Трусаў Алег

Алег Анатольевіч Трусаў (нар. 7 жніўня 1954, Мсціслаў) — беларускі археолаг і грамадскі дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (1981). Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (ТБМ).

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1976). У 1976—1992 працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце, загадчык аддзела комплексных навуковых даследаванняў. У 1981 абараніў кандыдацкую дысертацыю, тэма дысертацыі «Монументальное зодчество Белоруссии XI—XVII вв. Историко-археологический анализ». Адзін з заснавальнікаў ТБМ імя Ф. Скарыны. У 1996 — сакав. 1998 — дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага універсітэта культуры. Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства (з 1995). У крас. 1997 абраны Рэспубліканскай Радай першым намеснікам старшыні ТБМ. На VI з'ездзе ТБМ (17.4.1999) абраны старшынёй ТБМ. Адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філатэліі Беларусі. Жанаты, мае дачку.

Адзін з заснавальнікаў БНФ, БСДГ (з 1991), намеснік (1991), старшыня Цэнтральнай Рады БСДГ (1992—1995). У 1990—1996 — дэпутат ВС РБ XII склікання. У 1990—1995 — намеснік старшыні камісіі ВС РБ па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Прымаў удзел у распрацоўцы афіцыйнай выявы дзяржаўнага герба «Пагоня», бел-чырвона-белага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазіцыі БНФ (11-12.4.1995) супраць арганізаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму пра змену дзяржаўных сімвалаў, скасаванне статуту беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і эканамічную інтэграцыю з Расіяй.

Аўтар некалькіх манаграфій і больш за 150 навуковых прац па археалогіі і гісторыі архітэктуры. У 1990 быў адным з заснавальнікаў беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа.

Крыніца: www.be.wikipedia.org

 

Трусаў Алег :: Выданьні

pdf
Трусаў Алег, Старонкі мураванай кнігі

Старонкі мураванай кнігі

Манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму

Трусаў Алег

Ва ўсе часы, як толькі людзі навучыліся будаваць сабе дамы, а пасля і больш складаныя будынкі, выкарыстоўваючы пры гэтым такі трывалы матэрыял, як камень, паўставалі мастацкія шэдэўры. Частка з іх захавалася да нашых дзён, пра частку сведчаць толькі фрагменты падмуркаў ды згадкі ў старжытных летапісах і дакументах. Кніга Алега Трусава “Старонкі мураванай кнігі” прысвечана менавіта такім помнікам культуры і архітэктуры. Дапытлівы чытач з... Болей »


pdf
djvu
Трусаў Алег, Манументальнае дойлідства Беларусі ХІ-ХVІІІ стагоддзяў

Манументальнае дойлідства Беларусі ХІ-ХVІІІ стагоддз...

Гісторыя будаўнічай тэхнікі

Трусаў Алег

У кнізе ўпершыню ў Беларусі падаецца падрабязная характарыстыка ўзнікнення і развіцця мясцовых будаўнічых матэрыялаў, арганізацыя ў сярэднявеччы будаўнічай працы, прасочваецца эвалюцыя будаўнічых кансірукцый і малых архітэктурных формаў. Выданне праілюстравана арыгінальнымі фотаздымкамі. Адрасавана архітэктарам, археолагам, этнографам, мастацівазнаўцам, рэстаўратарам, музейным работнікам. Мае цікавасць для краязнаўцаў і шырокага кола ам... Болей »


djvu
Здановіч Ніна, Краўцэвіч Алесь, Трусаў Алег, Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка

Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка

Здановіч Ніна, Краўцэвіч Алесь, Трусаў Алег

Гэтая праца--вынік шматгадовых археалагічных даследаванняу унікальнага сярэднявечнага паселішча, знакамітага праз свой замак. Горад і замак разглядаюцца як неадлучныя часткі аднаго комплексу. Разлічана на навукоўцаў, краязнаўцаў і ўсіх аматараў гісторыі. Болей »


pdf
Трусаў Алег, Невядомая нам краіна

Невядомая нам краіна

Беларусь у яе этнаграфічных межах

Трусаў Алег

Кніга кандыдата гістарычных навук, дацэнта Алега Трусава распавядае пра дзяржаўныя ўтварэнні беларускага народа, якія ў афіцыйнай (беларускай і замежнай) гістарыяграфіі да гэтага часу не прынята лічыць беларускімі. Кніга паказвае, што беларускі народ, у праве на дзяржаўнасць якому некаторыя гора-палітыкі адмаўляюць да гэтага часу, акрамя асноўных дзяржаўных утварэнняў (Полацкае, Тураўскае, Пінскае, Наваградскае і інш. княствы, Вялікае к... Болей »


pdf
Трусаў Алег, Беларускае кафлярства

Беларускае кафлярства

Трусаў Алег

Кафлі – элементы печаў, якія з’яўляюцца адной з найбольш частых знаходак падчас археалагічных раскопак, даюць магчымасць прасачыць не толькі мастацкія здольнасці рамесніка, але і ўвесь тэхналагічны працэс іх вырабу, змены ў рамесных майстэрнях. Тут таксама бачныя уплывы іншых культур на мастацтва беларускага кафлярства. У кнізе знойдзем малюнкі і здымкі аздобных кафляў, віды печаў, рэшткі кафлырскіх майстэрняў. З ходам часу такое рамя... Болей »


djvu
Трусаў Алег, Собаль Валянцін, Здановіч Ніна, Стары замак у Гродне XI-XVIII cтст.

Стары замак у Гродне XI-XVIII cтст.

Гісторыка-археалагічны нарыс

Трусаў Алег, Собаль Валянцін, Здановіч Ніна

На аснове археалагічных раскопак у 1980-я гады аналізуецца матэрыяльная культура старажытнага Гродна на тэрыторыі Старога замка. Кніга ілюстравана. Для гісторыкаў, археолагаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца нацыянальнай культурай. Болей »


pdf
Трусов Олег, Памятники монументального зодчества Белоруссии XI— XVII вв.

Памятники монументального зодчества Белоруссии XI— X...

Архитектурно-археологический анализ

Трусов Олег

В книге разработана классификация каменных кладок, кирпича, плиток пола, изразцов, черепицы, определена хронология их развития. Результаты исследова­ний могут быть использованы как в практике полевых архитектурно-археологи­ческих исследований, так и при реставрационных работах. Рассчитана на архитекторов, археологов, этнографов, искусствоведов, рестав­раторов, музейных работников. Болей »


pdf
Ткачоў Міхась, Трусаў Алег, Старажытны Мсціслаў

Старажытны Мсціслаў

Ткачоў Міхась, Трусаў Алег

Чытач даведаецца пра адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі, гісторыя якога багатая на падзеі і знамянальныя, і драматычныя. Кніга знаёміць з матэрыяльнай культурай сярэдневяковага Мсціслава, з помнікамі архітэктуры і іншымі памятнымі мясцінамі горада. Расказваецца пра выпрабаванні, што выпалі на долю мсціслаўцаў і ў далёкім мінулым, і ў часы нядаўнія, пра славутых сыноў гэтай зямлі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


pdf
epub
Трусаў Алег, Падсумаванне

Падсумаванне

Навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы

Трусаў Алег

Вырашыў зрабіць невялічкую кніжачку ў адпаведнасці са сваімі фінансавымі магчымасцямі. У яе ўвайшлі найбольш цікавыя артыкулы напісання ў гэтым годзе, як раз напярэдадні 7 жніўня, а таксама спіс маіх публікацый. Дарэчы, ніколі не думаў, што на складанне гэтага спісу пойдзе некалькі месяцаў. Аднак ён атрымаўся далёка не поўны. Адсутнічаюць публікацыі на польскай і некаторых іншых залежных мовах, артыкулы ў розных рэгіянальных выданнях, к... Болей »


pdf
Дзярновіч Алег, Трусаў Алег, Чарняўскі Ігар, Лёс Крэва

Лёс Крэва

Дзярновіч Алег, Трусаў Алег, Чарняўскі Ігар

У кнізе асвятляецца гісторыя аднаго з найцікавейшых мястэчак Беларусі. Менавіта тут адбываліся падзеі, што вызначылі лёс краіны на многія стагоддзі. Чытач даведаецца пра напаўлегендарную Нальшанкую зямлю, пра своеасаблівасць Крэўскага замка — улюбёнай рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх, атрымае звесткі пра шматлікіх крэўскіх старостаў, пазнаёміцца з жыццём Крэва ў далёкім І не вельмі далёкім мінулым. Шырокаму колу чытачоў. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя