Галіяфы

Галіяфы


Выдавецтва “Галіяфы”, заснаванае 25 лістапада 2007 года пісьменнікамі Міхасём Башурам і Зміцерам Вішнёвым, аб’яднала шматлікіх прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва (літаратараў, мастакоў, навукоўцаў, музыкантаў, перфомераў) з мэтай распавесці як беларускім, так і замежным чытачам пра самыя адметныя культурныя з’явы, пра найноўшыя эстэтычныя практыкі, пра найбольш перспектыўныя праекты.Заснавальнікі “Галіяфаў”, Міхась Башура і Зміцер Вішнёў, даўно вядомыя чытацкай публіцы: у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя творцы ўваходзілі ў літаратурна-мастацкі рух “Бум-Бам-Літ”, які адыграў важную ролю ў станаўленні сучаснага прыгожага пісьменства. Не менш цікавую дзейнасць разгарнула суполка радыкальных літаратараў “SCHMERZWERK”, створаная некаторымі з былых бумбамлітаўцаў пасля таго, як перастаў існаваць літаратурна-мастацкі рух. У прыватнасці, у 2000 годзе была запачаткаваная кніжная серыя “Другі фронт мастацтваў” (галоўны рэдактар Зміцер Вішнёў), што ў розны час знаходзіла сабе прытулак у выдавецтвах “Рунь” (Вільня), “Невский простор” (Санкт-Пецярбург), у мінскім выдавецтве “Логвінаў”. Серыя “Другі фронт мастацтваў” аб’яднала многіх канцэптуальных аўтараў – пабачылі свет болей за 30 кніг, а самае галоўнае – быў створаны літаратурны асяродак, які прадстаўляе актуальнае беларускае мастацтва. Ён лучыць пісьменнікаў як маладога, так і сталага ўзросту, людзей з рознымі эстэтычнымі прыхільнасцямі, але з адзінай мэтай – удзельнічаць у фарміраванні літаратурнага працэсу, развіваць культурную прастору, адкрываць і падтрымліваць новых таленавітых аўтараў.Выдавецтва “Галіяфы” працягвае серыю “Другі фронт мастацтваў” і цягам 2009 – 2010 гадоў плануе надрукаваць каля 40 кніг – гэта паэзія, проза, эсэістыка, крытыка, эксперыментальныя даследаванні андэграўнду і субкультуры і інш. Мала таго, пільнай увагі заслугоўваюць такія кніжныя серыі, як “Адсутнае беларускае мастацтва”, “Калекцыя беларускай фантастыкі”, “Партрэты польскай літаратуры”, “XXI стагоддзе: паэтычныя далягляды”, а таксама дзіцячая серыя “Сланечнікі”.Усіх аўтараў выдавецтва “Галіяфы” яднае тое, што яны ствараюць якасную беларускамоўную літаратуру, цікавяцца новымі эстэтычнымі тэндэнцыямі ў еўрапейскай культуры, арыентуюцца ў сучаснай літаратурнай прасторы, прымаюць актыўны ўдзел у развіцці авангарднага мастацтва.У бліжэйшых планах “Галіяфаў” – правядзенне разнастайных літаратурных выступаў, акцый, фестываляў, конкурсаў, а таксама інфармаванне шырокай чытацкай аўдыторыі пра найбольш важныя падзеі культурнага жыцця праз электронны рэсурс www.by-books.org.

Галіяфы :: Выданьні

Маркас Хуан Мануэль, Зіма Гюнтэра

Зіма Гюнтэра

Маркас Хуан Мануэль

Хуан Мануэль Маркас нарадзіўся ў 1950 годзе ў Асунсьёне. Маральны ды інтэлектуальны арыенцір парагвайскага грамадства, Маркас, чые творы перакладзеныя больш чым на 40 моваў, на сённяшні дзень з’яўляецца самым знаным у свеце пісьменнікам з Парагвая. Празаік, публіцыст, літаратурны крытык ды аўтар песень на народную музыку, Маркас быў адным з самых зацятых супраціўнікаў дыктатарскага рэжыму Строснэра з асяродку культурнай інтэлігенцыі кра... Болей »


Холер Франц, Каменны патоп

Каменны патоп

Холер Франц

У нядзелю, 11 верасня 1881 года, швейцарская вёска Эльм, што ў кантоне Гларус, пацярпела ад страшэннага камняпаду, выкліканага парушэннем тэхналогіі здабычы шыферу. Франц Холер расказвае пра два апошнія дні перад катастрофай, апісваючы іх з перспектывы сямігадовай Катарыны Дыш, дзяўчынкі, якая вельмі тонка адчувае свет, што робіць яе жыццё дужа нялёгкім, але ўрэшце і ратуе. Болей »


Сяргей Лапцэвіч, Плошча Калумба

Плошча Калумба

Сяргей Лапцэвіч

Героі кнігі «Плошча Калумба» — збольшага людзі незвычайныя, па сутнасці, дзівакі. Філосаф-выпівоха, што калісьці ўцёк у Бруклін, марыць вярнуцца ў краіну, якой больш няма. Пахілага веку мастак адбірае ў дачкі сына, каб выхаваць у ім сапраўдны талент. Кранальная Надзя вучыць усіх простасці, ламаючы лёсы. Паспяховы менеджар спрабуе адшукаць парэшткі сэнсу ў сабе і навакольным свеце. Экзістэнцыйны кантэкст, псіхалагізм і дакладнасць дэталя... Болей »


Сыс Анатоль, Берагі майго юнацтва

Берагі майго юнацтва

Вершы, пародыі

Сыс Анатоль

«Берагі майго юнацтва» — цудам ацалелы паэтычны зборнік генія беларускай паэзіі Анатоля Сыса (1959-2005), у які ўвайшлі вершы студэнцкіх гадоў, а таксама невядомыя творы пазнейшых часоў… Болей »


Санаценка Анатоль, Вяртанне на Радзіму

Вяртанне на Радзіму

Вершы. Пераклады. Зацемкі

Санаценка Анатоль

Анатоль Санаценка — паэт, празаік, драматург, перакладчык, рэдактар. Выдаў пяць кніг вершаў па-руску. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, беларускага ПЭН-цэнтра. Галоўны рэдактар «Бабруйскага кур’ера». Як паэт, празаік і драматург публікаваўся ў мясцовым, рэспубліканскім, а таксама расійскім друку. У 41 год стаў пісаць па-беларуску. «Вяртанне на Радзіму» — першая кніга аўтара на беларускай мове. У ёй — пра «Радзіму, жанчыну, каханне»; ... Болей »


Качаткова Паліна, Гняздо-2

Гняздо-2

Аповесць, апавяданні

Качаткова Паліна

Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. У 2013 годзе яе кніга прозы ўвайшла ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Новы зборнік «Гняздо-2» уключае аповесць «Паэт» пра таямніцы жыцця Максіма Багдановіча і яго сяброўства з Дыядорам Дзябольскім, а таксама 15 містычных апавяданняў. Апавяданні апісваюць таемнае жыццё звычайных людзей, жывёлаў і рэчаў. Гэта містыка гораду, зямлі, вады, холаду. Уз... Болей »


Пінчук Яніна, Горад мрой. Магічна-рэалістычныя апавяданні пра Мінск і не толькі

Горад мрой. Магічна-рэалістычныя апавяданні пра Мінс...

Пінчук Яніна

Часам усяго адзін крок аддзяляе ад схаванай рэальнасці — дзіўнай, незвычайнай і вабнай. Маладая пісьменніца Яніна Пінчук у сваёй дэбютнай кнізе прапануе арыгінальны погляд на Мінск: выяўляецца, у такім звыклым і быццам бы добра знаёмым горадзе можна сустрэць і чараўніка, і даўно памерлую гістарычную асобу, і зазірнуць у паралельны свет, дзе замест Беларусі існуе зусім іншая, легендарная дзяржава, яшчэ больш напоўненая магіяй… Болей »


Жыбуль Віктар, Дзяцел і дупло

Дзяцел і дупло

Вершы

Жыбуль Віктар

“Дзяцел і дупло” – напэўна, самая вясёлая з выдадзеных на сёння кніг паэта-авангардыста і перформера Віктара Жыбуля. Многія вершы, якія склалі яе, неаднойчы гучалі на паэтычна-музычных вечарынах і слэмах у адметным аўтарскім выкананні і паспелі заваяваць прыхільнасць аўдыторыі. Іронія, гратэск, “чорны” гумар, давядзенне да абсурду, гульня словаў і сэнсаў здольныя не толькі выклікаць усмешку, але нярэдка і прымусіць задумацца над рознымі... Болей »


Ястраб Фёдар, Жыццё, як час сарванай ружы

Жыццё, як час сарванай ружы

Ястраб Фёдар

Фёдар Ястраб (Франц Адамавiч Ястраб (1953–2014) пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну як вядомы дзеяч культуры, мастак еўрапейскага ўзроўню, мастацтвазнаўца i таленавiты паэт. Унiкальнасць яго паэтычнага дару ў тым, што ён праявiўся ў перадапошні год яго жыцця. Цяжкая хвароба адкрыла яшчэ адну старонку яго таленту – вершаскладанне. Як ён сам гаварыў: «Мне пайшлi cанеты, на працягу 2012–2013 года штодзённа па 2–4 вершы». Напiсана а... Болей »


Гапееў Валеры, Ноч цмока

Ноч цмока

Гапееў Валеры

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі. Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу… Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-8]   Наступная   Апошняя

Галіяфы :: Іншыя выданьні

Мерапрыемствы выдавецтва “Галiяфы” ў межах фэсту “Дах-9” (0)

02-Sep-09 21:06

ПРАГРАМА: 9 верасня 18:00 Прэзентацыя кніг серыі “Другі фронт мастацтваў”: Сяргей КАЛЕНДА “Помнік атручаным людзям”, Усевалад ГАРАЧКА “Багі і героі” Бяруць удзел: Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі, (...) Болей »

< Previous 1 Next >