- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Васіль Быкаў (1924-2003) Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.
Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка раньніх апавяданьняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасьць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменьніка ў ачарненьні савецкага ладу.
У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званьне Народнага пісьменьніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесьць "Знак бяды".
Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.
З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.
Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесьці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".
Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы XX стагодзьдзя.
Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменьніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэньне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.
Гэга першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Мёртвым не баліць»... Болей »
Недавно ушедший от нас Василь Быков неутомимо, подобно пахарю, пласт за пластом "распахивал" своими повестями "целину" военной темы - вот кем был и остается он для читателей. Да, именно распахивал, ибо в основе характера каждого из персонажей писателя - глубинное проникновение в психологию человека.... Болей »
Общей для всех героев военных произведений Василя Быкова (1924-2003) является ситуация выбора, в которой оказываются персонажи его книг - между героической смертью и позорной жизнью предателя. В повести "Сотников" Быков исследует взаимосвязь людей и обстоятельств, проблему самоопределения человека на... Болей »
Яхім Памазок — ветэран BAB i калгасны качагар па сумяшчальніцтве. Ягоная жонка Кацярына доўга рабіла ў калгасе даяркай, зарабіла паўкілё металёвых узнагародаў на грудзі i звалася майстрам машыннага даеньня. Яхім, што прынёс з вайны ўсяго адзін ордэн, вядома ж, зайздросьціў жонцы i хацеў, каб яго звалі... Болей »
«Выбраныя творы» класіка сусветнай літаратуры, народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924—2003) склалі аповесці «Трэцяя ракета», «Знак бяды», «Аблава», а таксама апавяданні, прыпавесці, публіцыстычныя выступленні і ўспаміны. Дваццаць восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Гэта кніга - успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў яго багатага падзеямі жыцця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменнік распавядае пра найболын яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадска-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся... Болей »
Найбольш яскравым прыкладам твораў апошніх гадоў В. Быкава з’яўляецца аповесць “Ваўчыная яма”. Адзінота і трагізм чалавечага існавання, дарэмныя імкненні іх пераадолець, сэнсастрата – галоўныя прыкметы дадзенага твора, якія прымушаюць па-новаму асэнсоўваць беларускую літаратуру і адлюстраваную ў ёй рэчаіснасць.... Болей »
Выбраўшыся са змрочных, воглых на ранку лесавых нетраў, дзе яны праблукалі палову начы, Гусакоў апынуўся на краі жытняга поля і аж уздыхнуў з палёгкай – тут хоць стала відаць. Наперадзе, над прысмужанай сцяной суседняга лесу, паўзло ўгару зырка-агнянае кола летняга сонца. Промняў ад яго яшчэ не было... Болей »
Новы твор народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава - этап нашага духоўнага дарослення, нацыянальнага самаўсведомлення, маральнага самаўдасканалення. Сваёй творчасцю Быкаў чарговы раз ратуе нас ад сённяшняга прыніжэння і ганьбы, у якой мы сядзім, як у ваўчынай яме.... Болей »
У першую кнігу серы i «Народная бібліятэка» увайшлі дзве аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, адна з якіх - аповесць «Балота» — новы твор аўтара. Тэма Другой Сусветнай вайны i сёння адна з галоўных у творчасці В.Быкава. Але ў ваеннай тэме твораў Быкава - яго вострае пачуццё сучаснасці... Болей »