Варабей Ірына

Варабей Ірына – празаік, перакладчык, мастачка-дызайнер, журналістка, фатограф.

Нарадзілася 15 кастрычніка 1959 года ў Менску. У 1981 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя. Леніна, аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры. З 1980 года па 1994 год працавала трэнерам па веславанню на байдарках.

З 1999 года жыве ў Таронта (Канада). З 2001 года сябра Згуртавання беларусаў Канады і Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва (у Канадзе).

З 2002 па 2004 была рэдактарам таронтаўскай газеты “Беларускае слова”.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2008 г.

Піша па-беларуску й па-ангельску, перакладае. Публікуецца ў альманаху “Беларус” (ЗША), часопісе “Дзеяслоў”, газетах “Беларус” (ЗША) “Наша Ніва”, “Беларускае слова” (Канада).

У 2005 г. у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выдадзена ейная кніга “Там, дзе сэрца маё”.

У 2008 г. – у ейным перакладзе з ангельскай раман К. Акулы “Заўтра ёсьць учора”.

Займаецца перакладамі з індзейска-канадзкай літаратуры.

Сябра Канадыйскай Асацыяцыі Вышывальніц з 2005 г.

У 2008 г. заснавала мастацка-дызайнерскую студыю “Spirit of Belarus”.

З 2009 г. у якасьці майстрыхі-дызайнера супрацоўнічае пад пэрсанальным брэндам “Spirit of Belarus” з часопісам “A Needle Pulling Thread” (Канада).

У 2011 г. прынятая ў Гільдыю Канадыйскіх Дызайнераў Вышыўкі.

Пад брэндам “Spirit of Belarus” у Канадзе стварае схемы для мастацкай вышыўкі, заснаваных на беларускіх арнаментах і вобразах, займаецца папулярызацыяй традыцыйнай беларускай тэхнікі “Belarusan Nizanka” (беларуская нізанка), дае класы і варштаты, напісала туторыял.

Двойчы была прызёрам конкурсаў фатаграфіі часопіса “Canadian Geographic” у 2008 і 2009 гадах.

Старонкі ў інтэрнэце:

www.ivarabei.wix.com/spiritofbelarus
https://issuu.com/iryna.varabei
http://zhublenaja-vyspa.blogspot.ca
http://spiritofbelarus.blogspot.ca
www.facebook.com/SoB.designs

 

Варабей Ірына :: Publikacje

Акула Кастусь, Варабей Ірына - пераклад, Заўтра ёсьць учора

Заўтра ёсьць учора

Раман

Акула Кастусь, Варабей Ірына - пераклад

Kostuś Akuła, Jutro jest wczoraj „Niemądre jest, gdy my, mali i zwyczajni, z naszymi ograniczonymi przez Boga możliwościami, próbujemy zrozumieć sens wszystkiego, co On stworzył i oceniać boskie drogi i sposoby”- taki moralny rdzeń, łączy wszystko w powieści znanego białoruskiego pisarza Kostusia Akuły. Powieść wydana w Kanadzie w1967 roku, w 1968 była już bestsellerem. Przy swoim podobieństwie do typowego thrillera amerykańskiego, ... Więcej »»


Варабей Ірына, Там, дзе сэрца маё

Там, дзе сэрца маё

Варабей Ірына

I. Wierabiej, Tam, gdzie moje serce Kolejny tom z serii Biblioteka „Baćkauszczyny” zawiera zbiór esejów, artykułów, opowieści i przekładów publicystyki białoruskiej w Kanadzie, które ukazują życie i działalność diaspory białoruskiej w tym kraju. Rozważania filozoficzne nad sensem ludzkiej egzystencji, ocena wydarzeń istotnych dla ludzkości i społeczności „Baćkauszczyny” zainteresować może szerokie grono czytelników. Znajdą oni w nie... Więcej »»


Varabei Iryna, Belarusan Nizanka

Belarusan Nizanka

Step-By-Step Tutorial Basic

Varabei Iryna

Take a journey and learn about Belarusan spirituality while immersing yourself in Belarusan folk wisdom. According to Belarusan beliefs, when you feel a need to commune with God there are three ways to ensure your prayers are heard. First, you can go to church and pray. You can also light a candle and pray. Lastly, you can embroider while meditating on your prayer, for doing embroidery is communicating with God. Belarusans have preserve... Więcej »


Джонсан-Тэкеянўакей Э. Паўлін, Варабей Ірына - пераклад, Легенды Ванкувера

Легенды Ванкувера

Джонсан-Тэкеянўакей Э. Паўлін, Варабей Ірына - пераклад

Паўлін Джонсан-Тэкеянўакей (1861 – 1913), паэтка з племені магаўк (Антарыё, Канада), заснавальніца і класік канадскай індзейскай літаратуры. Дзякуючы захапленню яе творчасцю перакладчыцы і пісьменніцы Ірыны Варабей (Канада), якая адчула сугучнасць настрояў з беларускай ментальнасцю, творы Паўлін упершыню загучалі па-беларуску. У кнізе “Легенды Ванкувера” сабраныя перліны ейных празаічных твораў – аздобленыя мастацкім словам старажытныя ... Więcej »


Альманах Беларус, 2013

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Год хоць і трынаццаты, але нумар сёмы, а значыць, шчасьлівы. Шчасьлівы ён не таму, што сёмы, а таму што перайшоў ужо тую мяжу, якую большасьць беларускіх праектаў не пераадольвае. Прычынаў такога стану рэчаў шмат, і яны наўпрост зьвязаныя з агульным станам беларускіх суполак у сьвеце. Якраз у час, калі да выданьня рыхтаваўся сёмы нумар альманаху, мне пашанцавала быць на Шостым Зьезьдзе Беларусаў Сьвету ў Менску. Таму, але ў першую чаргу... Więcej »


Альманах Беларус, 2011

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Шаноўныя сябры! Дзякуючы Вашай зацікаўленасьці і ахвярнасьці сталася магчымым гэтае выданьне. Усім Вам асобнік альманаху будзе дасланы ў першую чаргу адразу ж пасьля выхаду з друку. Далейшы выхад літаратурнага альманаху ў сьвет будзе абумоўленамі двума чыньнікамі: прысутнасьцю ў замежжы беларускіх літаратараў, што хацелі б надрукаваць свае творы ў гэтым выданьні, а таксама зацікаўленасьцю і падтрымкаю чытачоў. Мяркуючы па той зацікаўлен... Więcej »


Альманах Беларус, 2010

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха “Беларус” (2008 г.) сп. Лявон Юрэвіч, маючы добрае дасьведчаньне з эмігранцкай пэрыёдыкай у кнігазборах Нью-Ёрскае публічнае біблія... Więcej »


Альманах Беларус, 2009

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

З выхадам у сьвет гэтага нумару альманаху пачынаецца падрыхтоўка да друку наступнага, выхад якога заплянаваны на лета 2010 году. Апошні тэрмін дасылкі твораў для друку ў ім – 1 чэрвеня 2010 году. Дасылаць матэрыялы найлепш, скарыстаўшы электронную пошту на адрас: hazetabielarus@att.net . Калі нехта з аўтараў ня мае доступу да Інтэрнэту, то свае творы, запісаўшы на электронныя носьбіты інфармацыі (CD, DVD), можна даслаць поштай Więcej »


Альманах Беларус, 2008

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

“Абежнік Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня”, грамадзка палітычны незалежны часапіс сатыры й гумару “Асьцюк”, часапіс Беларускага Жаночага Аб’еднаньня ў Францыі “Беларуска”, “Бюлетэнь Крывіцкага Навуковага Таварыства Пранціша Скарыны”, часапіс беларускай моладзі “Вясна”, ворган беспартыйнага задзіно чаньня для супраціву з гумарам сярод братоў у нядолі “Камар на Чужыне”, гумарыстычна сатырычны месячнік “Крапіва”, часапісь нацыянальна ... Więcej »


Альманах Беларус, 2007

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Альманах “Беларус” быў задуманы для таго, каб даць магчымасьць беларускім творцам, і ўжо вядомым, і, што вельмі важна, толькі пачынаючым, якія жывуць у замежжы і ня маюць магчымасьці друкавацца на Бацькаўшчыне, пазнаёміць чытачоў са сваімі літаратурнымі спробамі. Спадзяюся, што гэтае прызначэньне альманах выканае і адкрые дарогу ў вялікую літаратуру не аднаму таленту. Альманах друкуецца клясычным правапісам, таму ўсе тэксты будуць адапт... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-2]   Następna   Ostatnia