наватарскага. Аўтарка пашырае арэал прысутнасці ў сучасным літаратурным жыцці візуальнай паэзіі і паэзіі імгненняў-вечнасці. Болей »


pdf
Спрынчан Аксана, Вершы ад А.

Вершы ад А.

Спрынчан Аксана

Паэзія Аксаны Спрынчан асацыятыўна-філасофская. У творчасці паэтэсы гарманічна пераплятаюцца летуценне і драматычная калізія, пачуцціковасць і інтэлектуальнасць, тадыцыя і эксперымент. Болей »


pdf
Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад., Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце»

Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад.

Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі, чые імёны добра знаёмыя аматарам беларускай літаратуры. Болей »


pdf
Тэрмапілы, 11

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

11

* Багдановіч Ірына, ТОЙ САМЫ ГОСЬЦЬ * Бензярук Расціслаў, СЛОВА * Буйнюк Юрка, У НОТАХ БОЛЮ * Дашына Ярына, ВОПІСЬ ЖЫЦЦЯ * Друк Галіна, З жывых крыніц народных сказаў * Дубоўка Уладзімір, “Я казаў вам шчырую праўду пра той час” * Каско Алесь, ХВІЛІНЫ АДЧАЮ І ГНЕВУ * Конан Уладзімір, Талент настаўніка – ад Бога і для народа * Ліс Арсень, Як малітва аб волі * Ляхновіч Павел, ПАЭТЫЧНЫ ПРАКТЫКУМ ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 13

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

13

* АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, Місія — выхаваць нацыю * Аксак Валянціна, Ня вінныя вершы * Алейнік Лада, За відам від * БАБКОЎ ІГАР, Лісты з паўночнай затокі * Барысевіч Юрась, Іголка прозы. Ліставаньне з Альгердам Бахарэвічам * Варабей Ірына, Брат родны, брат малочны * Васілеўскі Пётра, пARTызан АRТур з Гораду СОНца * Вінінчук Юры, Летапіс ад смаўжа * Дранько-Майсюк Леанід, Калядныя апавяданьні * Зуёнак... Болей »


pdf
Маладосць, 02(651)2008

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

02(651)2008

* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Люты * СЛОВЫ РОДНАЙ МОВЫ ЗАХОЎВАЕ СЭРЦА. («Вы нам пісалі») * ТАК, ЯК МЫ ЁСЦЬ (Наталля Пушкарова, Яраш Малішэўскі, Алесь Наркевіч, Ганна Урбан, Раман Яраш) * АНДРЫЕЎСКІ Васіль, Вершы * БАРАВІКОВА Раіса, Двое на востраве, які адплыў у нябёсы * БЕЛАЗЕРСКАЯ Ганна, Калі крылы * БУРДЗЯЛЁВА Ірына, Свае і чужыя Дуніна-Марцінкевіча * Васючэнка Пятро, Трэці семестр * ДАМАШЭВІЧ Уладзі... Болей »


pdf
Полымя, 10(936)2007

Полымя

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

10(936)2007

* Дзядоўнік на Парнасе. * Метрыка літаратурная. * Алейнік Лада, «Майстар-клас» дэбютанта. * Андраюк Серафім, Біяграфія ў трагічным гістарычным кантэксце * Бадак Алесь, Паэт з планеты хараства. * Бельскі Алесь, Неадлучная ад традыцыі. * Гніламёдаў Уладзімір, Вяртанне. Сямейная хроніка * ДАНІЛЕНКА Міхась, Два апавяданні * Зэкаў Анатоль, «Жыві, глядзі на белы свет...» * КАТЛЯРОЎ Ізяслаў, «Вышыня... Болей »


pdf
ARCHE, 04(55)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

04(55)2007

У нумары — нарыс Андрэя Казакевіча "Палітычная геаграфія Беларусі", дасьледаваньне Барбары Скінэр "Грамадзкія каштоўнасьці Ўніяцкай царквы ў XVIII ст.", артыкул Андрэя Вашкевіча пра нацыянальную сымблоліку ў Заходняй Беларусі "Нашы сьцягі над Заходняй", эсэ Герта Ловінка "Блогі і падзеньне ўлады традыцыйных мэдыяў", мэтадалягічны аналіз Анджэй Сулімы Камінскага "Сутыкненьне Захаду і Ўсходу пад Воршай і Віцебскам. Аб антыімпэрскай візіі... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 36

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

36

* «Мільярд удараў». Размова пра кнігу Юрыя Станкевіча * Блакіт Валянцін, Уваскрасеньне ўчарашняга дня. Лірычна-дакументальны расповед. * Васючэнка Пятро, Ад тэксту да філалагемы. Роздум пра літаратуру і жыцьцё... * Гілевіч Ніл, Як Бог на небе… * Дзьмітрыеў Генадзь, Хроніка непрыкаянай душы * ЖЫБУЛЬ ВІКТАР, Завугольле экзістэнцыі * Іпатава Вольга, Знак Вялікага магістра * Карп Алена, Культ асобы. Нататк... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя