- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ціхан Чарнякевіч нарадзіўся ў 1986 годзе ў Пінску. З 2003 года вучыўся на беларускага філолага і журналіста ў БДПУ, там жа, пры кафедры беларускай літаратуры, скончыў магістратуру і аспірантуру. Крытык, гісторык літаратуры. У 2008-2011 працаваў спецкарэспандэнтам, рэдактарам аддзела прозы і паэзіі, рэдактарам аддзела крытыкі штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва", у 2011-2015 гг. загадваў аддзелам крытыкі ў часопісе "Маладосць". З 2015 г. працуе ў прэс-службе Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар крытыка-біяграфічнага нарыса "Вандроўнік: кніга пра Уладзіміра Някляева" (Мінск: Лімарыус, 2016). Укладальнік і каментатар зборніка архіўных і літаратуразнаўчых матэрыялаў "Максім Багдановіч: вядомы і невядомы" (Мінск: РВУ "Літаратура і мастацтва", 2011), рэдактар (разам з Н. Гардзіенкай) і каментатар кнігі Юркі Віцьбіча "Лшоно Габоо Бійрушалайм" (Мінск: Кнігазбор, 2011), укладальнік (з Лявонам Юрэвічам) і каментатар кнігі Лявона Савёнка „Творы“ (Мінск: Лімарыус, 2012), каментатар (разам з А. і Н. Гардзіенкамі, Л. Юрэвічам) успамінаў Яўхіма Кіпеля "Эпізоды" (Мінск: Лімарыус, 2013).
Супрацоўнічае з "Радыё Свабода", часопісам "Дзеяслоў", штомесячнікам "Літаратурная Беларусь", кампаніяй "Будзьма беларусамі!" і інш. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.
«Музыку я пачала пісаць значна раней, чым вершы. Музычнасць радкоў, іх рытміка — гэта тое, без чаго я не бачу для сябе паэзіі. У мяне зараз рыхтуецца кніга, у якую я збіраюся ўключыць і свае малюнкі (я яшчэ і малюю ад няма чаго рабіць!), а наогул мяне вельмі цікавіць само прызначэнне паэта і яго сутнасць…... Болей »
Лёшка прачнуўся рана, за акном — шэрая студзеньская раніца. Мабыць, холадна на вуліцы, бо на вокнах прыгожыя карункавыя малюнкі. Яны вельмі падабаюцца хлопчыку, часам ён бачыць у іх штосьці сваё, запаветнае. Аднойчы сярод марозных роспісаў убачыў шчанюка, жывога, таўстапузага, як у Віталькі, які жыў... Болей »
Па-першае, гэта быў цікавы час! Тады піянерская і камсамольская арганізацыі ладзілі шмат мерапрыемстваў, дзякуючы якім можна было праявіць як свае грамадскія, так і творчыя якасці. Вось, да прыкладу, я, калі вучыўся ў 28-й Мінскай школе, кіраваў выданнем насценгазеты. Я меў гэта за гонар, бо мог расказваць... Болей »
Іван Данілавіч Сіпакоў – паэт, празаік, перакладчык. Нарадзіўся 15 студзеня 1936 г. у вёсцы Зубрэвічы Аршанскага раёна. Аўтар кніг паэзіі “Сонечны дождж” (1960), “Лірычны вырай” (1965), “Дзень” (1968), “З вясны ў лета” (1972), “Веча славянскіх балад” (1973), “У поўдзень, да вады” (1976), “Вочы ў вочы”... Болей »
Паэзія * Рыгор Барадулін. Анёл спагады. Вершы * Андрэй Хадановіч. Урокі гісторыі. Вершы * Алесь Аркуш. Ля Дзвіны у высокіх травах. Вершы * Віктар Ярац. Зямныя эцюды. Вершы * Макс Шчур. Невідочная бібліятэка. Вершы * Уладзімір Папковіч. Самота. Вершы * * Проза * Славамір Адамовіч. Цана Еўропы, альбо... Болей »
“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999)... Болей »
Дзесяты сёлетні нумар часопіса ARCHE, цалкам прысвечаны літаратуры. У ім друкуецца вялікая дыскусія «Драпежныя вавёркі беларускага лесу», беларускі пераклад знакамітага твора Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса», новыя творы айчынных і замежных пісьменнікаў. Звяртаю ўвагу на публікаваны... Болей »
Гэты нумар цалкам прысьвечаны сучаснай чэскай літаратуры і гуманістыцы . У выпуску: коміксы, апавяданьні, вершы, паліталягічныя і сацыялягічныя трактаты, мэдыйная апалітыка і нарысы пра архітэктуру. Сярод аўтараў нумара – Яраслаў Рудзіш, Пэтра Гулава, Уласьціміл Станек, Бара Грэгарава, Марыя Шцястна... Болей »
ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - паэтка і даследчыца Ірына Багдановіч.... Болей »
ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Наталка Харытанюк. ... Болей »