be

Аркуш Алесь

Аркуш Алесь

Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку.

Пачаў друкавацца ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі „Вяртанне” (сэрыя „Бібліятэка часопіса „Маладосць”), выйшла ў 1988 годзе. Заснаваў і выдаў 6 нумараў літаратурнага альманаху „Ксэракс Беларускі”. Пісаў тэксты для полацкага рок-гурта „Мясцовы час”.

У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў.

Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху „Калосьсе”. Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”. Аўтар тэксту гімна горада Полацка. Укладальнік двух полацкіх нумароў часопіса „ARCHE” (№ 3, 2004; №4,2009)

Стыпендыят фонду Ежы Гедройца (1997).

Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі („Крылы ператворацца ў карэньні”, 1993; “Разьвітаньне з Танталам”, 1994; „Прывід вясны”, 2003; інш.) і эсэістыкі („Выпрабаваньне развоем”, 2000; „Аскепкі вялікага малюнку”, 2007; інш.)

Перакладаўся на расейскую, украінскую і польскую мовы, друкаваўся ў часопісах „Pobocza” (Więcbork), „Czas kultury” (Poznań), „Borussia” (Olsztyn), „Каrtkі” (Białystok) і розных калектыўных альманахах і зборніках.

Аркуш Алесь. Выданьні

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

У перадачы пачуеце: у Зэльве адбыліся ўрычыстасці да 100-годдзя Ларысы Геніюш; Уладзімір Арлоў з сябрамі збіраецца ў вандроўку на выспу; а таксама рэцэнзію на кнігу «Паэты-цары» Лявона Вашко.... Болей »

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

У перадачы пачуеце: выйшаў самы поўны збор твораў Ларысы Геніюш; у Менску адбыўся пленэр Язэпа Драздовіча; а таксама рэцэнзію на кнігі Галіны Булыкі «Сінтэз».... Болей »

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

У перадачы пачуеце: у Менску адбылася вечарына часопіса «Дзеяслоў»; выйшла новая кнігі Уладзіміра Арлова, а таксама рэцэнзію на кнігу Леаніда Дранько-Майсюка «Над пляцам».... Болей »

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

У перадачы пачуеце: у Менску праходзіць міжнародны фестываль эксперыментальнага мастацтва «Дах-11»; 110-годдзе Уладзімра Дубоўкі; а таксама рэцэнзію на кнігу Алега Мінкіна «Сурма».... Болей »

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

У перадачы пачуеце: Купалле адсвяткавалі і ў музеі Янкі Купалы; літаб'яднанне «Вобла» пераехала ў «Падземку»; а таксама рэцэнзію на фотальбом «Ад Полацка пачаўся свет».... Болей »

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

У перадачы пачуеце: пачынаюцца мерапрыемствы да 80-годдзя Уладзіміра Караткевіча; у чатырох тамах выйшлі ўсе акадэмічныя тэрміналагічныя слоўнікі, якія пабачылі свет ў 20-х гадах, а таксама рэцэнзію на кнігу Пятра Васючэнкі «Жылі-былі паны Кубліцкі і Заблоцкі».... Болей »

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

У перадачы пачуеце: у Беларусі праходзяць «Купалаўскія дні»; створаны дакументальны фільм «Эпоха Барадуліна», а таксама рэцэнзію на кнігу Вінцэся Мудрова «Ператвораныя ў попел».... Болей »

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

У перадачы пачуеце: у Санкт-Пецярбургу адбылася міжнародная канферэнцыя «Санкт-Пецярбург і беларуская культура»; паэтка Аксана Спрынчан рыхтуецца да паездкі на швецкую выспу Готланд; а таксама рэцэнзію на кнігу Тацяны Сапач «Няхай не пакіне нас Восень».... Болей »

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

У перадачы пачуеце: у Менску адбыліся 18-ыя «Гарэцкія чытанні»; радыя Свабода выдала чарговую аўдыёкнігу Васіля Быкава; а таксама гутарку з літаратарам Андранікам Антанянам.... Болей »

Жыццё з літаратурай
mp3

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Аркуш Алесь

У перадачы пачуеце: аднавіла сваю працу адзінае ў Беларусі “Літаратурнае радыё”; пра кнігу “Летапісы і хронікі Беларусі” распавядае яе укладальнік Васіль Варонін; а таксама рэцэнзію на кнігу Арцёма Арашонка “Суткі без цябе”.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org