be
Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Mustelide». Электронны цуд з Беларусі

У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – праект Наталлі Куніцкай, які ведаюць далёка за межамі краіны. За тры гады свайго існавання праект «Mustelide» даў каля сотні канцэртаў па ўсім свеце – ад Паўднёвага Сахаліну да ЗША. Электронная прадзюсарка з Менску Наталля Куніцкая грала ў клубах і на фестывальных пляцоўках у дзясятку краінаў свету, а ейны альбом быў названы найлепшым у сваім кірунку ў Беларусі. У размове з вядоўцаю Мірай Шульц спявачка, паэтка і кампазітарка распавядзе пра самыя незвычайныя месцы, у якіх ён даводзілася выступаць, згадае пра ўдзел у амерыканскім праекце «OneBeat» і ў гурце «Ulis», а таксама пакажа ўзоры жывой электроннай музыкі, якая выконваецца без выкарыстання лэптопу.

www.belsat.eu



Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: БелсатTV
Выдавецкая сэрыя: Belsat Music Live
  • Месца выхаду: Менск-Варшава
  • Дата выхаду: 2018-02-10
  • Рэдактар: Шульц Міра, Будкін Сяргей
  • Выдавец: БелсатTV
  • Катэгорыя: Відэа
  • Copyright: © 2009-2018 by Белсат
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org