be

Адамчык Вячаслаў

Вячаслаў Адамчык (нар. 1 лістапада 1933, в. Варакомшчына, Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча, цяпер Дзятлаўскі раён — 5 жніўня 2001, Мінск) — беларускі празаік, драматург, кінасцэнарыст.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сямігодку (1949), працаваў грузчыкам на станцыі Наваельня, адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952—1957 займаўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у газетах «Знамя юности» (1957—1958), «За вяртанне на Радзіму» (1958—1960), рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1960—1962), рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя» (1962—1963). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у Маскве (1965). Працаваў літсупрацоўнікам часопіса «Нёман» (1965—1967), загадчыкам рэдакцыі часопіса «Полымя» (1967—1969), рэдактарам аддзела прозы, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (1969—1977), галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі «Беларусьфільм» (1977—1980), намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1980—1982). З 1982 — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Прымаў удзел у рабоце XXXVIII сесіі Генеральнай асамблеі ААН (1983). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1960).

Дэбютаваў вершамі ў 1952. Першае апавяданне апублікавана ў 1957 г. Аўтар зборнікаў прозы «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972), «Дзень ранняй восені» (1974), «Раяль з адламаным вечкам» (1990) і раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1978, паводле рамана зняты аднайменны мастацкі фільм (1982) і пастаўлены тэлеспектакль (1983)), «Год нулявы» (1983), «І скажа той, хто народзіцца…» (1987), «Голас крыві брата твайго» (1990).

Напісаў сцэнарыі да дакументальных фільмаў «Іван Мележ» (зняты ў 1977), «Валянцін Таўлай» (зняты ў 1978), «Дзядзька Якуб» (зняты ў 1981), п’есу «Раіса Грамычына» (1989). Пераклаў кнігу балгарскіх народных казак «Незвычайны асілак» (1961), паасобныя творы М. Прышвіна, Ю. Казакова, С. Залыгіна і інш.

Крыніца: be.wikipedia.org

Адамчык Вячаслаў. Выданьні

ARCHE 02(03)1999
pdf

ARCHE 02(03)1999

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

* Miensk siannia * Абвестkі. 1941–1944 * Адамчык Вячаслаў, Леанарда * Булгакаў Валерка, Правільны выбар * Голдгаген Дэніэл, Добраахвотныя памочнікі Гітлера. Звычайныя немцы й Галаkост * Екадумов Андрей, Великая отечественная: миф плюс история * ІСАЕНКА Уладзімір, Жыцьцё... Болей »

ARCHE 04(05)1999
pdf

ARCHE 04(05)1999

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

* Малы чырвона–зялёны цытатніk * Наркотыkі: гісторыя, сkлад, дзеяньне * Па старонkах беларусkіх часопісаў * Пераkлады Дзядзьkі Васіля Бэртальт Брэхт. Ёган Вольфганг Гётэ * Saloskin Zmicier, Cuzajedy * Адамовіч Славамір, Чарнавіkі * Адамчык Вячаслаў, Бронікі, альбо Навэля... Болей »

Наша Ніва 3/1991
djvu pdf

Наша Ніва 3/1991

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org