- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Штотыднёвая праграма на тэлеканале “Белсат”, героямі якой зьяўляюцца актуальныя сучасныя выканаўцы. Яны граюць ужывую ў студыі, а таксама абмяркоўваюць зь вядоўцам насутныя пытанні:
– праблема творчага самавыяўленьня - каналы прасоўваньня ўласнай творчасьці.
– зьмест, пасыл, роля музыкі ў вырашэньні грамадзкаважных праблем. Чым музыка можа быць карыснай грамадзтву?
– захаваньне культурнай спадчыны. Фольк-песьні, творы часоў ВКЛ, класіка, опера. Што можна зрабіць, каб пра гэта багацьцё дазналася як мага больш людзей?
Вядоўцы – Міра Шульц і Сяргей Будкін
Самы паважаны гурт беларускай электроннай сцэны вяртаецца ў музычную прастору праз восем гадоў маўчання – з новым альбомам ды яшчэ з опернай спявачкай на вакале. Музыкі пакажуць свае свежыя песні, у якіх адыходзяць ад свайго звыклага гучання, ды распавядуць, чым будуць завабліваць сённяшнюю аўдыторыю.... Болей »
Рэдакцыя «Belsat Music Live» наведала самыя адметныя беларускія фэсты гэтага лета, патусавалася на сцэне, у фан-зоне і за кулісамі, пагутарыла з зорнымі гасцямі ды гледачамі, каб найбольш поўна і яскрава перадаць беларускае музычнае жыццё. «Басовішча», «Viva Braslav», «Рок за баброў», «Mirum Festival»... Болей »
У 22-ім выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна дэбютуе праект «Mikita». Мікіта Ігнаценка з’ехаў з роднай Горадні ў Расею, дзе скончыў ГИТИС, узяў удзел у якасці актора ды музыкі ў мюзіклах і тэлешоу, але пастанавіў вярнуцца на Радзіму, каб рабіць «глыбокую электронную музыку» па-беларуску. Малады... Болей »
У студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» завітае этна-трыа «Троіца». Іван Кірчук, Юры Дзмітрыеў і Юры Паўлоўскі паразважаюць у размове з Міраю Шульц пра тое, каму патрэбная іхная творчасць, распавядуць пра крыніцы натхнення, патлумачаць, чаму іхныя дзеці не будуць працягваць іхнай... Болей »
Зміцер Вайцюшкевіч у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» спраўляе 16-годдзе свайго «WZ-orkiestra». У жывым сэце пачуем як прэм’еру, гэтак і песні, з якіх усё пачыналася. Чаму цяпер сонечнае рэгі гучыць, як смутны блюз? Чаму важна жыць тут і якою можа быць ідэальная Беларусь?... Болей »
На здымкі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» завітаў Юзары з жывым бэндам – нетыповы прадстаўнік беларускай поп-музыкі, які прайшоў выпрабаванне вялікімі конкурсамі, фестывалямі і тэлешоу ў Беларусі і за мяжой. Спявак распавядзе ў размове з Міраю Шульц, чаму вырашыў спяваць выключна... Болей »
У 18-м выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна гурт «Nizkiz» пакажа, што такое стадыённы гук. У размове з Мірай Шульц музыкі распавядуць, ці не надакучыла ім быць перфекцыяністамі і ці пакідаюць яны месца для нечаканасці ды імправізацыі, а таксама прыгадаюць дзяцінства ды раскажуць пра свае ўлюбёныя... Болей »
Госцем новага выдання «Belsat Music Live» меўся стаць гурт «Крамбамбуля», але за некалькі дзён да здымак Лявон Вольскі вырашыў узяць удзел са сваім сольным праектам Volski. Музыка сыграе даволі жорсткі музычны сэт, складзены з песень з альбомаў «Psychasamatyka» і «Hramadaznaūstva», а ў размове з Міраю... Болей »
Госці новага выдання «Belsat Music Live» – гурт, які стала шукае новыя ідэі ў прасоўванні ўласнае творчасці. Уладзімір Пугач у размове з Сяргеем Будкіным і Міраю Шульц распавядзе, ці мае бізнес-план заваявання музычнага рынку, чаму ў апошніх песнях адмовіўся ад камп’ютарнае лексікі, і наагул – як ратуецца... Болей »
Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – рок-гурт «Naka» на чале са спявачкаю і акторкаю Настаю Шпакоўскай. У размове з Міраю Шульц яна паразважае, ці можа музыка паўплываць на развязанне сацыяльных праблемаў, ацэніць 12-гадовы шлях сваёй каманды і патлумачыць, чаму «рускі рок» для яе... Болей »