be

Дзярновіч Алег

Дзярновіч Алег

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў Мінску. У 1990 г. скончыў Гістарычны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту (Мінск). Працаваў археолагам у Беларускім Рэстаўрацыйна-Праектным Інстытуце, супрацоўніцтва з якім распачаў яшчэ на старэйшых курсах універсітэту. Даследваў гістарычны цэнтр Мінска, Бярозаўскі кляштар картузаў, палац Сапегаў у Ружанах, удзельнічаў у раскопках Крэўскага замка.

У 1992 г. паступіў у аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук Беларусі, падрыхтаваў і абараніў дысертацыю кандыдата гістарычных навук (PhD) на тэму “Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносін Вялікага Княства Літоўскага і Лівоніі ў канцы XV – першай палове XVI cтcт. (Сістэматызацыя і актавы аналіз)”. І надалей працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі старшым навуковым супрацоўнікам. Галоўныя тэмы навуковых інтарэсаў: гісторыя краін Балтыйскага рэгіёна, крыніцазнаўства гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі, Метрыка ВКЛ. З 2001 г. заснавальнік і галоўны рэдактар навуковага альманаха “Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага”. Стажыраваўся ў Варшаўскім і Віленскім універсітэтах, Вышэйшай Школе Сацыяльных Даследаванняў (EHESS, Парыж). Апроч беларускай працы апублікаваны на англійскай, літоўскай, нямецкай, польскай, расійскай, украінскай мовах. Выступаў з лекцыямі ў Віленскім, Санкт-Пецярбургскім, Познанскім імя Адама Міцкевіча ўніверсітэтах. Ад верасня 2009 г. таксама выкладае ў Магілёўскім Дзяржаўным Універсітэце імя А. Куляшова (дацэнт Кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін).

У 1990-х гадах распачаў супрацоўніцтва з незалежнай беларускай прэсай, публікаваўся ў газетах “Свабода” і “Наша Ніва”, быў адказным сакратаром рэдакцыі газеты “Наша Ніва”. У 1998 г. заснаваў праект “Архіў Найноўшае Гісторыі”, мэта якога – збіранне інфармацыі па гісторыі беларускага грамадства ў другой палове ХХ ст., найперш у сферы нонканфармізму. Вынікам дзейнасці праекта сталі адпаведныя даведнікі, якія дазволілі па новаму паглядзець на найноўшую гісторыю беларускага грамадства.

Дзярновіч Алег. Выданьні

Найясьнейшая Рэч Паспалітая
pdf

Найясьнейшая Рэч Паспалітая

Цывілізацыя ‑ Культура ‑ Рэлігія ‑ Палітыка ‑ Авантура-Героіка-Успамін

«Для нас важнае тое, што Рэч Паспалітая была створаная паводле тагачасных прававых нормаў носьбітамі грамадзянскіх правоў, якія тады належалі шляхце. І як бы мы не ацэньвалі далейшы лёс гэтай дзяржавы, якія б рахункі не выстаўлялі да яе лідараў і палітыкаў, як бы не захапляліся культурнымі набыткамі... Болей »

Беларусь і свет 1/2021
pdf

Беларусь і свет 1/2021

Веснік Беларускай Акадэміі

Вашай увазе прпануецца першы нумар альманаху “Беларусь і свет. Веснік Беларускай Акадэміі” (далей - БіС ВБА), падрыхтаваны беларускімі выкладчыкамі і навукоўцамі, якія жывуць у Беларусі і па за яе межамі і аб‘яднаныя ў адукацыйна-навуковую ініцыятыву Беларуская Акадэмія. Беларуская Акадэмія абрала сваѐй... Болей »

ARCHE 09 (130) 2014

ARCHE 09 (130) 2014

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Да ўвагі чытачоў прапануецца панарама дасьледаваньняў, створаных беларускімі гісторыкамі ў 1920-ы гады. Яны прысьвечаны «доўгаму ХІХ стагодзьдзю» (г.зн. з выхадам на пачатак XX ст.) нашай гісторыі. Асноўныя тэмы — адносiны расiйскага ўраду да беларускае мовы ў XIX ст., лёс архіваў былога ВКЛ у Расійскай... Болей »

Беларускі гістарычны часопіс 4 (177) 2014

Беларускі гістарычны часопіс 4 (177) 2014

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

Прадстаўляем вашай увазе красавіцкі нумар часопіса. Адкрывае яго блок матэрыялаў, прысвечаны Ульскай бітве 1564 г. Першым друкуецца артыкул Андрэя Янушкевіча "Ульская бітва 1564 г. і яе гістарычнае значэнне" Даследчык адзначае, што Ульская бітва, якая адбылася паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага... Болей »

ARCHE 03 (124) 2014

ARCHE 03 (124) 2014

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Нумар прысьвечаны тысячагадовай гісторыі Віцебску. Як пішуць у прадмове яго ўкладальнікі, “Віцебск гістарычна мае памежны статус. За тысячагадовую гісторыю толькі два стагодзьдзі каля яго не прабягала мяжа. Увесь астатні час віцьбічы — на франціры, што наклікала на горад бедзтвы ад захопаў і акупацый".... Болей »

ARCHE 02 (119) 2013

ARCHE 02 (119) 2013

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Тэма нумару: Гістарычная памяць і гістарычная палітыка. У нумары разглядаюцца праблемы гістарычнай памяці беларусаў і ўплывы на яе савецкай ідэалогіі і дзяржаўнай ідэалёгіі сучаснай Рэспублікі Беларусь. Гістарычная амнезія беларусаў не можа не экстрапалявацца на рэчаіснасць. Яна праяўляецца ва ўвядзенні... Болей »

ARCHE 12 (111) 2011

ARCHE 12 (111) 2011

Беларускі гуманітарны агляд

2011 год для Беларусі розныя эксперты неаднаразова называлі «пераломным момантам» або «біфуркацыйнай кропкай», і для таго было нямала падставаў: у эканоміцы – змена трэнду анабалічнага эканамічнага росту на суровую рэальнасць гіперінфляцыі і трохразовай дэвальвацыі, у геапалітыцы – «рашучы» разварот... Болей »

Палітычная сфера 16-17 (1-2) 2011
pdf

Палітычная сфера 16-17 (1-2) 2011

Беларускі навуковы часопіс. Палітыка мовы

Мова традыцыйна выступае адною з базавых рэальнасцяў, звязаных з паняццямі этнасу, этнічнасці, нацыянальнасці. У розных даследчых традыцыях і падыходах роля і функцыі мовы ў фармаванні або вызначэнні этнічнасці вар'іруюцца ў досыць шырокіх межах: для прыхільнікаў прымардыялізму мова выступае прыроднай... Болей »

Гістарычны альманах 17
pdf

Гістарычны альманах 17


Аккерманн Фелікс, Дэмаграфічнае разбурэнне Гародні ў 1939-1949 гг. Астанковіч Сяргей, Будзько Ірына, Язэп Ціхінскі (1843 – 1922?) і Адраджэнне Беларусі Вашкевіч Андрэй, З гісторыі перакладу Новага Запавету ксяндзом Вінцэнтам Гадлеўскім (1928-1932 г.) Дзярновіч Алег, Салодкая манная каша:... Болей »

ARCHE 10 (97) 2010

ARCHE 10 (97) 2010

Грунвальд 1410-2010

Да ўдзелу ў выданні гэтага нумара запрасілі вядучых беларускіх і літоўскіх даследнікаў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XIII—XIV стст. На жаль, далёка не ўсе з іх з-за вялікай занятасці здолелі адгукнуцца на прапанову, тым не менш, змешчаныя ў нумары тэксты збольшага даюць уяўленне пра сённяшні стан... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org