be

Дашкевіч Алег

Дашкевіч Алег

Рэжысёр дакументальных фільмаў, нарысаў, рэпартажаў. Нарадзіўся ў Менску.

У 1989 годзе скончыў Беларускі інстытут фізкультуры.

З 1990 года – інструктар-кансультант Галоўнай рэдакцыі спартовых праграмаў Беларускага тэлебачання.

З 1992 да 1998 года – рэпарцёр, шэф-рэдактар праграмы навінаў першай незалежнай тэлерадыёкампаніі ММ4.

З 1995 года – уласны карэспандэнт інфармацыйнай сеткі «Internews Network» у Беларусі.

У 1996 годзе закончыў школу тэлевізійнай журналістыкі «Internews Network» у Кіеве.

У 2005 годзе закончыў міжнародную школу прадзюсараў, International Co-production Workshop «Baltic Sea Forum» у Вільні.

Сябра Саюзу кінематаграфістаў Беларусі.

Захапленні: бокс, літаратура, жыццё.

Дашкевіч Алег. Выданьні

Выбар

Выбар

дакумэнтальны фільм
Дашкевіч Алег

Фільм зьняты напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у 2001-м, паказвае настроі ў калектывах дзяржаўных прадпрыемстваў у Менску і ў правінцыі. Сьціплы побыт працаўнікоў і заклікі Лукашэнкі аб абмежаваным спажываньні мяса кантрастуюць з раскошаю ўлады. Ці маюць беларусы выбар? -- Маюць, -- сьцьвярджае аўтар... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org