be

Аркуш Алесь

Аркуш Алесь

Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку.

Пачаў друкавацца ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі „Вяртанне” (сэрыя „Бібліятэка часопіса „Маладосць”), выйшла ў 1988 годзе. Заснаваў і выдаў 6 нумараў літаратурнага альманаху „Ксэракс Беларускі”. Пісаў тэксты для полацкага рок-гурта „Мясцовы час”.

У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў.

Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху „Калосьсе”. Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”. Аўтар тэксту гімна горада Полацка. Укладальнік двух полацкіх нумароў часопіса „ARCHE” (№ 3, 2004; №4,2009)

Стыпендыят фонду Ежы Гедройца (1997).

Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі („Крылы ператворацца ў карэньні”, 1993; “Разьвітаньне з Танталам”, 1994; „Прывід вясны”, 2003; інш.) і эсэістыкі („Выпрабаваньне развоем”, 2000; „Аскепкі вялікага малюнку”, 2007; інш.)

Перакладаўся на расейскую, украінскую і польскую мовы, друкаваўся ў часопісах „Pobocza” (Więcbork), „Czas kultury” (Poznań), „Borussia” (Olsztyn), „Каrtkі” (Białystok) і розных калектыўных альманахах і зборніках.

Аркуш Алесь. Выданьні

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

У перадачы пачуеце: у Беларусі з'язвіўся новы «чорны спіс» творцаў - праціўнікаў рэжыму; Беларускі ПЭН-цэнтр уручыў свае літаратурныя прэміі; а таксама рэцэнзію на кнігу Язэпа Янушкевіча «Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі”.... Болей »

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

У перадачы пачуеце: створана ініцыятыўная группа па вылучэнні на Набелеўскую прэмію Алеся Разанава; выйшаў юбілейны, 50-ы, нумар часопіса «Дзеяслоў»; а таксама рэцэнзію на раман Івана Сіняўскага «Вярыгі».... Болей »

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

Сёння ў перадачы пачуеце: беларускі ПЭН-цэнтр вылучыў Уладзіміра Някляева на атрыманне Нобелеўскай прэміі; неўзабаве выйдзе збор твораў Эдгара Алана По ў перакладзе на беларускую мову; а таксама рэцэнзію на кнігу Мікола Касцюкевіча «Германія» // На сёлетнюю Нобелеўскую прэмію можа быць намінаваны беларускі... Болей »

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

У перадачы пачуеце: у Менску адбылася чарговая, 18-ая, кніжная выстава-кірмаш; пабачыла свет новая кніга паэзіі Славаміра Адамовіча «Рым»; а таксама рэцэнзію на кнігу Яна Збажыны «Пыл саркафагаў».... Болей »

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

У перадачы пачуеце: часопіс Архэ аднавіў традыцыйныя прэзентацыі сваіх выданняў з Гродна; выйшла кніга пра вядомага музыку Зміцера Вайцюшкевіча; а таксама рэцэнзія на паэтычны зборнік Ніла Гілевіча «Замова ад страху».... Болей »

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

У перадачы пачуеце: у Менску адзначылі Дзень нараджэння Эдгара Алана По; Артур Клінаў паабяцаў камерцыялізаваць беларускую літаратуру; а таксама рэцэнзію на кнігу Леаніда Дранько-Майсюка «Паэтаграфічны раман».... Болей »

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

У перадачы пачуеце: пісьменнікі і журналісты згадваюць Віталя Тараса; пабачыў свет раман Артура Клінава «Шалом»; а таксама рэцэнзію на кнігу Анатоля Валюка «Музыка вятроў».... Болей »

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

У перадачы пачуеце: дзеячы культуры Беларусі і свету патрабуюць вызваліць паэта Уладзіміра Някляева; Сяргей Астравец даў справаздачу пра сваю паездку на шведскую выспу Готланд; а таксама рэцэнзію на зборнік вершаў Юрася Пацюпы «Сабака».... Болей »

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

У перадачы пачуеце: рэдакцыя часопіса «Архэ» засталася без кампутарнага абсталявання; паэтычны тэатр Арт.С у рамках свайго праекта «Святкуйма беларускае!» наладзіў імпрэзу «Год Вогненнага Вожыка»; а таксама рэцэнзію на зборнік прозы Макса Шчура «Ліст, знойдзены на папялішчы».... Болей »

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

У перадачы пачуеце: беларускія перакладчыкі правялі вечарыну “У чытанні калядаў”; трагічна загінула ў аўтакатастрофе паэтка Тацяна Сапач; а таксама рэцэнзію на першую кнігу Тацяны Сапач “Восень”.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org