- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецкі дом "Беларуская навука" (былое выдавецтва "Навука і тэхніка") выдае навуковыя працы вучоных акадэміі, а таксама даследчыкаў з іншых навуковых арганізацый і вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі. Спецыялізуецца на выпуску навуковай літаратуры па гісторыі, філасофіі, сыцыялогіі, мове, літаратуры, мастацтву, медыцыне, фізіцы, геалогіі, тэхніцы, хіміі. Выдае таксама навукова-папулярную і даведачную літаратуру, навуковыя часопісы. У прыватнасці, "Беларуская навука" выдае галоўныя часопісы акадэміі Доклады Национальной академии наук Беларуси и Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У кнізе аналізуюцца часта сустракаемыя ў беларускай дэманалогіі персанажы: ведзьма, Баба-Яга, нячысцік (чорт). Падкрэсліваецца, што дэманалагічны рад нашай міфалогіі з’яўляецца адным з самых багатых у свеце. Прыводзяцца шматлікія прыклады, зафіксаваныя фалькларыстамі, этнографамі, міфолагамі падчас фальклорных... Болей »
У томе разглядаюцца перадумовы і станаўленне філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў канцы XV – сярэдзіне XVI ст. Аналізуецца сацыякультурная сітуацыя і ідэалагічны кантэкст засваення і развіцця ідэй еўрапейскага Рэнесансу з пункту погляду міжкультурнага і міжцывілізацыйнага дыялога. Асаблівая... Болей »
Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў... Болей »
«Путетворение» — слово Симеона Полоцкого. Творить путь — значит строить дорогу от человека к человеку, от человека к Богу, но это также значит создавать реальные пути на земле для транспортных сообщений. Книга рассказывает об истории и культуре белорусских дорог от «пути из варяг в греки» до современных... Болей »
Першы том шасцітомнага выдання «Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» прысвечаны разгляду асноўных этапаў айчыннай інтэлектуальнай гісторыі ў эпоху Сярэднявечча. Вялікая ўвага надаецца пытанням метадалогіі гісторыка-філасофскіх даследаванняў, узнаўляюцца базавыя фрагменты прадфіласофскага... Болей »
Прапануемая чытачу 70-я кніга Метрыкі Вялікага княства Літоўскага - важная крыніца для даследа-вання заканадаўчай дзейнасці вярхоўнай улады, гаспадаркі, сацыяльных, палітычных, царкоўна-рэлігій-ных працэсаў і гістарычнай геаграфіі па гісторыі Беларусі, Літвы і некаторых зямель Украіны і Польшчы ХУІ-ХУІІІ... Болей »
Манаграфія мае гістарыяграфічны характар і прысвечана аналізу дасягненняў польскай этналогіі XІX — першай паловы XX ст. у галіне вывучэння народнай матэрыяльнай культуры беларусаў. У працы ўпершыню вызначаны асноўныя перыяды гэтага працэсу, выяўлены характэрныя рысы і асаблівасці розных школ і кірункаў... Болей »
Кніга Анатоля Бутэвіча – займальны аповед найперш пра славуты на ўсё Вялікае княства Літоўскае Крэўскі замак. Але не толькі. Бо магутных, прыгожых і архітэктурна выразных замкаў і палацаў на беларускай зямлі было шмат. Не ўсе іх пашкадаваў час і людзі. Ды нават руіны сведчаць пра будаўнічыя здольнасці... Болей »
Книга дает представление о композиционных особенностях пространственной организации Гродно на основных этапах его развития - от планировочной сч руктуры ряннефсодалыюго горела XI 1-Х 111 ни. ло системной застройки исторически сложившегося горела XX в. IлуГяжое проникновение и художественную суть историческо;... Болей »
Кніга Метрыкі Вялікага княства Літоўскага № 560 (альбо Кніга перапісаў № 3) прысвечана дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы паміж ВКЛ і Лівоніяй у 1542 г. Апроч таго, значную частку кнігі скадаюць матэрыялы пра лакальныя канфлікты на гэтай мяжы ў першай палове XVI ст. Кніга Метрыкі № 560 утрымлівае важныя звесткі... Болей »