![]() |
![]() |
Месца выхаду: Гарадок
Дата выхаду: 2018-07
Рэдактар: Гаравы Леанід
Copyright © 2018 by Гасцінец
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Гарадоцкі райспажыўсаюз вядзе распродаж сваёй мамасьці ў Гарадку праз аукцыёны. Бліжэйшы аукцыён па распродажу маёмасці Гарадоцкага РСТ адбудзецца 27 ліпеня. Жадаючыя могуць набыць краму «Юбілейная» ў г. Гарадку па вул. Невельская шаша д.53..
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
Раённае фальклорнае свята «СКАЧА ХАТА, КАЛІ СВЯТА», арганізаванае ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці» адбылося у аграгарадку Бычыха 12 студзеня. Атрымаўся сапраўдны святочны цуд скарбонкі народнай творчасці. На свяце сустрэліся аматары старажытных традыцый танцавальнай, песеннай, музычнай спадчыны.І невыпадкова месцам для мерапрыемства абрана Бычыха. Яна здаўна славіцца сваімі славутымі носьбітамі, музыкамі, захавальн... Болей »
Агульнарэспубліканскі банк вакансій па Гарадоцкаму раёну: http://gsz.gov.by. Спачатку свае вакансіі прапанаваў свінагадоўчы комплекс «Паўночны», потым сістэма адукацыі і з устаноў культуры, а сёння абнавілася база вакансій з птушкафабрыкі, сацыяльна-педагагічнага цэнтра і райбальніцы. Пры гэтым пераважная колькасць вакансій са стаўкай толькі ў 330 рублёў. Гэта датычыцца работнікаў педагагічных прафесій — дэфектолагаў, псіхолагаў, выхав... Болей »
Анатоль Шавалда калісьці працаваў у калгасе, але той закрылі. Мужчыну — інваліду трэцяй групы праз зрок — у вёсцы новую працу было знайсці складана. Таму ён набыў машыну і падаўся ў прадпрымальнікі. «Самае неабходнае важу: крупы, алей, макароны. Цяпер халаднавата стала, дык селядца любяць таксама», — распавядае Анатоль Шавалда. У салоне аўтамабіля крупы, гародніна, садавіна, прысмакі, сыры і нават жвачка. Анатоль Шавалда жыве ў Гарадоц... Болей »
Гэтай восенню ў аб’ектыў фотапастак Гарадоцкага лясгаса трапілі два парушальніка, якія незаконна дабывалі пясок і з парушэннем нарыхтоўвалі дровы.Па інфармацыі газеты «Гарадоцкі веснік» фотапасткі, якія выкарыстоўвае Гарадоцкі лясгас, прыносяць карысць у выяўленні парушальнікаў адміністрацыйнага закана-даўства. Так за апошні час, было зафіксавана два адміністра-цыйных правапарушэння на тэрыторыі лясной гаспадаркі. На пачатку верасня лес... Болей »
Гарадок будзе супрацоўнічаць з гістарычным грузінскім гора-дам Гурджаані.13-15 кастрычніка 2018 года дэлегацыя Гарадоцкага раёна на чале са старшынём райвыканкама Пятром Карабачом наведала Гурджаанскі муніцыпалітэт Грузіі. 14 кастрычніка была падпісана дамова аб супрацоўніцтва паміж Гарадоцкім райвыканкамам і Гурджаанскім муніцыпалітэтам, якая прадугледжвае развіццё інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці, абмен вопытам паміж органамі мяс... Болей »
У Гарадку пачалося добраўпарадкаванне габрэйскіх могілак каля старадаўніх рытуальных сталоў. На працягу першых дзесяці дзён кастрычніка на старажытных габрэйскіх могілках у Гарадку распачата праца па ачыстцы падыхода да рэдкіх рытуальных сталоў, якія знаходзяцца ў старой частцы могілак. Па ініцыятыве раённага фізкультурна-спартыўнага клуба «Гарадок», які займаецца акрамя спорту яшчэ і інфармамаваннем грамадства аб турыстычным патэнцыяле... Болей »
Гістарычныя габрэйскія могілкі Гарадка чакаюць добраўпа-радкавання, каб стаць турыстычным аб’ектам... За мінулае ХХ стагоддзе праз другую сусветную вайну і бальшавіцкі гістарычны нігілізм на гарадоцкай зямлі засталося мала гістарычных помнікаў ранейшых за ХХ стагоддзе. Але габрэйскія могілкі застаюцца такім месцам, бо іх гісторыя цягнецца з XVIII стагоддзя. Болей »
У Гарадку разгараецца канфлікт вакол ... хлявоў. Больш за 20 гадоў таму гараджане выкупілі ў мясцовай птушкафабрыкі 47 гаспадарчых пабудоў на ўскраіне. Цяпер яны сталі яблыкам разладу. Непадалёк рэканструявалі гасцініцу для спартсменаў. У апошні час усё часцей тут бачаць замежных гасцей. Болей »
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў статыстычныя паказчыкі асноўнага развіцця Гарадоцкага раёна за шэсць месяцаў 2018 года. Афіцыйныя фінасавыя паказчыкі за першае паўгоддзе сведчаць пра фінасавае аздараўленне эканомікі раёна. Болей »
Па апошніх даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта насельніцтва Гарадоцкага раёна на канец траўня 2018 года стала менш, чым у адпаведны перыяд 2013 года на 1312 чалавек, а адпаведная колькасць грамадзян занятых у эканоміцы скарацілася на 1223 чалавека. Болей »