Крывінка, 9 (235) 2019

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

9 (235) 2019

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2019-06

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2019 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Лідзе неўзабаве з’явіцца помнік Гедыміну, у Дзятлаве — Канстанціну Астрожскаму, у Слоніме — Льву Сапегу. Усе яны імкнуліся да росквіту сваіх гарадоў. Два праекты прайшлі неабходныя ўзгадненні і знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі. Манументы Гедыміну і Сапегу будуць устаноўлены сёлета, помнік Канстанціну Астрожскаму — налета. Гедымін-вершнік Велічная постаць ужо існуе ў натуральную велічыню, але пакуль з гліны. Канчаткова помнік будзе адліты з бронзы на Мінскім мастацкім камбінаце. — Усяго было прадстаўлена каля 30 эскізаў, якія выстаўляліся ў галерэі Лідскага замка, — расказалі іх аўтары — прафесійныя скульптары з Гродна, Ліды, Мінска, Віцебска — у аддзеле культуры Лідскага райвыканкама. Пры выбары канчатковага варыянта ўлічвалася некалькі крытэрыяў. Помнік павінен адпавядаць гістарычнай эпосе — ХІV стагоддзю. Таму звярталася ўвага на адзенне князя, сімвалы яго праўлення, конскія даспехі. Адным з крытэрыяў была ўмова, каб скульптура арганічна глядзелася ў гарадскім асяроддзі. А месца для яе вызначана на скрыжаванні вуліц Грунвальдскай і Замкавай, дзе Лідскі замак суседнічае з гарадской архітэктурай. Ідэю помніка Гедыміну прапанаваў яшчэ 20 гадоў таму Валерый Сліўкін, старшы навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея. Ён спадзяваўся, што яго мара здзейсніцца ў найлепшым выпадку да 700-годдзя Ліды ў 2023 годзе.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле