be

Чарняўскі Мікалай

Чарняўскі Мікалай

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966). Адначасова працаваў рэдактарам Беларускага радыё. У 1966—1988 гг. — літсупрацоўнік, старшы рэдактар аддзела, адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1989 г. — літаратурны рэдактар часопіса «Вясёлка».

Дэбютаваў вершам у 1958 г. у газеце «Піянер Беларусі». Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Дзе лета канчаецца» (1963), «Апошні бой» (1967), «Сонца ў хованкі гуляе» (1970), «Кліча горн» (1974), «Адрас наш — дзіцячы сад» (1975), «Парад» (1976), «Залатая ніва» (1977), «Дзе пяцёркі прадаюцца?» (1978), «Я збіраюся на БАМ» (1979), «Хто сябруе з добрым днём?» (1981), «Звініць званок…» (1982), «Зоркі-зорачкі» (1984), «Навечна з сонцам» (1986), «Аб чым пяе крынічка» (1989), а таксама аповесці «Бегунок пачынае думаць» (1965) і «Акадэмія … на колах, альбо За вясёлкай наўздагон» (1990).

Выдаў зборнікі паэзіі «Чалавечнасць» (1971), «Трывога» (1988) і сатыры і гумару «Казёл-моднік» (1978), «І не косяць, і не жнуць…» (1982), «Камар на матацыкле» (1985), «Нашто бабе агарод?» (1989).

Крыница: be.wikipedia.org

Чарняўскі Мікалай. Выданьні

Полымя 4 (1038) 2016
pdf

Полымя 4 (1038) 2016

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Мятліцкі Мікалай Міхайлавіч нарадзіўся 20 сакавіка 1954 года ў вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1977) працаваў карэспандэнтам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1983 года — рэдактар... Болей »

Маладосць 11 (732) 2014
pdf

Маладосць 11 (732) 2014

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Аўтар кнігі, складзенай з гістарычных аповесцей «Друеўскі ваўкалак», «Спіраль гісторыі» і «Праклён мітрапаліта Феафіла» (апошняя дала назву выданню) – празаік з Браслаўшчыны Уладзімір Мажылоўскі. Яго дэбют на старонках часопіса «Маладосць» адбыўся два гады таму і быў адзначаны цікавасцю чытачоў. Не дзіўна:... Болей »

Полымя 7 (1005) 2013
pdf

Полымя 7 (1005) 2013

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

За невялікім, амаль квадратным, акенцам колішняй бацькоўскай хаткі — глыбокая восень. Ужо даўно няма шматпакутных ні бацькі, ні маці, а восень, як ёй належыць, прыходзіць спраўна, штогод, у свой вызначаны час. Надараецца, праўда, рэдка, восень сухая, з сонечнымі лагоднымі днямі, але найчасцей вось такая... Болей »

Вожык 4 (1495) 2013
pdf

Вожык 4 (1495) 2013

Часопіс сатыры і гумару

Дрэнна, калі ў працоўным калектыве ўзнікаюць службовыя звадкі, калі адзін начальнік на месца другога меціць. Калі, напрыклад, галоўны інжынер падседжвае дырэктара і вельмі старанна падкопвае пад яго. І, вядома, не рыдлёўкай. Ды не проста падкопвае, а нават закапаць не супраць. Ці намеснік галоўнага бухгалтара... Болей »

Вожык 2 (1493) 2013
pdf

Вожык 2 (1493) 2013

Часопіс сатыры і гумару

Ёсць адна чарадзейная казка пра дрэвы, на якіх расло рознае адзенне. А на яве падобныя цуды адбываліся на брэсцкіх прыгранічных дарогах. Спачатку міліцыянеры і пагранічнікі спынілі «Таёту», у якой знаходзілася шмат упаковак з дарагім італьянскім жаночым адзеннем і абуткам. Паходжанне гэтага нелегальнага... Болей »

Маладосць 1 (710) 2013
pdf

Маладосць 1 (710) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

За мiнулыя 20 гадоў вонкавы бок жыцця змянiўся кардынальна. Мы забылiся на дэфiцыт рэчаў, атрымалi магчымасць дакрануцца да сусветнага досведу ў сферы культуры, навукi, найноўшых техналогiй, сталi вальнейшымi ў сваiх жаданнях i праяўленнях. Але цi азначае гэта, што новая форма iстотна змянiла ўнутраны... Болей »

Вожык 1 (1492) 2013
pdf

Вожык 1 (1492) 2013

Часопіс сатыры і гумару

Мой начальнік малады, але вельмі жорсткі, як ён кажа, патрабавальны. На кожнай планёрцы, нарадзе, — а гэта два-тры разы на тыдзень, — ён усё патрабуе і патрабуе. «Павысіць, узняць, дабіцца, зэканоміць, даручыць, пракантраляваць…» Якая багатая бюракратычная мова! У гэтым сэнсе мой начальнік вельмі красамоўны.... Болей »

Полымя 1 (999) 2013
pdf

Полымя 1 (999) 2013

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Пад берагам плюскала вада, цёмная і таямнічая. Далей па цячэнні ракі была кладка, аднак па ёй не пайшлі — адолелі Лосьну па мелкаводдзі, якраз у тым месцы, дзе ў яе ўпадала Пліса. Доўга плёхаліся ў вадзе. На бераг усцягнуліся мокрыя вышэй пояса, а потым зноў трапілі на нейкую балацявіну. Гэта было старое... Болей »

Полымя 7 (993) 2012
pdf

Полымя 7 (993) 2012

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

З кітайскай паэзіі эпохі Сун. Лю Юн. Оуян Сю. Ван Аньшы. Су Шы. Хуан Цінцзянь. Чжау Баньянь. Лі Цынчжао. Чэнь Юйі. Вершы. Пераклад з кітайскай Міколы Мятліцкага У ВЯНОК ЯНКУ КУПАЛУ. Новыя вершы беларускіх паэтаў БЕРАСНЁЎСКІ Уладзімір, "На крылах неабсяжнага шчасця…" ГЛАДКОВА Ганна, Жыццё... Болей »

Полымя 1 (987) 2012
pdf

Полымя 1 (987) 2012

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Першая Беларуская АЭС. Школьныя далягляды. Пераклад з рускай Ірыны Качатковай ВАСІЛЕЎСКАЯ Галіна, Па сваіх законах. Быль ЗАРЭЦКАЯ Юлія, А грэх жыве… Апавяданне ІКОННІКАВА Людміла, Хрысціянскія матывы ў творчасці Георгія Марчука КЕНЬКА Міхась, Пра Семяжона-перакладчыка ЛАЗОЎСКІ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org