- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рычард Бялячыц
Нарадзіўся 16 верасня 1953 года ў вёсцы Стаўбуры на Астравеччыне. Ад маёй вёсачкі засталіся дзве хаты і вялікія здзічэлыя сады, а чыстая і прыгожая рака Вілія стала атамнай.
У Варнянскай сярэдняй школе быў вучнем Валянціны Коўтун, затым студэнтам літаратурна-музычнага аддзялення Мінскага педінстытута імя Максіма Танка. Усё жыццё – у школе: і тая палова жыцця, што прайшла ў Астравецкім краі, і другая на Шчучыншчыне. Крыху працаваў у рэдакцыях раёнак.
Стала друкавацца пачаў у сярэдзіне васьмідзясятых. Чвэрць стагоддзя школьнага дырэктарства не надта спрыяла занятку прыгожым пісьменствам. Выдаў у Мінску і Гродне дзясятак паэтычных зборнікаў і некалькі кніг прозы.
Рычард Бялячыц - нарадзіўся 16 верасня 1953 года ў вёсцы Стаўбуры на Астравеччыне. Ад маёй вёсачкі засталіся дзве хаты і вялікія здзічэлыя сады, а чыстая і прыгожая рака Вілія стала атамнай. У Варнянскай сярэдняй школе быў вучнем Валянціны Коўтун, затым студэнтам літаратурна-музычнага аддзялення Мінскага... Болей »