be

Дубавец Сяргей

Дубавец Сяргей

Сяргей Дубавец, пісьменьнік, літаратурны крытык, журналіст, выдавец (псэўданімы Сяргей Паўлоўскі, Алесь Кебік, С.Пхоў і інш.) Нарадзіўся 17 верасьня 1959 году ў Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску. Скончыў журфак БДУ (1984). Служыў у войску (1978-1980). Удзельнік аб’яднаньня Беларуская Майстроўня (з 1980). Выдавец нефармальных часопісаў “Люстра дзён” (1980), “Бурачок” (1986), “Кантроль” (1988), “Літаратура” (1999) і інш.

Працаваў у выдавецтве БелСЭ (1984), газэце “Гомельская праўда” (1984-1987), часопісе “Нёман” (1987-1990). Галоўны рэдактар газэт “Свабода” (1990-91) і “Наша Ніва” (1991-2000), радыё “Балтыйскія Хвалі” (2000-2001), аўтар перадач на Радыё Свабода (з 1997).

Кнігі: “Практыкаваньні” (1991), “Русская книга” (1997, другое выданьне 2009), “Дзёньнік прыватнага чалавека” (1998), “Вострая Брама” (2005), “Вершы” (2007), “Як?” (2009). “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду”(2012), “Errata: як што называецца, так і адбываецца” (2013), “Cіні карабель у блакітным моры плыве” (2014), “Д’ябал запрэжаны ў плуг” (2018), “Тантамарэскі. Гісторыя аднаго працэсу” (2019)

Электронны адрас: dubaviecs@gmail.com

Дубавец Сяргей. Выданьні

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Сяржук Сокалаў-Воюш
Дубавец Сяргей

У сёньняшняй перадачы мы атрымаем доступ да некаторых таямніц Беларускай Майстроўні, як той казаў, зь першых вуснаў. Сяржук Сокалаў-Воюш шмат гадоў жыве ў ЗША і на радзіме бывае наездамі. Ягоныя ўспаміны і думкі пра маладзёвы рух, якім ён быў трыццаць гадоў таму, Тацяна Сапач запісала праз скайп. Сяржук... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Натальля Лаўрэцкая (Рудак)
Дубавец Сяргей

Калі б у Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму было фіксаванае членства, цалкам магчыма, што залічыць сёньня Натальлю Лаўрэцкую ў чальцы гэтага аб’яднаньня мы не змаглі б. Яна ня ўдзельнічала ў сьпеўках і масавых сьвятах, бо меркавала, што ня мае на тое здольнасьцяў. Яна не наведвала лекцыі з гісторыі... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Сяргей Шупа
Дубавец Сяргей

У нашых расповедах пра Майстроўню і ў камэнтарах да іх іншы раз сустракаецца параўнаньне гэтай першай нефармальнай арганізацыі з сэктай. Майстровец Сяргей Шупа не адпрэчвае такога параўнаньня, згадваючы пра тое, што й першыя хрысьціяне былі сэктай. Шупа: “Пра сэкту мне таксама ў галаву прыходзіла. Гэта... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Лявон Вашко
Дубавец Сяргей

Трыццаць гадоў таму ў Беларусі была толькі адна журналістыка -- дзяржаўная. Незалежныя, кажучы сёньняшняй мовай, і праўладныя журналісты працавалі ў адных і тых выданьнях, а перад тым вучыліся на адным факультэце журналістыкі. Як і сёньня, журналістыка збольшага выконвала ролю прапаганды, але, у адрозьненьне... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Тацяна Козік (Храмянкова)
Дубавец Сяргей

Калядны цуд, зь якога трыццаць гадоў таму пачалася Беларуская Майстроўня, ня мог доўжыцца бясконца. Увогуле цудоўным у гэтай гісторыі было само нараджэньне – калі пасярод брэжнеўскага застою ўзьнік нефармальны беларускі рух. Узьнік і расквітнеў на некалькі гадоў, расфарбаваўшы тагачасную нішчымную рэчаіснасьць... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Сяржук Цімохаў
Дубавец Сяргей

Яшчэ да ўзьнікненьня Беларускай Майстроўні, напрыканцы 1970-х гадоў у Менску быў толькі адзін нефармальны асяродак, дзе сьвядома размаўлялі па-беларуску. І большасьць людзей у гэтым асяродку былі мастакі: Яўген Кулік, Аляксей Марачкін, Мікола Купава, Віктар Маркавец ды іншыя. Былі сярод іх і літаратары... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Алена Клімовіч
Дубавец Сяргей

Трыццаць гадоў таму, калі з утварэньнем Майстроўні пачаўся нефармальны беларускі рух, пра паездкі за мяжу, асабліва ў заходнія краіны, можна было толькі марыць. А сёньня шмат майстроўцаў стала жывуць у Эўропе, Ізраілі і за акіянам. Ня ведаю, ці гэты працэнт адпавядае агульнай статыстыцы эміграцыі зь... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Алесь Шпакоўскі
Дубавец Сяргей

Брат Алеся Шпакоўскага працаваў машыністам на чыгунцы. І калі трыццаць гадоў таму ў Беларускай Майстроўні шэптам перадавалі показку пра тое, што браты Шпакоўскія, зацятыя антысаветчыкі, зьбіраюцца “ўгнаць паравоз у Штаты”, усе разумелі, што ў гэтым жарце толькі доля жарту. Нікога б не зьдзівіла, калі... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Марына Лычкоўская
Дубавец Сяргей

Асабіста для мяне антысэмітызм і быў і застаецца загадкай. Ня тое, што падтрымаць, зразумець не магу. Тым больш, калі антысэмітызм спрабуюць прадставіць як складнік беларускай нацыянальнай ідэі. Тады, трыццаць гадоў таму, калі стварылася першае публічнае аб’яднаньне Беларуская Майстроўня, гэты самы антысэмітызм... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Яўген Валасевіч
Дубавец Сяргей

Як вядома, моладзь заўсёды горшая за пакаленьне сваіх бацькоў, што аднак ніколі не пацьвярджаецца ў гістарычнай пэрспэктыве. Моладзь настолькі ж горшая, наколькі й лепшая. Хоць у цэлым яна такая самая. Калі сябры Беларускай Майстроўні згадваюць сваю маладосьць трыццаць гадоў таму, яны таксама параўноўваюць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org