Тамковіч Аляксандр

Аляксандр Леанідавіч Тамковіч - нарадзіўся 9 лістапада 1963 года ў горадзе Ашмяны Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

У 1987 годзе скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча.

Працаваў карэспандэнтам газеты “Во славу Родины”, намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Свободные новости”. У 2001-м стварыў і ўзначаліў газету “День”.

У 2006 годзе выдаў кнігу «Судьбы».
У 2007 годзе -- кнігу «Женщины».
У 2008 годзе -- кнігу «Асобы».
У 2009 годзе –- кнігу «Будзіцелі».
У 2009 разам з С.Калінкінай і А. Коктышам –- кнігу «ГЕННАДИЙ КАРПЕНКО: Хроника разбившихся надежд»
У 2009 годзе –- кнігу «Інтэрв'ю, якіх не было».
У 2010 годзе -- кнігу «Лёсы».
У 2011 годзе -- «Без палітыкі».
У 2011 годзе -- «Супраць плыні».
У 2012 годзе -- кнігу «Пераадольванне».
У 2012 годзе -- кнігу «Арытмія, альбо Код супраціву».
у 2013 годзе -- кнігу «Жыццё пасля кратаў».
У 2013 годзе -- электронную кнігу «Неафіцыйна аб афіцыйных».
У 2014 годзе –- кнігу «Найноўшая гісторыя ў асобах».
У 2014 годзе –- кнігу «Contemporary History in Faces»
У 2015 годзе –- кнігу «Няскораны Міхаіл Марыніч».
У 2016 годзе –- кнігу «Філасофія дабрыні».
У 2017 годзе –- кнігу «Мазаіка жыцця».

З 2000 года сябра кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў.

З 2009 года сябра беларускага ПЭН-ЦЭНТРА.

З 2012 года -- сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджаны рознымі прэміямі. У тым ліку дыпломам імя Ю. Захаренкі «З паднятым забралам» і прэміяй ПЭН-ЦЭНТРА імя Алеся Адамовіча.

 

Тамковіч Аляксандр :: Выданьні

pdf
mobi
fb2
epub
Тамковіч Аляксандр, Інтэрв’ю, якіх не было

Інтэрв’ю, якіх не было

Тамковіч Аляксандр

Пачаў рабіць гэтую кнігу 1 жніўня 2008 года, а скончыў 21 красавіка 2009-га. Менавіта “рабіць”, бо пісаў (журналісты ўсё ж такі) кожны самастойна. Я толькі даслаў па электроннай пошце аднолькавыя для ўсіх пытанні і потым размясціў адказы згодна з беларускім алфавітам. А яшчэ да кожнага артыкула прыстасаваў традыцыйную “ўрэзку”, якую таксама пісалі менавіта яны. Вось і ўсё дачыненне аўтара да праекта. У кнізе няма аднолькавага для ўсіх ... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Тамковіч Аляксандр, Будзіцелі

Будзіцелі

Тамковіч Аляксандр

Так на пачатку мінулага стагоддзя ў Чэхіі і Славакіі называлі тых, хто будзіў людзей на супраціў Аўстра-Венгрыі. Былі і іншыя варыянты назвы, але спыніцца аўтар вырашыў на тым, што падказала Галіна Васільеўна Сіўчык. Сапраўды, гэтыя людзі будзяць тых, хто побач. У некаторым сэнсе перад вамі працяг тэмы кнігі "Асобы". Для шырокага кола чытачоў. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Тамковіч Аляксандр, Асобы

Асобы

Тамковіч Аляксандр

У кнізе сабраны палітычныя нарысы пра вядомых у краіне і за яе межамі людзей, якія на працягу апошніх 15—20 гадоў, мелі самае непасрэднае дачыненне да навейшай беларускай гісторыі. Аўтар не толькі нагадвае некаторыя біяграфічныя звесткі, але і аналізуе ролю кожнага з іх у развіцці Беларусі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Тамковіч Аляксандр, Лёсы

Лёсы

Тамковіч Аляксандр

У кнізе сабрана 50 інтэрв'ю-маналогаў розных па грамадскім і палітычным статусе людзей. Сярод іх прозвішчаў ёсць шырока вядомыя, а ёсць і тыя, каго ведаюць толькі спецыялісты. Агульнае для ўсіх — складаны жыццёвы лёс і ўспаміны, якія мы не пачуем на мітынгах і не прачытаем у газетных артыкулах. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Тамковіч Аляксандр, Женщины

Женщины

Тамковіч Аляксандр

Когда я только приступал к работе над этим проектом, журналист Саша Федута посоветовал начать его очерком о моей маме, которой, к сожалению, уже нет. Мысль хорошая. Поначалу так и собирался сделать, но потом понял, что в этом нет смысла. В данных интервью есть именно то, о чем хотелось сказать. И еще. Пользуясь случаем, хочу выразить признательность Ирине Соколовой, которая посодействовала интервью, которое и открывает эту книгу. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Тамковіч Аляксандр, З чаго пачынаецца свабода

З чаго пачынаецца свабода

Тамковіч Аляксандр

Розныя людзі. Розныя лёсы. Розныя думкі. Аднак ёсць два моманты, якія іх яднаюць. Першы — прыналежнасць да Руху «За свабоду». Другі — разуменне таго, што «вялікая» палітыка пачынаецца з «малой». Як і дрэва свабода паўстае з маленькага зярняткі. Неабходна таксама звярнуць увагу і на такі момант. Усе артыкулы рабіліся тады, калі пра пэўныя навіны было яшчэ невядома, таму іх нельга ўспрымаць, як нейкую канчатковую хроніку падзей. Хутчэй гэ... Болей »


pdf
Тамковіч Аляксандр, Без палітыкі

Без палітыкі

Тамковіч Аляксандр

Мы прывыклі бачыць гэтых людзей на барыкадах. Між тым яны жывуць не толькі адной палітыкай. Прапаную паглядзець на іх праз прызму новага ракурсу, які складаецца з амаль невядомых грамадству хобі і захапленняў, а таксама некаторых эпізодаў асабістага жыцця. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Тамковіч Аляксандр, Супраць плыні

Супраць плыні

Тамковіч Аляксандр

Падзеі 19 снежня 2010 года настолькі значна ўскалыхнулі грамадства, што адгэтуль усе міфы пра так званую «беларускую памяркоўнасць» і «стабільнасць», якія мы чуем апошнія 17 год, не больш як спроба выдаць асабістыя мары за сапраўдную рэчаіснасць. Кніга менавіта пра гэта і пра тых, хто адважыўся пайсці супраць плыні. У некаторым сэнсе перад вамі працяг тэмы «Будзіцеляў». Болей »


pdf
Тамковіч Аляксандр, Преодоление

Преодоление

Тамковіч Аляксандр

В книге представлены рассказы о жизни людей, которые не только преодолели трагические повороты судьбы, но и нашли свое новое место в жизни. Их пример доказывает, насколько велика сила человеческого духа, стремление превозмочь самого себя. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Тамковіч Аляксандр, Арытмiя, альбо Код супрацiву

Арытмiя, альбо Код супрацiву

Тамковіч Аляксандр

«Арытмiю» прапанаваў настаўнiк у журналiстыцы Аляксандр Улiцёнак, за што яму — асобны «Дзякуй!». Сапраўды, гэтае слова ў нашай краiне можна ўжываць i не ў медычным плане. Так што героi нарысаў у нейкiм сэнсе не толькi ствараюць найноўшую гiсторыю Беларусi, але i дапамагаюць грамадству пазбавiцца небяспечных хвароб — iнертнасцi i абыякавасцi. А «Код супрацiву» ад майго другога рэдактара — Аляксея Караля. Крыху парадаксальна, але дадаць я... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя