- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.
У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам.
Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.
Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах „Блакітны ліхтар” і „Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным.
Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва „Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены „за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.
Дэбютны празаічны зборнік „Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986 годзе, пасьля чаго выйшлі яшчэ многія кнігі прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку „Таямніцы полацкай гісторыі”, „Адкуль наш род”, „Ордэн Белай Мышы”, „Час чумы”, „Каханак яе вялікасьці”, „Сланы Ганібала”, „Адкусі галаву вароне”, „Фаўна сноў”, „Краіна Беларусь”, „Паром празь Ля-Манш”, „Айчына” ці „Танцы над горадам ”.
„Таямніцы полацкай гісторыі” і „Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай „Наша Ніва”.
Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі „Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў. У 1990 узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны. У 2010 за кнігу вершаў „Паром праз Ла-Манш” атрымаў заснаваную муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск прэмію „Еўрапейскі паэт свабоды”. У. Арлоў таксама ляўрэат прэміі часопіса „Дзеяслоў” „Залаты апостраф” (2015) ды Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, за кнігу „Танцы над горадам” (2018).
Марыць, каб ягонае эсэ „Незалежнасьць — гэта...”, напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.
Мінулае начы ў табары зноў бачылі Белагаловую. Яна прыходзіла ўжо трэці раз i забрала трэцяе жыццё. Пярэпалах сярод нямецкіх наймітаў, прысланых маркграфам магдэбургскім, узняўся раніцою, калі недалічыліся рыцара Зігфрыда фон Бока. Ягоны намёт стаіць побач з абозам караля i вялікага князя, значыцца... Болей »
“Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся” — гэтак называецца кніга вершаў Уладзімера Арлова, якая пабачыла сьвет у выдавецтве “Логвінаў”. Некаторыя вершы для зборніка аўтар напісаў у рэанімацыі. Гэты зборнік паэзіі Арлова — чацьверты пасьля “Парома празь Ля-Манш”, “Там, за дзьвярыма”, “Фаўны сноў”.... Болей »
Seria poetycka Europejski Poeta Wolności. Nominacje. Nagroda Literacka Miasta Gdańska Europejski Poeta Wolności, przyznawana co dwa lata, wyróżnia i promuje zjawiska poetyckie o wybitnych wartościach artystycznych, podejmujące temat wolności. W pierwszej edycji Nagrody biorą udział poeci z Francji, Cypru... Болей »
Цяжка распавядаць пра таямніцы асабліва калі Вы хаця б ускосна не маеце да іх дачыненьня. Такое сьцверджаньне зусім ня тычыцца палачаніна і шчырага патрыёта сваёй малой Радзімы Уладзімера Арлова. Вядомы беларускі аўтар Уладзімер Арлоў, гісторык па адукацыі, раскрывае нам даступнай мовай, поўнай трапных... Болей »
Аўдыёкніга для кожнай беларускай сям’і Адрасаваная юным беларусам кніга Уладзіміра Арлова "Адкуль наш род" – добра знаёмая чытачам самага рознага веку, усім, хто цікавіцца гісторыяй. Пра гэта сведчаць і чатыры выданні, і шматгадовая прысутнасць кнігі ў школьных праграмах. Днямі пабачыла сьвет пятае выданне... Болей »
Слухача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цiкава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквiі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкi корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і... Болей »
У аўдыёкнігу ўвайшлі папулярныя гістарычныя апавяданні пісьменніка, а таксама аповесць “Сны імператара”. Слухача чакае сустрэча з цэлаю галерэяй гістарычных асобаў, сярод якіх Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года, Кацярына ІІ і царазабойца Ігнат Грынявіцкі, філосаф Казімір Лышчынскі і князь Геранім... Болей »
Аўдыёкніга зьмяшчае гістарычныя эсэ з аўтарскай радыёпраграмы Ўладзімера Арлова “Галерэя Кліё” (1999—2002). Чытае аўтар. Зьмест: Тадэвуш Касьцюшка, Міхал Клеафас Агінскі, Эмілія Плятэр, Міхал Валовіч, Ігнат Дамейка, Кастусь Каліноўскі, Міхал Андрыёлі, Ахіл Банольдзі, Зыгмунт Мінейка, Людвік Нарбут, Адам... Болей »
Ці можна ўявіць сабе адну краіну, дзе ёсьць адзін кароль, адзін паліцэйскі, адзін студэнт. Усё выдатна, бо няма рухавіка, які рухае гісторыяй – спаборніцтва. Спаборніцтва думак, спаборніцтва здольнасьцяў. Аднак у плын рутыннага жыцьця, як яблык раздору, аўтар дадае рэч, якая таксама адна – Ордэн Белай... Болей »
Аўдыёкнігу склалі вэрлібры са зборніка “Паром празь Ля-Манш”, а таксама вершы, якія яшчэ не друкаваліся ў паэтычных кнігах Уладзімера Арлова. За кнігу “Паром празь Ля-Манш” Уладзімер Арлоў у ліку дзевяці аўтараў з розных краінаў намінаваны на прэмію “Эўрапейскі паэт Свабоды”, прысуджэньне якой адбудзецца... Болей »