Так

Кніга паэзіі

Някляеў Уладзімір


Айчына. А чаму?.. Паэмы - Ластаўка

1.
Айчына. А чаму?..
Глядзіш услед пытанню -
Як ластаўчынаму
Палёту, шчабятанню...

2.

Дарагое і ёсць дарагое.
Ува мне -
там, дзе сэрца тугое
Ад скразной, невыноснай тугі -
Б'ецца
ластаўкай берагавою
Беларусь
аб свае берагі.