- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На пачатку мая ў Быхаў прымчаў на ўзмыленым кані ганец. Конь зваліўся ля самай брамы замкавай вежы, а коннік пераляцеў цераз яго галаву і, як мёртвы, расцягнуўся ў пылу. Гэты ледзь жывы чалавек прывёз мне загад майго гаспадара, пана Аляхно Кізгайлы. Я, Канрад Цхакен, павінен быў не марудзячы пакінуць... Болей »
Юрка Геніюш нарадзіўся 21 кастрычніка 1935 года ў мястэчку Зэльва Ваўкавыскага павета ў сям'і лекара. У той час беларускаму інтэлігенту не было прыстойнага месца ў Айчыне, бацькі Юркі эмігравалі ў Чэхаславакію, у Прагу. Там прамінула яго дзяцінства, у поўнай беларускасці, якой поўніўся эмігранцкі дом... Болей »
Пры арганізацыі партызанскага атрада мне было загадана камандзірам нашай брыгады Мікалаем Калістратавічам Вайцяхоўскім весці дзённік. Я тады з паперай дзяліцца думкамі і перажываннямі не ўмеў. Запісваў, бытта пад прымусам, неакуратна ды бессістэмна (часта заносіў на паперу звычайныя глупствы, а больш... Болей »
Палявыя гваздзікі пахлі ваніллю, як святочны пірог. Міхал Яноўскі ўздыхнуў, зрабіўшы такое адкрыццё, бо любіў хатнія пірагі, а ўжо два дні, як еў хлеб з халодным мясам і не ведаў, ці давядзецца яму яшчэ калі-небудзь пакаштаваць цудоўных праглаў і перапечак. Нават печка, дзе іх звычайна пяклі, больш не... Болей »
Ён бег з апошніх сіл, бо разумеў: яшчэ некалькі хвілін – і ўсё будзе скончана. Не было чым дыхаць. Навісала нізкае – як рукой дастаць – лілова-чорнае неба. I выцягнутыя туманныя языкі, валокны дыму імчалі насустрач, у апошні, здаецца, момант абгінаючы твар. А за градою, у бухце, смяротна, страшна, тужліва... Болей »
“Чорны замак Альшанскі” адзін з апошніх раманаў беларускага клясыка гістарычнай літаратуры. Уладзімер Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай... Болей »
Цяжка вызначыць, калі з’явілася назва Беларусі і беларускага народу. Ва ўсякім разе, гэтым імем наш народ звецца з вельмі даўняга часу; бязпрэчна і тое, што назва Беларусь з’явілася значна раней чым назвы Вялікая і Малая Русь. Гэта найменне з’явілася прыблізна тады, калі ў канчатковай форме пачынае складацца... Болей »
Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі... Болей »
Максім Багдановіч адным з першых між паэтаў нашаніўскай пары пачаў актыўна выкарыстоўваць паэтычныя пасланні. Адна з прычынаў гэтага – практычная неабходнасць: жыў надта далёка ад тагачасных цэнтраў Вільні і Менску. Сувязь трымаў праз пошту. Паэтам заставаўся ва ўсім і лісты пісаў вершам. Безумоўна... Болей »
У другім выпуску літаратурна-мастацкага альманаха “Апостраф” Вас чакаюць: Адвечная песня – апавяданні Віктара Казько; Скачок з парашутам – аповесць Міхася Зізюка; аповеды Уладзіміра Сцяпана, Юры Несцярэнкі і Давіда Шульмана; # вершы Уладзімера Арлова, Антаніны Хатэнкі, Валянціны Аксак. Змітра Вішнёва... Болей »