- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.
У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам.
Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.
Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах „Блакітны ліхтар” і „Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным.
Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва „Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены „за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.
Дэбютны празаічны зборнік „Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986 годзе, пасьля чаго выйшлі яшчэ многія кнігі прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку „Таямніцы полацкай гісторыі”, „Адкуль наш род”, „Ордэн Белай Мышы”, „Час чумы”, „Каханак яе вялікасьці”, „Сланы Ганібала”, „Адкусі галаву вароне”, „Фаўна сноў”, „Краіна Беларусь”, „Паром празь Ля-Манш”, „Айчына” ці „Танцы над горадам ”.
„Таямніцы полацкай гісторыі” і „Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай „Наша Ніва”.
Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі „Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў. У 1990 узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны. У 2010 за кнігу вершаў „Паром праз Ла-Манш” атрымаў заснаваную муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск прэмію „Еўрапейскі паэт свабоды”. У. Арлоў таксама ляўрэат прэміі часопіса „Дзеяслоў” „Залаты апостраф” (2015) ды Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, за кнігу „Танцы над горадам” (2018).
Марыць, каб ягонае эсэ „Незалежнасьць — гэта...”, напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.
Niezwykłość tej książki polega na jej różnorodności zarazem. Te ballady, z akcją rozgrywającą się na przestrzeni wieków, przez które przewija się cała plejada postaci historycznych i współczesnych, od kata w rodzinnym Płocku, przez renesansowych artystów z Padwy, Casanovę, po współczesnych ukraińskich... Болей »
Гэта не дапаможнік у перайменаваньні беларускіх вуліцаў, плошчаў і гарадоў, хоць, безумоўна, гэтыя імёны заменяць на шыльдах прозьвішчы камуністычных вампіраў і імпэрскіх пярэваратняў. Гэта не храналягічны даведнік, хоць на «Свабодзе» ўпершыню разам паўсталі сотні постацяў з аўтарскага пантэону XVIII—XXI... Болей »
Беларускі ПЭН-цэнтр, Радыё Свабода і Еўрарадыё прадстаўляюць кнігі з шорт-ліста прэміі Ежы Гедройца 2018 года. Кніга - Уладзімір Арлоў «Танца над горадам» (1 месца прэміі). Гэта кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці «Танцы над горадам»... Болей »
Кніга выбраных эсэ Ўладзімера Арлова — своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і — непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной... Болей »
Балады Уладзімера Арлова, якія нарадзіліся на бязмежжы жанраў, лучыць асоба аўтара – паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы.... Болей »
У кнігу ўвайшла выбраная проза вядомага пісьменніка. Побач з добра знаёмымі чытачам аповесцямі і апавяданнямі друкуюцца творы, напісаныя некалькі дзесяцігоддзяў таму, на самым пачатку літаратурнага шляху аўтара. Некаторыя з іх не перавыдаваліся з сярэдзіны 1980-х гадоў.... Болей »
Кнігу склалі выбраныя творы з пяці паэтычных кніг Уладзіміра Арлова. За адну з іх — «Паром праз Ла-Манш», пераствораную па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, аўтар быў уганараваны міжнароднай прэміяй «Еўрапейскі паэт свабоды» (Гданьск, 2010).... Болей »
Кнігу склалі новыя аповесці Уладзіміра Арлова, якім уласцівыя нетрадыцыйныя для беларускай літатартуры тэмы і сюжэты. Героі аповесці, што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць своеасаблівае таемнае брацтва.... Болей »
Гэтая гісторыя пачалася вельмі даўно, калі я быў яшчэ неўміручы. Зрэшты, як і ўсе навокал: сябры, бацькі, настаўнікі. Калі смерць існавала, то — недзе на іншай планеце. Успамін надзвычай выразны і востры — шматколерны, з жывымі гукамі і пахамі. Я прачынаюся — нібыта вынырваю з утульнай зялёнае глыбіні... Болей »
У кнігу ўвайшлі гістарычныя аповесці і апавяданні, дзеянне якіх разгортваецца ў розныя эпохі — ад часоў Вялікага Княства Літоўскага да канца ХІХ стагоддзя. Сярод герояў — філосаф-вальнадумец Казімір Лышчынскі, паўстанцы 1863 года, забойца цара Аляксандра ІІ беларускі шляхціч Ігнат Грынявіцкі. Побач з... Болей »