- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук. Закончыў юрыдычны факультэт ГрДУ, магістр культуралогіі (Варшаўскі ўніверсітэт, Польшча), дактарант універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані.
Працаваў выкладчыкам у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, у верасні 2012 года звольнены з фармулёўкай «за парушэнне працоўнай дысцыпліны». Паводле некаторых меркаванняў, на праўдзе звольнены за ўдзел у напісанні кнігі «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада», у красавіку 2013 года пачаўся збор подпісаў супраць звальнення выкладчыка па палітычных матывах.
Тэма навуковых інтарэсаў: беларускі нацыянальны рух, польска-савецкая вайна, гісторыя Гродна. Займаецца распрацоўкай эфектыўных спосабаў пашырэння культуры гістарычнай памяці ў беларускім грамадстве. Мае шматгадовы досвед працы ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродна. Рэдактар і адзін з аўтараў энцыклапедычнага даведніка «Біяграфіі гарадзенскіх вуліц: Ад Фартоў да Каложы» (Гродна, 2012), у якім сістаматызавана інфарамацыя пра гісторыю, архітэктурныя асаблівасці і сучасны стан захоўвання больш чым 600 аб'ектаў. Аўтар падручніка «Гродназнаўства» (Гродна, 2012) і біяграфічных слоўнікаў «Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Гродна» (2001) ды «Памяць пра Гродна» (2015).
Адмовіўся ад прэміі Ядкоўскага (2012).
Крыніца: be.wikipedia.org
Нумар прысьвечаны падзеям верасьня 1939 году. У выпуску асьвятляюцца такія тэмы, як мэмарыяльныя практыкі і месцы памяці беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў у міжваеннай Польшчы (1920-я —1939 гг.), савецка-польская мяжа ў калектыўнай памяці мясцовага насельніцтва, беларускае школьніцтва ў міжваеннай... Болей »
Нумар прысьвечаны Беларускай Народнай Рэспубліцы. У ім друкуецца манаграфія Ўладзімера Сакалоўскага "Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919-1925)", заснаваная на шматагадовых пошуках аўтара ў нямецкіх і беларускіх архівах. Таксама ў выпуску: "Праект сакрэтнага пагадненьня 1923 г. паміж Літоўскай Рэспублікай... Болей »
Асноўная публікацыя нумару -- манаграфія амэрыканскага палітоляга Майкла Урбана "Альгебра савецкай улады. Цыркуляцыя эліт у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы (1966—1986)". Таксама ў нумары: дасьледаваньне Андрэя Вашкевіча і Андрэя Чарнякевіча "25 сакавіка: вытокі нацыянальнага сьвята", палемічны... Болей »
* Гагуа Руслан, Лісты Ягайлы і ананімная «Хроніка канфлікту» як крыніцы па даследаванню Грунвальдскай бітвы * Гарматны Віталь, Ліквідацыя сялянскіх сервітутаў у Палескім ваяводстве ІІ Рэчы Паспалітай * Карнялюк Віталь, Калабарацыя ў Беларусі: эпізод першай сусветнай вайны * Коваль Вольга... Болей »
* Дакумент: Тэрытарыяльная ці нацыянальная? / Дыскусія аб Грамадзе на ІІІ канферэнцыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (А.Пашкевіч) / Васіль Рагуля і Фабіян Ярэміч у абароне Грамады. 1927 г. (А.Смалянчук)/ Вячаслаў Адамовіч (малодшы) і лёс “Брацтва рускай праўды” (А.Ільін, А.Смалянчук) / “Нацыянальны... Болей »
У гэтым нумары: аналіз прэзыдэнцкай кампаніі 2006 (Нярус Пракявічус "Перадвыбарныя памылкі апазыцыі", Эндру Ўілсан "Шанцы «адзінага» на выбарах-2006"). Друкуюцца рэзанансныя тэксты: "Карані і мэтады постсавецкай віртуальнасьці" Віталя Сіліцкага і “Арыенталізм”, альбо некалькі заўваг пра “казус Беларусь”... Болей »
У гэтым нумары: рэцэнзія Віталя Сіліцкага на кнігу Аляксандра Фядуты "Лукашенко. Политическая биография" пад назвай "Недапісаная гісторыя, неканчатковы дыягназ", аналітыка Нярус Пракявічуса "Дыскурс прапаганды газэты «Советская Белоруссия»", агляд Андрэя Казакевіча "Суперновая сучаснасць: Рэклама сістэмы... Болей »
Гродзенскія гісторыкі: Уладзімір Хільмановіч і Таццяна Касатая жывуць азіраючыся. У гэтым і ёсць іх рамяство – ісці наперад, здзіўляючы сучаснікаў празрыстасцю аналогіяў ды падабенствам жыццёвых калізій. А яшчэ гісторык прадстаўляе рэдкую магчымасць затрымаць час, ствараючы ілюзію прысутнасці ў глыбіні... Болей »
"Імёны Гародні" - штотыднёвая пеарадача Беларускага Радыё Рацыя. Распавядае пра постаці беларускай гісторыі зьвязаныя з Гародняй. Гучыць у эфіры па серадах у 10:40 / 12:40, паўтараецца: па чацвяргах у 11:40 / 13:40, суботах у 13:30 / 15:30.... Болей »
Гродзенскія гісторыкі: Уладзімір Хільмановіч, Андрэй Чарнякевіч і Таццяна Касатая жывуць азіраючыся. У гэтым і ёсць іх рамяство – ісці наперад, здзіўляючы сучаснікаў празрыстасцю аналогіяў ды падабенствам жыццёвых калізій. Аўтары цыклу зварочваюцца да гісторыі згадваючы асобныя постаці мінулага, якія... Болей »