be

Біяграфіі

Вяртанне-2
pdf

Вяртанне-2

Артыкулы, дакументы і архіўныя матэрыялы па праблемах пошукаў і вяртання нацыянальных каштоўнасцей, якія находзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь

Матэрыялы зборніка прысвечаны праблемам вяртання нацыянальных культурных каштоўнасцей у кантэкст куль'туры Беларусі, а ў выпадках наяўнасці юрыдычных падстаў (згодна з міжнародным правам) — фізічнага вяртання ў Беларусь каштоўнасцей, якія ў розныя часы былі вывезены за яе межы. Большасць дакументаў друкуецца... Болей »

Вяртанне-3
pdf

Вяртанне-3

Зборнік артыкулаў і дакументаў

Матэрыялы зборніка прысвечаны праблемам вяртання нацыянальных культурных каштоўнасцей у кантэкст культуры Беларусі, а ў выпадках наяўнасці юрыдычных падстаў (згодна з міжнародным правам) — фізічнага вяртання ў Беларусь каштоўнасцей, якія ў розныя часы былі вывезены за яе межы. У зборніку прадстаўлены... Болей »

Жыццёвы меланж
pdf

Жыццёвы меланж

Публіцыстычныя артыкулы, лірычныя замалёўкі, мініяцюры, эсэ
Гарэцкі Радзім

Акадэмік Радзім Гарэцкі прапаноўвае для шырокага кола чытачоў напісаную за апошнія дваццаць гадоў публіцыстыку і розныя жанры лірычнай прозы, якія сумесна складаюць своеасаблівую змяшаную жанравую форму — “жыццёвы меланж”. Гэтыя творы ўзніклі ў выніку думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у... Болей »

Апантаны Бацькаўшчынай. Жыццёвы меланж-2
pdf

Апантаны Бацькаўшчынай. Жыццёвы меланж-2

Публіцыстычныя артыкулы, лірычныя замалёўкі, мініяцюры, эсэ
Гарэцкі Радзім

Акадэмік Радзім Гарэцкі, вучоны ў галіне навук аб Зямлі і грамадскі дзеяч, аўтар кнігі «Жыццёвы меланж» (2013), прапануе яе працяг, напісаны ў апошнія шэсць гадоў у той жа сваеасаблівай жанравай форме. Гэтыя творы — падсумаванне думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у нашай краіне і свеце, юбілеяў... Болей »

Непрыдуманыя партрэты
pdf

Непрыдуманыя партрэты

Мастакі і літаратары, народныя майстры i дойлiды Берасцейшчыны
Валасюк Лявон

У новай кнізе Лявона Валасюка чытач пазнаёміцца з літаратурнымі творчымі партрэтамі вядомых не толькі на Берасцейшчыне, але і далёка за яе межамі мастакоў, пісьменнікаў, дойлідаў і народных майстроў. Пра ўсіх іх – сваіх настаўнікаў, калег па працы, знаёмых ці блізкіх сяброў – аўтар, сам літаратар і мастак... Болей »

Мір
pdf

Мір

гiсторыя мястэчка, што расказалi яго жыхары
Раманава Ірына, Махоўская Ірына

Кніга “Мір: гісторыя мястэчка, што расказалі яго жыхары” – гэта гісторыя населенага пункта, прадстаўленая праз погляд яго жыхароў. Унікальнасць Міра ў якасці аб’екта вывучэння вызначылі некалькі момантаў. Першае – гэта наяўнасць цудоўнага гатычнага замка XVI ст., у якім да самага прыходу савецкай улады... Болей »

(Не)расстраляныя
epub

(Не)расстраляныя


Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных лю­дзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча. Але іх перапынілі на паўслове.... Болей »

І немагчымае зрабі!

І немагчымае зрабі!

Успаміны пра падзеі 1968 года. Памяці Алеся Разанава

На пачатку кастрычніка 1968 года група студэнтаў на чале з Алесем Разанавым выступіла з патрабаваннем, каб на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўсе прадметы выкладаліся на беларускай мове. За кароткі час, усяго за паўдня, пад петыцыяй падпісаліся некалькі... Болей »

Літоўцы ля мора Лапцевых

Літоўцы ля мора Лапцевых

Старонкі дзённіка
Грынкявічутэ Даля

У гэту кнігу ўвайшлі ўспаміны, запісаныя ў розныя гады Даляй Грынкявічутэ — 14-гадовай дзяўчынкай, высланай у чэрвені 1941 года разам з сям’ёй далёка за палярны круг, на голую выспу ў вусці ракі Лены. Палярная зіма без дроў і амаль што без ежы, уцёкі з месца ссылкі без дакументаў і з хворай маці ў Літву... Болей »

Słova na vietrovi

Słova na vietrovi


Maksymiuk Halina

Narodziny i śmierć, młodość i starość, miłość i nienawiść, gwałt i zemsta, tęsknota za lepszym losem i zwątpienie w obliczu nieustępliwego fatum są wiodącymi motywami opowiadań zebranych w tym tomie. Książka „Słova na vietrovi” jest przede wszystkim, choć nie wyłącznie, galerią wyrazistych kobiecych... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org