Казько Віктар

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Віктар Казько.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Гайдук Уладзімір, Пах аернага хлеба

Пах аернага хлеба

Вершы

Гайдук Уладзімір

Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў всцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Працуе на гаспадарцы. Вершы У. Гайдука друкаваліся ў "Ніве", у літаратурных альманахах і іншых выданнях ГП БГК Болей »


Мархель Уладзімер, Вяшчун славы і волі

Вяшчун славы і волі

Уладзіслаў Сыракомля

Мархель Уладзімер

У займальнай форме раскрываюцца драматычныя старонкі жыццяпісу Уладзіслава Сыракомлі (1823-1862), аднаго з самых папулярных і любімых паэтаў Беларусі ў мінулым, асвятляецца яго творчы шлях, які адлюстраваў паваротныя моманты ў грамадска-культурным жыцці роднага краю. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Юхо Язэп, За вольнасць нашу і вашу

За вольнасць нашу і вашу

Тадэвуш Касцюшка

Юхо Язэп

У папулярнай форме апавядаецца пра нашага земляка Т.Касцюшку, выдатнага палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г., удзельніка вайны пазночна-амерыканскіх калоній супраць англійскага ўладарніцтва, чалавека, які быў у цэнтры палітычных падзей таго часу ў краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Бельскі Аляксандр, Ткачоў Міхась, Вялікае мастацтва артылерыі

Вялікае мастацтва артылерыі

Казімір Семяновіч

Бельскі Аляксандр, Ткачоў Міхась

У папулярнай форме апавядаецца пра жыццё і дзейнасць беларускага вучонага К.Семяновіча, якія жыў у XVII стаг. Ён абессмяроціл сваё імя распрацоўкай і стварэннем шматстопневых ракетаў, стабілізатараў тыпу „дэльта”, іншымі вынаходніцтвамі ў галіне артылерыі і ракетнай тэхнікі. Усё гэта было апісана ім у кнізе „Вялікае мастацтва артылерыі”, якая выйшла ў 1650 годзе ў Амстэрдаме, а пасля неаднойчы перавыдавалася. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Памяць, Зэльвенскі раён

Памяць

Гісторыка-дакументальная хроніка Зэльвенскага раёна

У кнізе асвятляецца гісторыя Зэльвеншчыны ад старажытнасці да нашых дзён. У хроніку ўключаны гістарычныя і біяграфічныя нарысы, артыкулы пра цікавыя падзеі, што адбываліся тут, пра знакамітых людзей, якія былі звязаны з гэтым кутком Прынямоння. Выкарыстаны шматлікія дакументы і матэрыялы з архіўных і друкаваных крыніц, газетныя публікацыі розных гадоў успаміны непасрэдных удзельнікаў падзей. Асаблівая ўвага ўдзяляецца падзеям Вялік... Болей »


Ермаловіч Мікола, Па слядах аднаго міфа, 2-е, дапоўненае

Па слядах аднаго міфа

Ермаловіч Мікола

На аснове дэталёапга разгляду гістарычных і іншых матэрыялаў асвятляецца пытанне пра ўтварэнне ў 50-60-х гадах ХІІІ стагоддзя Вялікага княства Літоўскага. Для навукоўцаў, краязнаўцаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »


Грыгор'еў Міхась, Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)

Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)

Грыгор'еў Міхась

У кнізе разглядаюцца некаторыя аспекты вайсковай справы ВКЛ апошняй чвэрці ХVIII стагоддзя. Асаблівая ўвага надаецца гістарычным рэканструкцыям вайсковага абмундуравання таго часу. Уведзеныя першы раз у навуковы ўжытак узоры абмундуравання, графічныя рэканструкцыі зброі і рэдкія гістарычныя звесткі робяць выданне неацэннай крыніцай па вывучэнню вайсковай справы на Беларусі. Болей »


Цеханавецкі Анджэй, Міхаіл Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме

Міхаіл Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» ...

Цеханавецкі Анджэй

Міхаіл Казімір Агінскі (1730-1800) – гетман Вялікага княства Літоўскага, вядомы мецэнат, кампазітар, мастак, паэт. Свае маёнткі Слонім і Целяханы ён ператварыў у „сядзібы музаў”, вядомыя ва ўсёй Еўропе, але забытыя ў Беларусі. Гэты прагал запаўняе кніга Анджэя Цеханавецкага, нашчадка беларускіх княжацкіх родаў Мсціслаўскіх і Заслаўскіх і таксама мецэната, які цяпер жыве ў Лондане. Кніга заснавана на багатым архіўным матэрыяле, упершыню ... Болей »


З гісторыяй на «ВЫ»

З гісторыяй на «ВЫ»

Публіцыстычныя артыкулы

Ваенная гісторыя сярэднявечнай Беларусі, царкоўная унія, трагічны лёс дзеячаў нацыянальнай культуры ў гады сталіншчыны, беларуская эміграцыя і іншыя «белвя плямы» - такі тэматычны абсяг кнігі. Сярод яе аўтараў вядомыя гісторыкі і пісьменнікі – анатоль Грыцкевіч, Генадзь Сагановіч, Рыгор Барадулін, Іван Лескоў, Барыс Сачанка. Болей »


Шляхам гадоў, Выпуск 1

Шляхам гадоў

Гісторыка-літаратурны зборнік

Сярод матэрыялаў новага гісторыка-літаратурнага зборніка – успаміны беларускіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячоў аб дні абвяшчэння БССР, старонкі публіцыстычнай спадчыны Б.Тарашкевіча; у раздзеле «Эпісталярная спадчына» - лісты Янкі купалы, Ул.Караткевіча, Ф.Багушэвіча; унікальныя матэрыялы са збораў А.Рыпінскага; паведамленні аб братах Каліноўскіх і іх працы ў Пецярбургскай публічнай бібліятэцы; новыя матэрыялы пра М.Багдановіча, Алеся... Болей »