be

Бабкоў Ігар

Бабкоў Ігар

Ігар Бабкоў – паэт, філосаф, перакладнік. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН Цэнтра. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі (Беларусь). Скончыў аддзяленне філасофіі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту (Мінск, 1986). Стажыраваўся ў Лондане (1992), Варшаве (1995), Парыжы (1999, па стыпендыі Гедройца) і Берліне (Стыпендыянт Літаратурнага Калёквіюма Бэрлін, 2008). Ларэат літаратурных прэміяў Гліняны велес (1992) і Залатая літара (2005). Фіналіст сярэднееўрапейскай літаратурнай прэміі Angelus 2009 (Уроцлаў). Аўтар трох кнігаў паэзіі “Solus Rex” (1991), “Герой вайны за празрыстасьць” (1998), “Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб” (2009), рамана “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” (2001), кнігі эсэ “Каралеўства Беларусь: вытлумачэньні ру(і)наў” і гісторыка-філасофскага даследавання “Філасофія Яна Снядэцкага”. Перакладаў Джойса, Сэлінджара, Уільяма Батлера Ейтса, Паўля Цэлана.

Пачаў займацца літаратурай у пачатку 80-х, вывучаючы філасофію ў Менску. У 1986 годзе публічна выйшаў з камсамолу. Заспеў апошнія гадзіны дысідэнскага руху: у 1987 пэўны час быў Менскім карэспандэнтам Экспресс-хроники. У 1987 стаўся сябрам літаратурнага андэграўнда: суполак “Бабілён” і “Тутэйшыя”. Удзельнік першых самвыдатаўскіх альманахаў (Літаратура 1 і Літаратура 2), а таксама першых незалежных мітынгаў у Менску. За арганізацыю і ўдзел у Дзядах быў арыштаваны і пакараны штрафам.

Ад пачатку 90-х прыняў удзел у аднаўленні тыднёвіка “Наша ніва”, з праграмай стварэння новай несавецкай беларускай культуры.

У 1995 заснаваў выдавецтва “Эўрофорум”, у якім пачаў выходзіць часопіс “Фрагмэнты” (філасофія, культуралогія, літаратура), літаратурная серыя “Бібліятэка Фрагмэнты” (калекцыі “Галерэя Б.”, “Сярэдняя Эўропа”, “Сучаснае мысьленьне”).

Адзін з стваральнікаў Беларускага калегіюма, аўтар і падпісант Беларускай дэкларацыі свабоды.

З канца дзевяностых паралельна літаратурнай распачаў акадэмічную кар’еру: займаецца гісторыяй ідэяў у Інстытуце філасофіі ў Менску. Выкладае ў універсітэтах у Менску і ў Вільні. У 2003 абараніў дысертацыю па філасофіі Снядэцкага.

З другой паловы 90-х апавяданні, вершы і эсэ перакладаюцца на польскую, украінскую, нямецкую, чэскую і вугорскую мовы. У 2008 у варшаўскім выдавецтве Oficyna 21 выходзіць польскі пераклад рамана Адам Клакоцкі ш ягоныя цені, і ў гэтым жа годзе ва Ўроцлаве пераклад кнігі эсэ Каралеўства Беларусь.

Улетку вандруе з сябрамі на байдах. Увосень – піша вершы. Узімку дапісвае раманы. Увесну марыць прачнуцца.

Па палітычных перакананнях – левы будыст.

Бабкоў Ігар. Выданьні

Герой вайны за празрыстасьць
html

Герой вайны за празрыстасьць


Бабкоў Ігар

Бабкоў, Ігар, нарадзіўся ў 1964 г. у Гомлі. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (аддзяленьне філязофіі) і тамсама асьпірантуру. Працуе ў Інстытуце філязофіі і займаецца сучаснай посткаляніяльнай тэорыяй і гісторыяй філязофіі. Рэдагаваў часопіс “Фрагмэнты”. Аўтар двух паэтычных зборнікаў: “Solus Rex”... Болей »

Solus Rex
pdf

Solus Rex

вершы імпрэсіі калёквіюмы
Бабкоў Ігар

Ягоныя кветкі заўсёды красуюць увосень, цьмяна-барвовымі фарбамі плёну і адчаю, крыху падсьветленыя пашарэлымі бяліламі сьмерці. Восень — самы адданы яго чытач і перакладчык; яна пераклала Бадлера на дождж, на шэрань, на змоклыя парэнчы мастоў, вытлумачыла сьцішанымі, нясьпешнымі крокамі аматараў шпацыру... Болей »

Za niebokresem Europy
html

Za niebokresem Europy

Antologia nowej poezji białoruskiej 1987-1997

Literatura — to Ojczyzna. Dla prawdziwego twórcy nie ma różnicy między ideałem narodowym a literackim. My traktujemy go jako najważniejsze literackie wyzwanie. Przybliżamy ten ideał — nie osiągnięty i nieosiągalny — akcjami obywatelskimi i aktami twórczymi. Tak rozpoczyna się manifest literacki „Tutejszych”... Болей »

Тутэйшыя
pdf

Тутэйшыя

Творчасць сяброў таварыства

Зборнік «Тутэйшыя» прадстаўляе творчасць сябраў аднайменнага незалежнага аб'яднання маладых літаратараў-нонканфармістаў. Аб'яднанне «Тутэйшыя» было заснавана ў 1987 г., праз некалькі гадоў спалучала больш за шэсць дзесяткаў літаратараў з усяе Беларусі. Гэта было не толькі і не столькі літаратурнае... Болей »

Дзеяслоў 99
pdf

Дзеяслоў 99

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 84
pdf

Дзеяслоў 84

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

«Дзеяслоў» № 84 — вершы Законнікава, проза Бабкова, пераклады з Бадлера і Кульбака. У нумары — сучасная беларуская паэзія, «Віленскія казкі» Адама Глобуса, пачатак рамана Валерыя Казакова «Чорны кот», штрыхі да творчага партрэта рэпрэсаванага паэта 1930-х гадоў Змітра Віталіна ад даследчыка Віктара Жыбуля... Болей »

Дзеяслоў 82
pdf

Дзеяслоў 82

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 65
pdf

Дзеяслоў 65

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня.... Болей »

Дзеяслоў 53
pdf

Дзеяслоў 53

Літаратурна-мастацкі часопіс

“Век адведзены мне я пражыў недарма”. Гутарка Змітрака Вераса з Генадзем Бураўкіным “Перашкоды і націскі” Дзмітрыя Плакса... Гутарка Алеся Плоткі з Дзмітрыем Плаксам Бабкоў Ігар, Партрэт мастака, нябачныў сутонні. Раман. (Пачатак) Бакач Алесь, Смяяўся ў вочы жыццю і смерці. Згадваючы Яна... Болей »

Дзеяслоў 39
pdf

Дзеяслоў 39

Літаратурна-мастацкі часопіс

* “Катэгарычна аб’яўляю, што я — пiсьменьнiк беларускi...” . Гутарка Юрася Залоскі з Васілём Быкавым * Люблю Беларусь. Размова пра кнігу Паўла Севярынца * Шлюб з сонцам. Падарожжа ў славенскую паэзію. Іван Добнік. Анюша Белехар. Цьветка Беўц. Марчэла Патоцца. Мірыям Дрэф. Станка Храстэль ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org