be

Федарэнка Андрэй

Федарэнка Андрэй

Федарэнка Андрэй Міхайлавіч нарадзіўся 17.1.1964 г. у в. Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, працаваў мулярам у Мазыры, Пінску, г.п. Мікашэвічах Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў транспартным рабочым у г. Калінкавічы, бібліятэкарам у в. Антонаўка Мазырскага раёна. У 1985г. паступіў у Мінскі інстытут культуры на бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт, у 1990г. скончыў. Працаваў загадчыкам аддзела навукі, культуры, грамадскага жыцця і публіцыстыкі часопіса “Полымя”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, загадчыкам аддзела прозы ў часопісе «Маладосць», супрацоўнікам аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва», стыль-рэдактарам часопіса «Дзеяслоў».

Піша па-беларуску і па-руску.

Першыя апавяданні былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць” у 1987г. З’яўляецца аўтарам кніг:

1989 — «Гісторыя хваробы», «Бібліятэчка часопіса «Маладосць»; 1990 — «Гісторыя хваробы», «Мастацкая літаратура»; 1994 — «Смута», «Мастацкая літаратура»; 1999 — «Шчарбаты талер», «Юнацтва»; 2000 — «Три талера», Мн., «Современный литератор»; 2002 — «Афганская шкатулка», «Юнацтва»; 2008 — «Три талера», «Литература и Исскусство»; 2009 — «Нічые», «Мастацкая літаратура»; 2009 — «Афганская шкатулка», «Літаратура і Мастацтва»; 2010 — «Шчарбаты талер. Афганская шкатулка», «Мастацкая літаратура», серыя «Школьная бібліятэка»; 2011 — «Мяжа», «Літаратура і Мастацтва», сэрыя «Лімаўскі фальварк»; 2012 — «Сечка», «Галіяфы», сэрыя «Другі фронт мастацтваў»; 2012 — «Ланцуг», «Мастацкая літаратура», сэрыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»; 2013 — «Вёска»; 2014 — «Ціша», «Мастацкая літаратура», сэрыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»; 2018 — «Сузіральнік», «Кнігазбор», сэрыя «Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў»; 2020 — «Жэтон на метро», «Мастацкая літаратура».

Акрамя таго творы ўваходзілі ў звыш двух дзесяткаў калектыўных зборнікаў, з іх 3 — драматургічныя. Лаўрэат шматлікіх літаратурных і драматургічных конкурсаў. Творы перакладаліся на рускую і еўрапейскія мовы. У 1995г. за кнігу “Смута” атрымаў Літаратурную прэмію імя Івана Мележа. У 2000г. ­­ удзельнік Літэкспрэсу «Еўра­2000».

Федарэнка Андрэй. Выданьні

Вандроўка

Вандроўка

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Ён сядзеў на Фрыдрыхштрасе за столікам каля в’етнам­скай кавярні, у якой толькі што паабедаў (востры духмяны суп з крэветак, кавалак смажанай свініны з таксама вострай марынаванай моркваю на гарнір, дзве чаркі моцнай, 70 градусаў, кітайскай рысавай гарэлкі), і вось, без 20 еўра ў кішэні, затое з поўным... Болей »

Ціша
epub

Ціша

Аповесьць
Федарэнка Андрэй

У 1980-м Петрусю Двораку было шэсць гадоў, і жыў ён разам з маці і з бабуляй Домнай у белым цагляным доміку на гарадской ускраіне “Чэшская Слабада”. Маці працавала непадалёку – два прыпынкі аўтобусам – у прыгарадных цяпліцах, бабуля сядзела дома, атрымлівала пенсію, глядзела гаспадарку і ўнука. Што да... Болей »

Дзядзька Адольф
epub

Дзядзька Адольф

Аповесьць
Федарэнка Андрэй

З гэтым дзядзькам Адольфам у 55 гадоў здарыўся крызіс. Да крызісу ён жыў сабе ціха-мірна ў раённым гарадку на беразе Дняпра, меў кватэру, дачу, жонку, мапед і двое дзяцей, працаваў на камвольным камбінаце мастаком-афарміцелем: малякаў плакаты па тэхніцы бяспекі, розныя лозунгі-транспаранты, усялякія... Болей »

Ціша
pdf epub

Ціша

Аповесці і апавяданні
Федарэнка Андрэй

Бабуля Домна лічылася “ўдавой франтавіка вайны”, а таксама “мнагадзетнай маці-гераіняй”. Яе муж, Петрыкаў дзед Андрэй, ляжаў пахаваны на мясцовых могілках. Вясною ўнук з бабуляй бралі бляшанку з фарбай і бутэльку аліфы і адпраўляліся паднаўляць магілку. Фарба была зялёнага колеру, а аліфа – жоўтая, цягучая... Болей »

Сыч
epub

Сыч

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Вуліца яшчэ спіць, захутаная ў белы ранішні туман; спіць сваімі шэрымі, вільготнымі ад багатай расы платамі, мокрымі дрэвамі і травою ў агародах, спіць нязвыклай для вёскі цішынёю хлявоў і хат, нават пеўні яшчэ маўчаць, — а Сыч ужо тупае з веласіпедам; сам ідзе сцежкаю паўз плот, дзе цупчэй і не бярэцца... Болей »

Аднакласнік
epub

Аднакласнік

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Прыехаўшы у вёску, я пайшоў у госці да былога аднакласніка. Мы селі на лавачцы ў двары. Быў вечар позняга лета, ціхі, стомлены… Калі б я быў мастаком і захацеў намаляваць гэты вечар, дык пакарыстаўся б толькі трыма фарбамі: сіняй, жоўтай і трохі шэрай. Сіні туман, жоўтая пожня і шэраватае сутонне… Такімі... Болей »

Галя
epub

Галя

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Ігар Снарскі ажаніўся на апошнім курсе, у канцы мая, – ажаніўся, як сам ён тлумачыў, нібы апраўдваўся, свайму сябру, рэдактару інстытуцкай сценгазеты, – «проста каб ажаніцца, каб неяк інакш пажыць...» Але нашто трэба было тлумачыць, апраўдвацца? Ігару было 25, Галі, яго нявесце, – 22, яны вучыліся разам... Болей »

У Крыме
epub

У Крыме

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Валодзін прыязджаў у гэты пасёлачак на заходнім беразе Крыма трэці год запар, у адзін і той жа час, у верасні, і пасяляўся ў адных і тых жа гаспадароў і нават у адным і тым жа катэджыку. Залатая пара, аксамітны сезон, курортнікаў з дзецьмі няма, людзей мала, адпаведна, падаюць і кошты, што для эканомнага... Болей »

Пошласць
epub

Пошласць

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Мне пашэнціла пражыць з ім у адным інтэрнацкім пакоі амаль паўгода, з зімы да летняй сесіі, а раскусіў я яго менш, чым за тыдзень: гэта быў закончаны, завершаны пашляк. Пошласць сама па сабе адна з горшых чалавечых якасцяў; пашляк і ў сваім сапраўдным, класічным абліччы — не падарунак. Але ўдвая горш... Болей »

«Адзін летні дзень»
epub

«Адзін летні дзень»

Апавяданне
Федарэнка Андрэй

Мне — трынаццаць гадоў, і я вяртаюся з лесу з поўнай сеткаю грыбоў. Іду пожняю, паўз могілкі, і доўгім аблупленым дубцом ніжу наперадзе, разбіваю бліскучую расу і мокрае белае павуцінне. Следам зморана цягнецца рабенькі шчанюк, сам сабе ціхенька скуголіць, але варта мне нагнуцца, каб пагладзіць яго... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org