- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сувораў спрачаецца з кожнай кнігай, з кожным артыкулам, з кожным фільмам, з кожнай дырэктывай НАТО, з кожнай здагадкай брытанскага ўрада, з кожным урадаўцам Пентагона, з кожным акадэмікам, з кожным камуністам і з кожным антыкамуністам, з кожным неакансерватыўным інтэлектуалам, з кожнай савецкай песняй... Болей »
Верасень шчодра сыпаў на Рубежаўскі вымал чырвонае i жоўтае лісце клёнаў, i стары дзед Вяхір, сапучы i кашляючы, з раніцы мёў палыновым венікам ужо пашчэрбленыя часам магутныя дубовыя дошкі. На аслізлым кляновым лісце мог паслізнуцца i зламаць нагу які важны замежны купец ca струга, а тады, як пазалетась... Болей »
Смага падарожжаў, якую я адчуваў у сваёй душы ад нараджэння і пачаў здавальняць ужо ў ранняй маладосці, ніколі не была для мяне данінай модзе. Ва ўсіх нас у той ці іншай ступені існуе жаданне пабачыць свет, які ўяўляецца нам цямніцай, бо мы не выбіралі яго сваім прыстанішчам, аднак я, мабыць, не змог... Болей »
Развітанне з Пецярбургам. – Падабенства паміж ноччу і развітаннем. – Плён ўяўлення. – Пецярбург у прыцемках. – Кантраст неба на ўсходзе і на захаде. – Начная Нява. – Чароўны фанар. – Выявы прыроды. – Мясцовасць дапамагае мне зразумець міфалогію народаў Поўначы. – Бог ва ўсім. – Баллада Кальрыджа. – Старэючы... Болей »
Мяне часта пытаюцца: чаму я даў такой сваёй працы мала прыдатную (згодна з іхным меркаваннем) назву «Хрыстос», калі сам жа я ўсюды давожу, што евангельскі Хрыстос, ператвараўшы ваду ў віно, ажыўляўшы памёршых, ад якіх «ужо смярдзела», і хадзіўшы па вадзе, як па сушы, – з’яўляецца праста, прадуктам уяўлення... Болей »
Гэтае даследаванне, якому я даў агульную назву «Хрыстос» (разумеючы гэтае слова не ў адным толькі евангельскім сэнсе, а згодна з яго грэцкім значэннем «прысьвечаны ў таямніцы акультных навук») было задумана мной яшчэ ў адзіноце Аляксееўскага равеліна і ў першыя гады зняволення ў Шлісельбургскім умацаванні... Болей »
Толькі яно адно для мяне з’яўляецца істотным, таму што здаецца пераканаўчым для незнаёмага з прадметам чытача. Але справа ў тым, што М. Н. Мікольскі паказвае неазнаёмленаму чытачу, гады валадарання «цароў ізраільскіх» грунтуючыся на нейкай блытанай кнізе, таму што нават у простым біблейскім тэксце і... Болей »
Пры перакладзе на нашу мову помнікаў чужога нам жыцця галоўная цяжкасць заключаецца ў тым, каб знайсьці такія словы, якія выклікалі б у чытача такія ж самыя ўяўленні, якія былі ў аўтара, некалі пісаўшага іх, а гэта часам вельмі цяжка. Возьмем напрыклад слова “лес” на розных мовах. У якута гэтае слова... Болей »
Сёння, генвара дванаццатага дня, року тысяча пяцьсот восемдзесят восьмага, пачала я, раба божая Ева Ваяраўна Касцевічуўна, запіс гэты. Можа, змілуецца нада мною пан Езус, i змагу я расказачь пра жыццё сваё, пра справы, якім была сведкаю, i пра шляхі чалавечыя, нязнаныя ім самім, але наканаваныя воляю... Болей »
Ў кожным навуковым даследаванні існуе патрэба адрозніваць асноўнае ад другараднага. У гэтай кнізе асноўным з'яўляюцца астранамічныя вылічэнні часу стварэння Апакаліпсіса. Новы метад вызначэння часу, прыкладзены да старой кнігі, прывёў, як гэта часта бывала ў навуцы, да нечаканага адкрыцця. І год, і дзень... Болей »