- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алена Валер'еўна Брава нарадзілася 18 жніўня 1966 года ў горадзе Барысаве Менскай вобласці ў сям'і службоўцаў. Скончыла з залатым медалём спецыялізаваную школу з ангельскім ухілам, затым факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля нядоўгага перыяду працы ў раённай газеце Барысава з'ехала з мужам і дачкой на Кубу. Пасля вяртання з 1990 года жыве ў Барысаве і працуе намеснікам галоўнага рэдактара ў раённай газеце "Адзiнства".
Літаратурная вядомасць прыйшла да Алены Брава адразу ж пасля першых публікацый яе твораў у "тоўстых" літаратурных часопісах - чытачы і крытыкі звярнулі ўвагу на новае імя ў беларускай літаратуры. Проза Алены Брава адрозніваецца падкрэсленым інтэлектуалізмам, пранікненнем у найглыбейшыя закамаркі чалавечай душы.
Пісаць Алена пачала яшчэ ў школе - зразумела, вершы; да паэзіі вярталася і ў больш спелыя гады, вынікам чаго стаў паэтычны зборнік "На глыбіні каранёў", выдадзены ў 2002 годзе. Пасля таго, як аддала даніну захапленню вершатворчасцю, пераключылася на прозу.
Як празаік Алена публікавалася ва ўсіх вядучых літаратурных часопісах Беларусі, удзельнічала ў калектыўных зборніках "Апавяданне - 2005", "І зоркі над Бярэзінай - ракой". Першая яе кніга "Каменданцкі час для ластавак", якая выйшла ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" у 2004 годзе ў серыі "Дэбют", была ганараваная літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес".
Зараз выдавецтва "Мастацкая літаратура" рыхтуе да друку новую кнігу прозы на беларускай мове "Менада яе сатыры".
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

БАРАВІК Максім, «Разам мы — святло й агонь зямлі…» Вершы БРАВА Алена, Рай даўно перанаселены. Аповесць Васючэнка Пятро, Трэці семестр Вэй Ван, Кітайская класічная паэзія Гальпяровіч Навум, Кітайскі дзённік, або Падарожжа ў Паднябесную ГОЛУБ Андрэй, Хірург. Апавяданне Грышчук... Болей »
АЎСЯННІКАВА Тамара, Абнадзееныя дні АЎЧЫННІКАВА Ганна, Абдымкі лёсу. Вершы Баравікова Раіса, Часопіс «Маладосць» застаецца сучасным БРАВА Алена, Дараванне. Аповесць ВОЙЛАКАВА Ала, За светлай смугой. Вершы ГРЫБАЙЛА Вячаслаў, Споведзь тэатру! ГУШТЫН Дар’я, Музыка фарміруе... Болей »
“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск.... Болей »