- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Людміла Андзілеўка – Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, проза. Мастачка ў жанры INSITA.
Нарадзілася ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці. Дзяцінства часта бавіла на хутары ля вёскі Шыпы. Вучылася ў Глыбоцкай школе №1, менавіта ў школе сустрэла выкладчыкаў, якія пасеялі зерне ўпэўненасці ў здольнасці да творчасці, падтрымалі імкненне маляваць, запісваць думкі, развілі любоў да музыкі. Скончыла музычную школу па класу баяна 1973 г., паступіла ў Наваполацкае музычнае вучылішча. (Музычныя здольнасці перадаліся па роду маці. У яе сям’і было семера дзяцей, усе добра спявалі, самі майстравалі музычныя інструменты, маглі іграць “з вуха”. Схільнасць да мастацкага аповеду таксама атрымала ад маці, яна умела знаходзіць трапнае слова, любіла распавядаць розныя гісторыі артыстычна і эмацыянальна.)
Пасля заканчэння вучылішча адкрывала ў г.п. Падсвілле новую музычную школу, дзе адпрацавала ў выніку больш за трыццаць гадоў. Была настаўнікам па класу баяна, кіраўніком аркестра, для рэпертуара якога пісала партытуры, апрацоўкі народных мелодый. Акрамя аркестра, прыходзілася кіраваць хорам і вакальнай групай выкладчыкаў музычнай школы. Напісала некалькі харавых партытур: “Зелен дуб” на свае словы, “Хвала Табе, Божа!” на словы паэткі Марыі Баравік, “Ляці, Пагоня!” на словы, напісаныя разам з спадаром Пётрам Садоўскім і “Дзе ты, восень” (дзіцячая песня польскага кампазітара Ежы Вазоўскі, словы Ханна Здзітавецка, пераклала на беларускую мову.)
У 1984 годзе паступіла ў Мінскі дзяржаўны інстытут культуры, стала дырэктарам музычнай школы і занімала гэту пасаду па 2007год.
З 1994 года пачала пісаць прозу. Адбыўся дэбют у рэспубліканскім друку ў часопісе “Літаратура і мастацтва” з уступнай прамовай Юрася Свіркі, потым “Маладосць”, “Нёман”, “Беларусь”. 1998 годзе ў “Бібліятэчцы часопіса Маладосць” выйшла першая кніга апавяданняў пад назвай “Проста ноч на дварэ”. 2002 год – прынялі ў Саюз пісьменнікаў. Вышлі кнігі прозы: “Гэта ты” - 2013, “Паляванне не музу” - 2015. “Ключ у боціку” - 2017, “Няхай выбачае юнацтва” – 2020, 2022 – “Эфект плацэба”, напісаны і друкаваны ў рэспубліканскіх часопісах у асобных артыкулах зборнік эсэ “Сябе не ведаем знутры”.
Напісала лібрэта да оперы “Нябесныя бегі”, прысвечана Язэпу Драздовічу.
У 1989 годзе, калі ўжо мела траіх дзяцей, прыйшло непераадольнае жаданне маляваць. Хутка прапанавалі зрабіць раённую выставу першых работ у горадзе Глыбокім.
Адбыліся абласныя, рэспубліканскія, міжнародныя выставы.
12.02.2020 года Рада Міністэрства культуры Беларусі прызнала Віцебскае інсітнае мастацтва годным мець статус “Культурная каштоўнасць Беларусі”. Прозвішча Андзілеўка Людміла ўпісана прыкладам ідэнтыфікацыі.
1995 – персанальная выстава ў Віцебску. 2008г. – удзел у ІІІ нацыянальнай выставе жывапісу INSITA, 2012г. – удзел у Y нацыянальнай выставе жывапісу INSITA. У І і ІІ Усебеларускіх фестывалях народнага мастацтва “Беларусь – мая песня” 1998 і 2005гг. Удзельніца міжнародных выставак “Дар майстру”, прысвечана М.Шагалу - 2007г. Маскоўскі музей наіўнага мастацтва. “Фэстнаіў”- 2010 г., “Фэстнаіў-2011г.” Маскоўскі музей наіўнага мастацтва. У красавіку 2018 года ў Мінску персанальная выстава у Палацы культуры Ветэранаў “Ахвярам Чарнобыля прысвячаецца”. У ліпені 2020 г – персанальная раённая выстава ў родным горадзе Глыбокае - “Для вас мая душа”.
Ад самай раніцы Сеньку круціла. Так бывала, калі вечарам чакалася гулянка. Зараз другое. Чалавека аж распірала знутры. То накоціць жаль, сум здушаць болем, то лагодная хваля прыплыве, зробіцца светла, хораша, цікаўна, лёгка. Потым ні з таго ні з сяго зноў заные душа, злосць нападзе, бы звер драпежны... Болей »
Жывот выпірае на ўсе восем месяцаў — чыста пінгвін! Дзіця, вагой у чатыры з паловай кілі, не схаваеш, трэба б скінуць лішак вагі — патрабуе доктар, ды так хочацца салёнага! Як вынік — піць, потым салодкага кісленькім шліфанеш — яшчэ кіля на вагах. «Кафэ-бар», — чытаю, аж заказытала пад лыжачкай! У Наваполацку... Болей »
Лепшай магчымасцю пазнаць жыццё з’яўляецца магчымасць паглядзець на свет праз душу другога чалавека. Калі ж гэты чалавек — дзіця, тваё дзіця, магчымасць трансфармуецца ў патрэбу, абавязак. Аўтар прапануе зірнуць на паўсядзённую рэальнасць вачамі малюкоў, прыслухацца да тонкіх струн іх душы.... Болей »
У сваёй новай кнізе Людміла Андзілеўка прапануе чытачу задумацца пра духоўны свет чалавека, яго развіццё ў варунках сучаснага соцыуму, шукае шляхі самаўсведамлення. Проза Людмілы Андзілеўкі сведчыць аб тым, што не заўсёды будзе справядлівым падзяляць літаратуру на мужчынскую і жаночую: аўтар адрозніваецца... Болей »
Гасцей чакалі транзітам. Марылі сустрэць калону пленэраўцаў духавым аркестрам, нават угаварылі чырванашчокага электрыка патрымацца хаця б з тыдзень, «не ўжываць» — той пранікся адказнасцю моманту, партыю сваю адшліфаваў і на першай жа рэпетыцыі даволі бадзёра выдзімаў у муштук старой пацямнелай тубы:... Болей »
У пячурцы патрэсквалі дровы, цягнула лёгкім прыемным дымком. Мужчына заварочаўся. Устаў. Босы падышоў да чалесніка, адкінуў металічныя дзверцы, качарожкай паварушыў паленцы. З іх ва ўсе бакі пырснулі іскры, занялося полымя — пакой асвяціла да кутоў, адбіўшы на супрацьлеглай сцяне цень невысокай быкаватай... Болей »
Здавалася, здарыцца штосьці ў апошні момант — і вандроўка ў Аўстрыю сарвецца. Нязвычна саўковаму грамадзяніну прымаць ад жыцця падарункі, прасцей думаць, што ўсё і так ёсць, больш нічога не трэба. Была я ў замежжы… Першы раз у Германіі, канечне ж «нашай», па камсамольскай пуцёўцы, але тая паездка помніцца... Болей »
У сваёй новай кнізе Людміла Андзілеўка разглядае чалавека не як адзінку з грамадства, не як асобу… паказвае яго сам-насам з сабою, з космасам. Напамінае, якая скарацечная, крохка-кволая з’ява ЖЫЦЦЁ, як танна ацэньвае большасць з нас самае каштоўнае, што дае яно нам, — блізкіх і родных людзей.... Болей »
Ці заўважыў ты, дарагі наш чытач, адну цікавую акалічнасць “маладосцеўскіх" кніжак: не толькі ў паэзію, але і ў прозу актыўна рушылі жанчыны? Гэтае выданне — ужо чацвёртая “жаночая” празаічная кніга ў 1998 годзе, і адразу ж трэба паведаміць чытачу: і гэтая аўтарка — вельмі цікавы чалавек. I не толькі... Болей »
Даўно не пакідае мяне пытанне, можа быць, нават загадка трывалай звязанасці Янкі Брыля і Міхася Стральцова. У адным з тэкстаў Валянціна Акудовіча ёсць прыпамінак пра тое, як Стральцоў намаўляў маладога крытыка напісаць эсэ пра Янку Брыля. «Чаму менавіта пра яго? Хіба якое свята ці юбілей?». «Янка Брыль... Болей »