- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Валянцін Акудовіч (нар. 18 чэрвеня 1950, Свіслач), беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык.
Скончыў Маскоўскі літаратурны інстытут імя М. Горкага пры СП СССР (1980). Спецыяльнасць — літаратар.
Працаваў экспедытарам на Свіслацкім хлебазаводзе (1967—1968), токарам, слесарам і інжынерам па металу на Мінскім маторным заводзе (1968—1969, 1970—1975), служыў у Савецкім войску (1969—1970), працаваў вартаўніком (1981—1985, 1986) і лодачнікам на аўтатурбазе «Нарачанка» (1985). З 1986 намеснік дырэктара Мінскай школы турызму, скуль у 1990 перайшоў на кафедру спартовага турызму Беларускага філіяла інстытута турызму (старэйшы выкладчык). Майстар спорта СССР па спартоваму турызму.
У 1991—1999 працаваў у штотыднёвіку «Культура» (рэдактар аддзела, першы намеснік галоўнага рэдактара). Затым (1999—2000) быў рэдактарам аддзела філасофіі і замежнай літаратуры часопіса «Крыніца» і нейкі час штотыднёвіка «ЛіМ». Па-за службай у дзяржаўных установах з'яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара філасофскага часопіса «Фрагмэнты», выкладаў у Беларускім калегіуме (з 2001 — куратар аддзялення філасофіі і літаратуры). Рэдактар філасофскага часопіса «Перекрёстки» (2004—2007) і куратар літаратурна-філасофскага часопіса «Паміж».
Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» (1998), «Разбурыць Парыж» (2004), «Дыялогі з Богам» (2006), «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» (2007). “Архіпелаг Беларусь” (2010), “Кніга пра Нішто” (2012), “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне” (2015). Асобныя тэксты друкаваліся ў ЗША, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Македоніі, Сербіі, Украіне, Літве, Башкірыі, Манголіі… Кніга «Дыялогі з Богам» перакладзеная на польскую мову (2008), а кніга “Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці” на літоўскую, рускую і нямецкую мовы.
Разам з Алесем Анціпенка ўклаў “Анталёгію сучаснага беларускага мыслення” (2003) і кнігу “Невядомая Беларусь” (2008).
Узнагароджаны медалём «За воинскую доблесть» (1970). Лаўрэат прэмій штотыднёвіка «ЛіМ» (1993), часопіса «Крыніца» (1995), Беларускага гуманітарнага цэнтра (1997), Беларускага ПЭН-цэнтра (прэмія імя Алеся Адамовіча, 2001), літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2007), філасофскай прэміяй імя Ігната Абдзіраловіча (2020).
Хрышчаны ў праваслаўнай царкве.
Нумар прысьвечаны падвядзеньню вынікаў першай дзесяцігодкі Лукашэнкавага кіраваньня. "Каб ажыцьцявіць такую экспэртызу (менавіта экспэртызу, а не канчатковы прысуд), «бацьку» давялося паставіць у цэнтар шырокага абмеркаваньня і зацікаўленага дыялёгу" (з прадмовы да нумара). У выпуску: апытаньні "Чаму... Болей »
Тэма нумару: Чэскі альбом. Сярод яго аўтараў – Вацлаў Гавал, Ян Максімюк, Ёзаф Кроўтвар, Наталя Прыступа, Сяргей Сматрычэнка, Іван Адзіла Штампах, Міхал Вівэг, Мілаш Урбан, Яхім Топал і інш. Шэраг артыкулаў (Славаміра Адамовіча, Валянціна Акудовіча, Алеся Анціпенкі, Юрыя Пацюпы, Веры Рыч, Яўгена Сьвярсьцюка... Болей »
Зьлёт самотных птахаў Рэцэнзыі Акудовіч Валянцін, «Кожны мой тэкст — фрагмэнт шляху ў Няма» (гутарка) Бабкоў Ігар, Валянцін Акудовіч: (артыкул для слоўніка) Бадрыяр Жан, Пра нігілізм Барадзіна Марыя, Вершы Барэйс А., Матылёк. Братуэйт Эдвард Камо, Нацыянальная мова ... Болей »
Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую... Болей »

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Адам Глобус адзін з самых знаных пісьменнікаў сучаснай беларускай літаратуры. Празаік, паэт, эсэіст… Яго кнігі перакладзеныя на дзесяткі моваў. Узнагароджаны шматлікімі літаратурнымі прэміямі. А яшчэ ён пладавіты мастак з адметным стылем (скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў). Яго працавітасць уражвае.... Болей »