- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Адкрытасць і непасрэднасьць – адзін з прыёмаў, які прымушае чытача дачытаць (даслухаць) раман да канца. Разважаньні – аснова аповеду Андрэя Федарэнкі. У простых, часам хаатычных словах, сказах, радках маем матэрыялізаваныя думкі аўтара, якому ўдалося думку перанесьці на паперу. У кароткай анатацыі кнігі... Болей »
Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і – непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной... Болей »
Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і – непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной... Болей »
Аповесць Васіля Жуковіча «Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста» – твор складаны і спрэчны. Падсумаванне і пераасэнсаванне жыцця і досведу. Аповесць сустрэла чытача, калі пісменнік перакрочыў мяжу ў 75 год. Тут пераплецены рэфлексіі Другой Сусветнае Вайны, рэпрэсій савецкіх часоў, вясковага... Болей »
                                                                50zł
                                    Беларус, журналіст „Радыё Свабода” Алег Грузьдзіловіч нарадзіўся ў Маладэчне ў 1958 годзе, школу закончыў у Берасьці, навучаўся на журналіста ва ўнівэрсытэце ў Менску, дзе і працаваў у розных мэдыя, пакуль у сьнежні 2021 году ня быў арыштаваны за тое, што асьвятляў пратэсты. Не прызнаў віны і быў асуджаны... Болей »
Аповесьць «Пуціна» Барыса Пятровіча – гэта захапляльнае падарожжа студэнта-журналіста на экзатычныя для беларусаў (і еўрапейцаў увогуле) Сахалін ды Курылы ў васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя. Плынь сьвядомасьці, паводле якой аповесьць напісана адным сказам і без асноўнага знаку прыпынку - кропкі... Болей »
Аповесць пісалася амаль праз трыццаць гадоў пасля той памятнай паездкі праз увесь СССР з Усходу на Захад. Вядома, за гэты час адбыліся вялізарныя перамены ў нашым жыцці, не стала той вялікай краіны, з’явіліся новыя тэхналогіі і, каб пабачыць Далёкі Усход і тыя гарады, якія наведалі падарожнікі, цяпер... Болей »
Трыпціх "Стах", напісаны ў 90-я гады, чытаецца, як быццам быў напісаны зусім нядаўна. Вось толькі тэмы, што хвалявалі ў 90-я толькі невялікую частку беларускага грамадства, зараз закранулі большасць беларусаў. Адвечныя беларускія пытанні пададзеныя пісьменнікам у яркай форме калейдаскопа падзей, якія... Болей »
Бываюць кнігі, агучванне якіх даецца мне цяжка - гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org - З напругай я пераадольваю кожную старонку, збегі зычных муляюць, манатоннасць сюжэта спрабуе закрасціся ў голас, які міжволі страчвае фарбы ды інтанацыі... "Сутарэнні Ромула" - поўная... Болей »
Кніга «Сцебуракаў лёс» — летапіс роду праз прызму ўспамінаў і гісторыі паўсядзённасці. Асноўная ўвага нададзеная падзеям другой паловы ХІХ — сярэдзіны XX стагоддзя. Выданне прадстаўляе сабой спалучэнне мастацкай літаратуры і гістарычнага даследавання, утрымлівае цікавыя архіўныя і фотаматэрыялы. У кнізе... Болей »