- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юрка Баена нарадзіўся 24 сакавіка 1957 года ў вёсцы Мокрае Бельскападляскага павета. Прыйшоў ён на свет у добры час. Польшча гэтага перыяду павольна пазбаўлялася залежнасці ад Савецкага Саюза. Новы кіраўнік Польскае дзяржавы У.Гамулка адыйшоў ад прымусовае калектывізацыі вёскі. Былі ліквідаваны гэтак званыя абавязковыя пастаўкі дзяржаве малака, мяса і збожжа. Беларускія вёскі на Беласточчыне разам з польскай сельскай гаспадаркай павольна аджывалі, вырываліся з сацыялістычных дагматычных шаблонаў, павольна выходзілі на рынкавы прастор. 3 гэтага вынікае, што дзяцінства Ю.Баены прыпала на гады павольнага адраджэння Польскае дзяржавы і яе паходу ў бок рацыяналізму. Праўда, наперадзе былі яшчэ многія тармажэнні і нават паталогіі, прыкладам якіх можа быць ваеннае становішча ў 1981 годзе. Нягледзячы на гэта, Польшча выразна ўзышла на дарогу, з якое ўжо не магло быць павароту ў бок таталітарызму.
Закончыўшы пачатковую школу, Ю.Баена паступіў у Бельскі беларускі ліцэй, у якім шырэй і глыбей пазнаёміўся з беларускай літаратурай і найвыдатнейшымі беларускімі пісьменнікамі. 3 другога боку, юнак знаходзіўся пад уплывам польскае літаратуры, якая ў 70-х гадах значна адрознівалася ад беларускае ступенню творчае свабоды пісьменніка і перадусім ступенню паэтычнага наватарства. Калі ў беларускай літаратуры ўсё яшчэ існаваў абавязак маліцца на класікаў, абавязак браць з іх твораў прыклад і наследаваць іх паэтыку ды ідэалогію, дык у Польшчы гэтакага абавязку ўвогуле не было. Польскія пісьменнікі 70-х гадоў былі людзьмі параўнаўча свабоднымі ў сэнсе іх поўнай незалежнасці ад старых літаратурных узораў і прыкладаў. Незалежна ад ступені традыцыйнага мыслення з боку настаўнікаў беларускай і польскай літаратур у беларускім ліцэі ў Бельску-Падляшскім да ягоных вучняў сілаю рэчаў з прэсы радыё і тэлебачання даходзіла новая трактоўка мінуўшчыны і сучаснасці. Зразумела, што сярод гэтакіх вучняў знаходзіўся і Ю.Баена. Трэба яму аддаць гонар і сцвердзіць, што нягледзячы на магчымасць пайсці па шляху крайняга польскага мадэрнізму альбо па дарозе беларускага традыцыяналізму ці нават кансерватызму, ён выбраў трэці шлях, які пралёг паміж гэтымі крайнімі тэндэнцыямі. Прыхільнасць ДА трэцяга шляху праявілася і ў тым, што, выразна валодаючы паэтычным талентам, ён, закончыўшы ліцэй, не выбраў філалагічны факульгэт у адным з польскіх універсітэтаў, а накіраваўся вывучаць геаграфію ў Люблінскім універсітэце М.Кюры-Складоўскай.
Першыя вершы Ю.Баена напісаў у час свайго знаходжання ў Бельскім беларускім ліцэі.
А.Баршчэўскі. Творцы беларускага літаратурнага руху Польшчы 1958-1998 – Мінск, Тэхнапрынт, 2001* Abdsiralowitsch Ihnat, Der urewige Weg. Untersuchungen über eine weißruthenische Weltanschauung * Doderer Heimito von, Mučenije skuranych kapšukôv * Fleming Michael, Defying the swing to the Right? Historicizing the political orientations of the Belarusian minority in Poland * Heniush... Болей »
* Андраюк Серафім, З адчуваннем высокага неба * Баена Юрка, На гэтай зямлі * Бембель Алег, Сучасная беларуская культура і праваслаўная царква * Брыль Янка, Жнівень * В. Ш., Выспы лёсу абярог верасовы * Дайнека Леанід, Герадоцінкі. * Замкавец Уладзімір, Пясняр рэвалюцыйных... Болей »
* СТУДЭНЦКАЯ СТАРОНКА * Алейнік Лада, Погляд на жыццё з вышыні палёту (Проза Міхася Андрасюка) * Баена Юрый, ПАД ГЭТЫМ НЕБАМ. * Базылюк Марыля, ФІЯЛКАЙ МІЖ ТРАВЫ РОСНАЙ. * Брадзіхіна Ала, Рэверс і аверс жыцця * Дэмянюк Анна, Творчы шлях Тамары Саланевіч * Зьніч, СУТОНЬНЕ... Болей »