Трэнас Віка

Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская, Vika Trenas) — пісьменніца, публіцыст, рэдактар-карэктар, перакладчык, арт-менеджар. Нарадзілася 7 снежня 1984 года ў Мінску, Беларусь. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (беларуская і руская філалогія, 2007). Працавала рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць», прэс-сакратаром ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», рэдактарам аддзела, членам рэдкалегіі часопісаў для дзяцей «Вясёлка» і «Буся», рэдактарам стылістычным у Часопісе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2020 года — рэдактар аддзела рэдакцыйна-выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці БДУКМ.

З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай, публіцыстыкай, перакладамі выступае ў перыёдыцы з 2000 года. Выдадзены дзве кнігі паэзіі: «Цуд канфіскаванага дзяцінства» (2005), «Экзістэнцыйны пейзаж» (2008). Творы перакладзены на нямецкую, балгарскую, шведскую, рускую, літоўскую, польскую, французскую мовы.

Старонкі ў сацыяльных сетках:
Facebook
Instagram
e-mail: trenas007@gmail.com

 

Трэнас Віка :: Выданьні

pdf
Трэнас Віка, Экзістэнцыйны пейзаж

Экзістэнцыйны пейзаж

вершы

Трэнас Віка

У другую кнігу прадстаўніцы новай хвалі сучаснай беларускай паэзіі Вікі Трэнас увайшлі вершы апошніх гадоў, ужо вядомыя аматарам прыгожага пісьменства па публікацыях у айчыннай перыёдыцы. У эксперыментальных творах аўтаркі адмысловым чынам перапляліся глыбокая філасафічнасць і юначы максімалізм, самасць і адкрытасць усяму свету, рацыяналізм і надзвычайная эмацыйнасць. Кніга «Экзістэнцыйны пейзаж», несумненна, будзе цікавая шырокай чытац... Болей »


pdf
Трэнас Віка, Цуд канфіскаванага дзяцінства

Цуд канфіскаванага дзяцінства

Вершы

Трэнас Віка

У кнізе сабраныя тэксты, створаныя на працягу 1999 – 2004 гадоў. Глыбокія экзістэнцыйныя развагі аўтаркі, яе “суіцыдальны авангардызм” і вытанчаная, кранальная інтымная лірыка мусяць прыцягнуць увагу чытача. Кніга прызначаецца ўсім аматарам прыгожага пісьменства. Уступнае слова да кнігі Зміцера Вішнёва: “Паэтка абрала сабе гучны псеўданім Трэнас, што з грэцкай мовы перакладаецца як “лямант” або “плач па памерлых”. Мажліва, таму большасц... Болей »


pdf
Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад., Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце»

Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад.

Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі, чые імёны добра знаёмыя аматарам беларускай літаратуры. Болей »


pdf
epub
Дзеяслоў, 92

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

92

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 12 (112) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

12 (112) 2015

10 снежня ў Стакгольме адбылося ўручэнне найпрэстыжных у свеце Нобелеўскіх прэмій. Шведская акадэмія ўганаравала ёй беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч. У той жа дзень адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне і банкет у Блакітнай зале Стакгольмскай ратушы, дзе першая беларуская нобелеўская лаўрэатка выступіла з прамовай, у якой з удзячнасцю згадала Алеся Адамовіча і Васіля Быкава, расказала (па-расійску) свету пра Беларусь і звярнулася... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 10 (110) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

10 (110) 2015

У эпілогу да сваёй знакамітай паэмы «Пан Тадэвуш» вялікі ўраджэнец беларускай Наваградскай зямлі Адам Міцкевіч, знаходзячыся ў эміграцыі ў няблізкім Парыжы, пісаў: О, дачакацца мне б такой уцехі, Каб кнігі гэтыя прыйшлі пад стрэхі І каб, кудзелю прадучы, сялянкі, Калі закончаць любыя спяванкі Пра дзеўчыну, якая граць любіла І цераз скрыпку гусак пагубіла… Каб кнігі простыя мае, як гукі Іх песняў, узялі сялянкі ў рукі Болей »


pdf
Дзеяслоў, 68

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

68

“Дзеяслоў” не абмяжоўваецца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »


pdf
Маладосць, 06 (703) 2012

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

06 (703) 2012

ЧАСОПІC «БЯРОЗКА» ДАВІДЗЮК Марына, Разумець сэрцам. Вершы. Упершыню ў «Маладосці» Дзянісава Святлана, Як на свет нарадзіўся Янка ЖДАНОВІЧ Іван, Зялёная душа і… трыдзясятае царства КАДЗЕТАВА Валянціна, Артыкул 7 «б». Аповесць КАНДРАТАЎ Мікола, Жыццёвы калідор Васіля Быкава КАПУСТА Жанна, Вы яшчэ не чыталі... Апавяданне КАРПЕЧАНКА Міхась, Заазерскі «Стоўнхэндж» КЛІМКОВІЧ Ірына, «На гранай нядзелі ру... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 58

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

58

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова». Абламейка Сяргей, Палац з акном у восень Аўчыннікава Ганна, Кропля бурштыну. Вершы Ахроменка Уладзіслаў, Як артысты “Харошак” танчылі для сына белагвардзейскага палкоўніка. З нізкі “Тэрпсіхора. Муза танцаў” Басалай Валянціна, Блакітны каптанік у карунках Безмацерных Кацярына, “Я буду малявац ь так, як хачу!” Гутарка з Глебам і Веранікай Герасімавымі Бычкова Ядзв... Болей »


pdf
Бярозка, № 7/2011

Бярозка

літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў

№ 7/2011

Гаспадары Адэлі вырашылі пашырыць колькасць і асартымент вырабаў з воўны і нанялі для працы Баранчыка. Якой жа незадаволенай Адэля з’явілася да мяне ў той дзень! Яе раздражняла літаральна ўсё. На мае роспыты авечачка толькі сярдзіта бурчэла. Я звярнулася да безадмоўнага варыянта: заварыла духмянай гарбаты, дастала печыва і сочыва і запрасіла госцю да стала. Яшчэ некалькі хвілін Адэля дэманстравала абражанае пачуццё ўласнай годнасці, але... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя