- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.
У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам.
Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.
Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах „Блакітны ліхтар” і „Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным.
Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва „Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены „за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.
Дэбютны празаічны зборнік „Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986 годзе, пасьля чаго выйшлі яшчэ многія кнігі прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку „Таямніцы полацкай гісторыі”, „Адкуль наш род”, „Ордэн Белай Мышы”, „Час чумы”, „Каханак яе вялікасьці”, „Сланы Ганібала”, „Адкусі галаву вароне”, „Фаўна сноў”, „Краіна Беларусь”, „Паром празь Ля-Манш”, „Айчына” ці „Танцы над горадам ”.
„Таямніцы полацкай гісторыі” і „Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай „Наша Ніва”.
Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі „Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў. У 1990 узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны. У 2010 за кнігу вершаў „Паром праз Ла-Манш” атрымаў заснаваную муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск прэмію „Еўрапейскі паэт свабоды”. У. Арлоў таксама ляўрэат прэміі часопіса „Дзеяслоў” „Залаты апостраф” (2015) ды Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, за кнігу „Танцы над горадам” (2018).
Марыць, каб ягонае эсэ „Незалежнасьць — гэта...”, напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.
Нумар прапануе ўзбагаціць веды аб гісторыі і культуры найстаражытнейшага беларускага гораду — Полацку. Тэматычныя вузлы выпуску: узьнікненьне Полацкага княства, лацінскія крыніцы пра полацкія ўладаньні ў Прыбалтыцы, гістарычныя стасункі Вялікага Княства Літоўскага і Полацкага княства, рыторыка кампаніі... Болей »
Замежная літаратура ў новым нумары прадстаўленая вялікай падборкай твораў знакамітага польскага пісьменніка Чэслава Мілаша, 100-годдзе якога святкуецца сёлета ва ўсім свеце. Упершыню па-беларуску надрукавана Нобелеўская лекцыя Чэслава Мілаша. Таксама ў 51-ым нумары пачатак вялікага раману Віктара Карамазава... Болей »
Нумар адчыняецца шэрагам палемічных артыкулаў, якія абмяркоўваць працы беларускага гісторыка Ігара Марзалюка. Асаблівую ўвагу сярод іх выклікае грунтоўная публікацыя Алега Ліцкевіча "Да пытаньня пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст." Таксама ў выпуску — артыкул Сяргея Запрудзкага "Некаторыя... Болей »
Дзесяты сёлетні нумар часопіса ARCHE, цалкам прысвечаны літаратуры. У ім друкуецца вялікая дыскусія «Драпежныя вавёркі беларускага лесу», беларускі пераклад знакамітага твора Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса», новыя творы айчынных і замежных пісьменнікаў. Звяртаю ўвагу на публікаваны... Болей »
* “Вера ўмацавала маю душу...” Гутарка Андрэя Масквіна з Рыгорам Барадуліным. * “Полацкія лабірынты яшчэ падораць нам сенсацыйныя адкрыцьці!” Гутарка Асі Паплаўскай з Уладзімерам Арловым. * Рэцэнзіі Марыны Весялухі, Алены Карп і Вітаўта Мартыненкі на кнігі Тацяны Нілавай, Андруся Белавокага... Болей »
* Братэрства на розны лад. Гутарка журналісткі Алены Шуваевай-Петрасян з пісьменьнікам Васілём Якавенкам. * Размова пра кнігу Дзьмітрыя Плакса “Трыццаць тэкстаў”. * Творы і пераклады пераможцаў літаратурнага конкурсу, прысьвечанага памяці Карласа Шэрмана. * Я ў доме гэтым сам ня свой...... Болей »
Нумар прысьвечаны старажытнаму і сучаснаму Полацку. У выпуску: манаграфія Дарыюша Купіша "Полацак 1579", кніга Юркі Віцьбіча "Нататкі краязнаўца. Матар’ялы Віцебскае экспэдыцыі 1939 г.", артыкулы Васіля Вароніна "Палачане: забытая памяць пра мора", Андрэя Янушкевіча "Загадкі выправы Івана Грознага на... Болей »
* Дзеяпіс. Новыя выданьні на кніжных паліцах «Дзеяслова» * Аблажэй Алег, Стрэмкі * Аляшкевіч Маргарыта, Альгерд Бахарэвіч і Арцём Кавалеўскі: бясплатная экскурсія па тэкстах. Дзьве рэцэнзіі * Андрасюк Міхась, Галубы. Аповед з нізкі “Вагон другога класу” * Арлоў Уладзімер, Апошняя... Болей »
* «Думаю, што я нашмат больш нудны персанаж, чым Піпі» Гутарка Аляксандры Макавік з Дзьмітрыем Плаксам * «Сабака, котка, ластаўка» Гутарка Галіны Дубянецкай з Тацянай Сапач * Літаратурна-судовы працэс... Размова пра кнігу Ярыны Дашынай “Графіці на сэрцы” * Абламейка Сяргей, Абломкі ... Болей »
* Абламейка Сяргей, З габрэямі ў Карлавых Варах. Ці бывае посьпех сарамлівы? * Арлоў Уладзімер, Полацкі вецер. Спроба раньніх мемуараў * Брусевіч Анатоль, За небакраем... * БУДОВІЧ Таццяна, Мае залатыя крозы * Быкаў Васіль, Неяк трэба трымацца. Лісты Васіля Быкава да сястры Валянціны... Болей »